Савецкая ўлада на Любаншчыне ўсталявалася ў лістападзе 1917 г. Да канца студзеня 1918 г. былі створаны павятовыя саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Арганізаваліся валасныя органы савецкай улады — валасныя рэвалюцыйныя камітэты.
Улетку 1919 г. панская Польшча распачала інтэрвенцыю супраць маладой савецкай рэспублікі. Чырвоная Армія адступала. У паўночным баку раёна, дзе праходзіла чыгунка, ішлі баі і асобныя сутычкі чырвонаармейцаў з палякамі. У зводцы палявога штаба Рэўваенсавета рэспублікі адзначалася, што 10 жніўня ворагам заняты Слуцк
В декабре 1918 г. меня вызвал Демьян Пархимович, председатель Осовецкого волревкома. Он сказал: «Надо тебе браться за работу... Не возражаешь, если мы введем тебя в состав волревкома?» Мне тогда было 19 лет. Я возглавил работу отдела народного образования и стал секретарем ревкома.
У 1921 г. я быў палітруком батальёна 8-й стралковай дывізіі. У пачатку чэрвеня мяне выклікаў камісар палка Мікалай Арабей. Асавецкі валасны выканаўчы камітэт просіць дапамагчы ў барацьбе з бандай Караткевіча. Для барацьбы з ёю ствараецца аператыўны атрад пад тваім кіраўніцтвам.
Мы, нижеподписавшиеся, граждане м. Любань постановили: ...в связи с тем, что в течение последних недель шайками дезертиров и бандитов под предводительством балаховцев совершены нападения на близлежащие деревни к м. Любань (Убибачки, Нежин, Яминск, Городятичи, Кузьмичи)
Успамінаюцца 20-я гады, вёска Таль, куды я быў накіраваны Бабруйскім акружным камітэтам ЛКСМБ для арганізацыі камсамольскай работы. Тут была найболын шматлікая і баявая ва ўсёй акрузе камсамольская ячэйка, створаны піянерскі атрад.
1924 года октября месяца 29 числа под председательством уполномоченного по выборам и членов городской или сельской избирательной комиссии тов. Беледы произведены выборы городского или сельского Совета
17 ліпеня 1924 г. быў арганізаваны Любанскі раён з цэнтрам у мястэчку Любань. Плошча раёна складала 1600 кв. км, налічвалася 224 населеныя пункты, у якіх пражывала 30 140 чалавек. Сялянскіх гаспадарак — 5679. Пасля далучэння да Любанскага раёна Гарадзяціцкага сельскага савета плошча раёна павялічылася да 1657 кв. км
Да 1917 г. на Любаншчыне не было ніводнай бібліятэкі, толькі пры цэрквах і царкоўнапрыходскіх школах — невялікая колькасць рэлігійных кніг і Біблій. Адразу пасля вызвалення Любаншчыны ад нямецкіх акупантаў у 1919 г. валасны рэвалюцыйны камітэт прыняў рашэнне аб адкрыцці ў м. Любань Народнага дома
Перад першай сусветнай вайной беднякі ў беларускай вёсцы складалі 67,7 %, сераднякі 21,3%. Ім належала 47,5 % сельскагаспадарчых угоддзяў. На Любаншчыне зямельнае пытанне стаяла больш востра, чым у іншых раёнах Беларусі.
1 снежня 1929 г.
Заслухаўшы даклад т. Фаменка аб выніках лістападаўскага Пленума ЦК ВКП(б) і садаклад т. Гузава аб калектывізацыі раёна і практычных задачах у сувязі з вясенняй пасяўной кампаніяй, раённая канферэнцыя калгаснікаў Любаншчыны адзначае:
Заслухаўшы даклад т. Фаменка аб выніках лістападаўскага Пленума ЦК ВКП(б) і садаклад т. Гузава аб калектывізацыі раёна і практычных задачах у сувязі з вясенняй пасяўной кампаніяй, раённая канферэнцыя калгаснікаў Любаншчыны адзначае:
ПАД СТАРШЫНСТВОМ тав. ЖАЎРЫДА ПЯТРА ПРЫ САКРАТАРУ ТРЫГУБОВІЧУ МІХАСЮ
HTML Source EditorWord wrap
н. 19.8.1910 г., вядомы беларускі паэт. Пасля заканчэння Рагачоўскага педагагічнага тэхнікума ў 30-я гады працаваў выкладчыкам на рабфаку ў Соснах
Васілевіч Алена Сямёнаўна (н. 22.12.1922 г.) — беларуская пісьменніца, аўтар звыш 20 кніг. Найбольш значны твор — трылогія «Пачакай, затрымайся», за якую А. С. Васілевіч у 1976 г. удастоена звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР. Многія старонкі трылогіі прысвечаны жыццю сялян на Любаншчыне ў 80-я гады, дзе будучая пісьменніца жыла і выхоўвалася ў сваякоў, застаўшыся без бацькоў.
У 1930-я гады ў Любанскім раёне лес займаў 44 955 гектараў (55 % лесу забалочана), мінеральныя глебы — 41 677 гектараў (17 % забалочана). Усяго забалочана 32 % тэрыторыі раёна, шчыльнасць насельніцтва была малая — на 1 кв. км пражывала 20,7 чалавека (у сярэднім па Беларусі 44 чалавекі). Без асушэння балот, шырокай меліярацыі немагчыма было далейшае развіццё гаспадаркі.
Я вырас у мястэчку, аб сялянскай працы меў цьмянае ўяўленне. Паўналецце сустрэў на лесапільным заводзе ў Мазыры, да прызыву ў Чырвоную Армію асаблівых планаў на будучае не меў. У тыя гады было беспрацоўе, многія маладыя хлопцы абівалі парогі біржы працы, рады выпадковаму заробку. А ў мяне ўсё ж пастаянная работа.
Было гэта ў канцы красавіка 1932 года. Мы збіраліся праводзіць мітынг у адной з брыгад, якая першай закончыла сяўбу. Раптам званок з ЦК партыі. Паведамілі, што да нас едзе Янка Купала. Я ўзяў грузавую машыну, сеў за руль і паехаў сустракаць паэта на станцыю Урэчча.
Любанскі раён. Насельніцтва на 1.1.1933 г. — 37,7 тыс. чал. (Любань — 2,6 тыс). Сельсаветы Асавецкі, Любанскі (мест.), Малагарадзяціцкі, Нежынскі, Рачэнскі, Рэдкавіцкі, Слабодскі, Тальскі Турокскі, Юшкаўскі, Ямінскі.
Першая ячэйка партыі бальшавікоў на Любаншчыне была створана ў Забалацкай воласці ў чэрвені 1921 г. У воласці дзейнічалі бандыцкія групоўкі. Члены ячэйкі вялі растлумачальную работу сярод насельніцтва, за год было праведзена 88 мітынгаў. Да канца 1921 г. з бандытызмам на Любаншчыне было пакончана.
У 1932 г. я пачала працаваць у Любанскім райкоме камсамола адказнай за піянерскую работу. Камсамольская і піянерская арганізацыі былі невялікімі, а справы іх былі значныя: арганізацыя калгасаў, ліквідацыя непісьменнасці, барацьба з кулакамі, бандытызмам...
Адным з першых клопатаў савецкай улады была народная асвета, ліквідацыя непісьменнасці насельніцтва. Як толькі сціхлі віхуры грамадзянскай вайны, у 1920/21 навучальным годзе адкрылася школа ў м. Любань. Час быў вельмі цяжкі, школьныя будынкі разбураны
У пачатку 20-х гадоў, адразу пасля вызвалення ад польскіх акупантаў, у м. Любань была адкрыта бальніца на 10 ложкаў, дзе працавалі ўрачы Чадовіч і Козак. У 1924 г. пасля арганізацыі Любанскага раёна пры райвыканкоме была створана санітарная камісія, якая ўзначаліла работу медыцынскіх устаноў
Антон Рыгоравіч Бржазоўскі нарадзіўся ў 1870 г. у в. Юрковічы. Бацька яго, бядняк, арандаваў зямлю, служыў па найму ў буйных землеўладальнікаў. Чытаць і пісаць будучы вучоны навучыўся дома, потым паступіў у старэйшую, заснаваную ў 1617. г., Слуцкую гімназію.
Не абышлі бокам Любанскі раён рэпрэсіі 30 х гадоў. Дакладная лічба рэпрэсіраваных да гэтага часу невядома. У 1938 г. у Любані праходзіў судовы працэс, на якім разглядалі справу кіраўнікоў раёна — сакратара райкома партыі П. Т. Кардаша
Аляксандр Іосіфавіч Крукоўскі — вучоны, нястомны даследчык роднага краю, этнограф і гісторык. Нарадзіўся 23 лютага 1901 г. у в. Загалле ў мнагадзетнай сялянскай сям'і. Пачатковую адукацыю атрымаў у Загальскай царкоўнапрыходскай школе, потым паступіў у Слуцкую духоўную семінарыю.
Пракоп Адзярыха быў адным з тых першых камунараў, якія разам з Эмануілам Модзіным, Фёдарам Коўрыкам, Цімафеем Смірновым, Паўлам Калыска і іншымі прыйшлі ў 1927 г. на Мар'інскае балота, каб будаваць там камуну, ладзіць новае жыццё. Гэта пра яго пісаў Янка Купала ў паэме «Над ракой Арэсай»
У ваколіцах в. Калінаўка і цяпер ёсць урочышча Паторская паляна — на пачатку веку пры раздзеле зямлі паміж сынамі дзед выдзеліў тут зямлю майму бацьку, Аляксандру Паторскаму, каля паўтара гектара ворыва і 2 гектары сенажаці. Зусім нямнога для нашай сям'і з шасці душ.
Ва ўсе часы і ва ўсіх бітвах прымалі ўдзел нараджэнцы Любаншчыны, праслаўляючы свой край мужнасцю і адвагай. Такі народ тут жыве — ціхмяны, працавіты ў мірны час, ваяўнічы і рашучы ў гадзіну небяспекі для краіны... Не зганьбілі, не падвялі любанцы свой край і ў гады мінулай вайны, многія з іх пакрылі сябе неўміручай славай. Адзін з такіх малавядомых герояў — Павел Раманавіч Алейнікаў.
(Русская версия)
Успамінаецца, што ў маім дзяцінстве, якое прайшло ў адным з беларускіх райцэнтраў, амаль у кожнага з сяброў была “свая” вёска, дзе жылі дзед з бабуляй, да якіх можна было паехаць на летніх вакацыях, ці проста ў ягады ці грыбы. У мяне такой вёскі не было. На маё запытанне бацька неахвотна адказаў, што дзеда “раскулачылі” і саслалі за Ўрал. Дзіцячае сэрца схамянулася: “саслалі” – значыць, яны былі злачынцамі! “Мае” дзядуля і бабуля аніяк ня могуць імі быць! Хаця ніколі ў жыцці я іх ня бачыла, але ж люблю і ведаю, што яны добрыя! - “А за што саслалі?” – “ За тое, што не хацелі ісці ў калгас.” - Не паверыла…
Успамінаецца, што ў маім дзяцінстве, якое прайшло ў адным з беларускіх райцэнтраў, амаль у кожнага з сяброў была “свая” вёска, дзе жылі дзед з бабуляй, да якіх можна было паехаць на летніх вакацыях, ці проста ў ягады ці грыбы. У мяне такой вёскі не было. На маё запытанне бацька неахвотна адказаў, што дзеда “раскулачылі” і саслалі за Ўрал. Дзіцячае сэрца схамянулася: “саслалі” – значыць, яны былі злачынцамі! “Мае” дзядуля і бабуля аніяк ня могуць імі быць! Хаця ніколі ў жыцці я іх ня бачыла, але ж люблю і ведаю, што яны добрыя! - “А за што саслалі?” – “ За тое, што не хацелі ісці ў калгас.” - Не паверыла…