На камені іх выбіты імены,
I колькі тут ні стой і не маўчы,
Іх смерць трывожыць нашы сны і сёння
I боль у нашых сэрцах не злячыць.
Зірнеш на зоркі строгіх абеліскаў
I на прапелер , што імкнецца ўвысь,
Гул самалета зноў пачуеш блізкі
I ўсіх сяброў успомніш баявых
За гібель іх плаціў вялікай платай
Наш ненавісны вораг той парой.
Тут сення ціха...
Стрэлам аўтаматным
Сучок засохлы трэсне пад нагой.
Зямны паклон вам,слаўныя магілы,
I памяць вечная вам ,верныя сябры,
Што ні жыцця свайго, ні свае сілы
Ні шкадавалі вы, не бераглі.
Таму, што бераглі сваю Радзіму,
Таму, што бераглі вы свой народ...
I мы прыходзім з думамі сваімі
Да вас, сябры, за годам год.
I голавы схіляем вінавата,
Хоць, пэўна, і няма нашай віны,
Што многа так нашых сяброў-салдатаў
Дадому не вярнуліся з вайны.
1975 .