У глыбіні Палесся, каля невялікай рэчкі Талькі, якая ўпадае ў апетую Янкам Купалам Арэсу, на пяць кіламетраў расцягнулася вёска Таль. Там і нарадзіўся я 21 кастрычніка 1921 года.
Свайго бацькі не памятаю. Ен памёр, калі мне было чатыры гады. А праз год памёр ад прастуды малодшы брат Вадодзя. Я астаўся адзіным сынам у маці. Але мяне не дужа песцілі: на маці, як на старэйшай нявестцы, ляжала ўся хатняя гаспадарка, і ёй проста не было часу даглядаць мяне, а ў дзядзькоў, Фёдара і Мікалая. былі свае дзеці. Праўда, дзед Апанас мяне любіў і часга са мной забаўляўся, можа таму, што я сірата.
Калі надышоў час садзіцца за буквар, маці занесла колькі дзесяткаў яек і купіла на норткі і сарочку «краму». I мяне, упершыню апранутага ва ўсё «куплёнае» адвялі ў школу.
Вучыўся я старанна, з ахвотай, прымаў удзел у грамадскім жыцці вёскі. Мы ставілі ў нардоме п'есы, больш на антырэлігійныя тэмы, ахоўвалі палі. Малюнкі дзяцінства назаўсёды адбіліся ў памяці. Але не толькі радасці былі тады, зведаў я і жахі, засмучэнні.
Я дружыў з суседскім хлапчуком Алесем, гады на два старэйшым за мяне. Ён быў нашым важаком, смелым, дапытлівым, крыху нават свавольным. Аднойчы змайстраваў з нейкай трубкі «рэвальверт» і павёў нас да ракі. 3 баязлівай цікаўнасцю сачылі мы за кожным рухам Алесевых рук. Вось ён чыркнуў запалкай, прыцэліўся ў чыйсьці картуз, павешаны на алешкавы куст, і сам сабе крыкнуў: «Агонь!» Раздаўся глухі трэск. Алесь войкнуў, і мы з жахам убачылі, як ён вырваў з вока «рульку», кінуў яе і, заціснуўшы далоняй вока, пабег цераз грады дадому. Так ён і астаўся на ўсё жыццё з адным вокам. А я і цяпер са страхам гляджу на дзіцячыя свавольствы.
-
Наши писатели
-
Муравейка Іван Андрэевіч
Подробнее...