Паўлаў Уладзімір Андрэевіч

    "Уладзімір Паўлаў. Бяру свой род"
    "Дзе партызанская слава, лясы,
    Дзе сонца да вёскі так блізка,
    Спаліла думкі, як каласы,
    Замошша — твая калыска ".

    Шаховіч М.

    "Ніколі табе не пайсці ў запас"
    Уладзімір Андрэевіч Паўлаў нарадзіўся 25 кастрычніка 1935 года ў вссцы Замошша Любанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям"і. Пасля Дарасінскай сярэдняй школы (1954) працаваў ў Любанскай раённай газеце "Кліч Радзімы", служыў ў Савецкай Арміі (1954-1957), скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ імя Лсніна (1962 год). Апошнія гады вучобы сумяшчаў з працай на Беларускім радыё, у газеце ''Чырвоная змена'', дзе быў загадчыкам аддзела і адказным сакратаром (1962-1967), затым — адказным сакратаром кінабюлетэня "На экранах Беларусі'' (1967—1971), кансультант Саюза пісьменнікаў (1971-1972). 3 1972 па 1986 гады працуе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура"', пасля — зноў у апараце СП БССР. Зараз супрацоўнічае з часопісам "Вясёлка".

    "Уладзімір Паўлаў. Бяру свой род"

     "Каласы яго засеўка"


    Уладзімір Андрэевіч Паўлаў пачаў выступаць у друку з 1954 года. Аўтар зборнікаў вершаў "Далягляд", "Начная балада", "Светацені", "Што было на Беларусі", "Гадавое кальцо", выбраных вершаў. Піша таксама прозу. Чытач мае магчымасць пазнаёміцца з аповесцямі: "Пажарніцы", "Годы нашы — птушкі", "Ад агню і мяча", "Чуж-чужаніца", "Яжэліха", "Нас поле не насеяна" і інш. У 1987 годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшаў двухтомнік выбраных вершаў і прозы Уладзіміра Паўлава. Наш зямляк паспяхова працуе ў перакладзе на беларускую мову твораў рускіх, грузінскіх, літоўскіх, латышскіх, малдаўскіх і іншых паэтаў і пісьменнікаў. Усё гэта ён робіць дыхтоўна, на высокім літаратурным узроўні. Ужо на пачатку сваёй творчай дзейнасці малады паэт у рамантычна прыўзнятых вершах пісаў аб тым, што яго хвалюе — пра нялёгкія армейскія будні авіятараў, якія жывуць на зямлі і бясконца ўлюбёныя ў неба, у любую хвіліну гатовыя па трывозе абараніць яго. Слова ў пачынаючага літаратара было сваё, адкрытае ім у глыбіні народнай мовы.
    У такіх яго вершах, як "Праводзіны", "Ты на золку мяне разбудзіць шкадавала" і іншых Ул. Паўлаў здолеў навесці чытача на сур'ёзны роздум і развагу:

    Я стаптаны быў капытамі.
    Я быў з торбаю, з дзедавай кульбай.
    I ў мяне гэта людзі пыталі: "Скуль ты?"
    Я адтуль, дзе Залессі, Замошшы
    Пахнуць грушамі і грыбамі,
    Дзе спрадвеку людзей харошых
    Называюць сябрамі.

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район