Заслуженные работники

    Заслужаныя работнікі рэспублікі

    Народнай адукацыі

    Абразцова Соф'я Антонаўна (1971 г.). Нарадзілася ў 1927 г. у в. Гадзічаў Церахаўскага р. Гомельскай вобл. Пасля заканчэння Гомельскага настаўніцкага інстытута ў 1949 г. пачала працаваць настаўніцай біялогіі і геаграфіі Рачэнскай школы Любанскага раёна.
    Балвановіч Надзея Міхайлаўна (1968 г.). Нарадзілася ў 1924 г. у в. Ліпнікі Слуцкага р. Мінскай вобл., перад Вялікай Айчыннай вайной закончыла Слуцкае педагагічнае вучылішча. У 1944 г. пачала працаваць настаўніцай пачатковых класаў Паўстынскай пачатковай школы, з 1948 г.—ва Урэцкай сярэдняй школе. У 1968 г. прысвоена званне заслужанага настаўніка.
    Безбародзька Ніна Іванаўна (1971 г.). Нарадзілася ў 1935 г., з 1955 г. працавала настаўніцай пачатковых класаў у Старадарожскім раёне. У 1976 г. пераехала ў г. п. Урэчча, дзе свае веды і любоў аддавала дзецям малодшых класаў.
    Бранкоўская Аляксандра Андрэеўна (1975 г.). Нарадзілася ў 1929 г. у в. Астравок Слуцкага р., да Вялікай Айчыннай вайны не паспела закончыць школу, а пасля вызвалення ў 1944 г. у сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам павінна была працаваць. Адначасова вучылася ў вячэрняй школе, у 1961 г. закончыла гістарычны факультэт Мінскага педінстытута. 3 1962 г. працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ва Урэцкай сярэдняй школе. Прысвоена званне заслужанага настаўніка.
    Бяліцкі Віктар Якімавіч (1967 г.). Нарадзіўся ў 1913 г. у в. Сяльцо Старобінскага р., у 1934 г. закончыў Слуцкае педагагічнае вучылішча і пачаў працаваць дырэктарам Соснаўскай няпоўнай сярэдняй школы. Вучыўся завочна ў Гомельскім педагагічным інстытуце. Закончыць яго ён не паспеў, у 1939 г. быў прызваны на службу ў армію. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў камісарам роты танкавага дэсанта. У 1942 г. часць, у якой служыў
    В. Я. Бяліцкі, пад Харкавам трапіла ў акружэнне. Цяжка паранены Віктар Якімавіч трапіў ў палон. У красавіку 1945 г. быў вызвалены, да 1947 г. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Любанскі раён, пачаў працаваць на меснікам дырэктара Асавецкай школы, затым дырэктарам Соснаўскай сярэдняй школы.
    Жук Вольга Гаўрылаўна (1967 г.). Нарадзілася ў 1923 г. у в. Паўстынь Слуцкага р., перад вайной закончыла 9 класаў Урэцкай сярэдняй школы. Пасля вызвалення раёна ў 1944 г. пачала працаваць рабочай на чыгунцы, затым загадчыцай Крупенікаўскай пачатковай школы.
    Змітровіч Мая Фёдараўна (1980 г.). Нарадзілася ў 1934 г. у в. Зорка Буда-Кашалёўскага р. Гомельскай вобл. Закончыўшы педагагічнае вучылішча, паступіла ў Мінскі педагагічны інстытут. Працавала настаўніцай фізікі ў Турокскай школе, з 1963 г. — у Любанскай СШ № 2. У 1995 г. Мая Фёдараўна стала пераможцай конкурсу на атрыманне гранта заслужанага настаўніка сярэдняй школы міжнароднага фонду Сораса ў галіне дакладных навук.
    Кругленя Апанас Іванавіч (1967 г.). Нарадзіўся ў 1914 г. у в. Рэдкавічы Любанскага р., перад вайной закончыў педагагічныя курсы і пачаў працаваць настаўнікам пачатковых класаў. У 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У снежні 1941 г. полк, у якім служыў Апанас Іванавіч, трапіў у акружэнне. Застаўшыся на акупіраванай тэрыторыі, ён быў залічаны байцом партызанскага атрада імя Гастэлы. Пасля вызвалення Любанскага раёна працаваў дырэктарам Рачэнскай сямігодкі.. 3 1961 г. працаваў дырэктарам Сароцкай школы. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ст.
    Кузнечык Тамара Аляксандраўна (1966 г.). Нарадзілася ў 1935 г. у в. Ісерна Слуцкага р., пасля заканчэння Слуцкага педагагічнага вучылішча ў 1954 г. працавала настаўніцай, затым дырэктарам Пластокскай школы.
    Лебедзева Ірына Барысаўна (1977 г.). Нарадзілася ў 1934 г., у 1956 г. закончыла Мінскі педагагічны інстытут і атрымала назначэнне ў Рачэнскую школу Любанскага раёна. У 1964 г. працавала настаўніцай гісторыі ў Любанскай сярэдняй школе № 2. Шмат увагі Ірына Барысаўна надавала краязнаўству, яе артыкулы друкаваў часопіс «Помнікі гісторыі і культуры».
    Мастовіч Марыя Рыгораўна (1968 г.). Нарадзілася ў 1912 г. у в. Касцюкі, працавала ў калгасе «Камсамолец», у 1933 г. накіравана на вучобу на рабфак пры БДУ. Пасля заканчэння яго паступіла на біяфак універсітэта, але за кончыць не паспела — пачалася вайна. Толькі ў 1946 г. атрымала дыплом выкладчыка біялогіі. 3 1953 г. працавала ў роднай вёсцы.
    Некрашэвіч Эмілія Мікалаеўна (1960 г.). Нарадзілася ў 1923 г. у в. Камень Старобінскага р., у 1941 г. закончыла сярэднюю школу. У 1944 — 1945 гг. працавала ў калгасе, затым настаўніцай пачатковых класаў у Зажэвічах. У 1948 г. закончыла літаратурны факультэт Маладзечанскага настаўніцкага інстытута, працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Асавецкай і Нежынскай сямігодках, Кузьміцкай сярэдняй школе.
    Несцяровіч Кацярына Сцяпанаўна (1959 г.). Нарадзілася ў 1910 г., у 1930 г. пасля заканчэння Рагачоўскага педтэхнікума атрымала назначэнне на работу ў Стараюрковіцкую школу, дзе працавала да 1974 г.
    Няронская Марыя Іванаўна (1960 г.). Нарадзілася ў 1918 г. у в. Чырвоная ніва Чэрвеньскага р., у 1934 г. пачала працаваць настаўніцай пачатковых класаў, завочна вучылася ў Мінскім педагагічным інстытуце. У час акупацыі ўдзельнічала ў партызанскай барацьбе. 3 1947 г. працавала настаўніцай ва Урэцкай сярэдняй школе.
    Пляханава Ніна Гаўрылаўна (1965 г.). Нарадзілася ў 1924 г. у в. Ольгаўка Стадолінскага р. Смаленскай вобл. У 1949 г., пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута, была накіравана на работу настаўніцай біялогіі ва Урэцкую школу.
    Радзько Антаніна Агафонаўна (1960 г.). Нарадзілася ў 1920 г. у в. Баянічы, у гады Вялікай Айчыннай вайны з малымі дзецьмі аказалася на акупіраванай ворагам тэрыторыі. Жыла ў в. Загалле, якая ў гэты час стала цэнтрам партызанскага руху Мінскай вобласці. Калі ў 1942 г. вырашылі наладзіць работу партызанскай школы, Антаніне Агафонаўне, як былой настаўніцы, даручылі быць загадчыцай. Каля 100 дзяцей наведвалі партызанскую школу. У лютым 1943 г. у час карнай аперацыі будынак згарэў. У 1944 г. А. А. Радзько арганізавала школу ў в. Загалле, з 1946 г. працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.
    Сянкевіч Любоў Нічыпараўна (1965 г.). Нарадзілася ў 1927 г. у в. Н. Дуброва, пачала працаваць настаўніцай пачатковых класаў адразу пасля заканчэння Слуцкага педагагічнага вучылішча ў 1946 г.
    Туміловіч Франк Адольфавіч(1977 г.). Нарадзіўся ў 1926 г. у в. Дубнікі, да вайны закончыў сямігодку. У жніўні 1944 г. яго прызвалі ў дзеючую армію, змагаўся з ворагам у складзе 1-га Беларускага фронта, удзельнічаў у баях пад Варшавай, на Одэры, штурме Берліна. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 г. пачаў працаваць настаўнікам. Узнагароджаны ордэнам Славы III ст., медалямі «За адвагу», «За вызваленне Варшавы».
    Шаплыка Аляксандр Ануфрыевіч (1941 г.). Нарадзіўся ў 1896 г. у в. Сарачы, у 1918 г. закончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Усё жыццё працаваў настаўнікам на Любаншчыне — у пачатковай школе, дырэктарам Любанскай сярэдняй школы. У гады Вялікай Айчыннай вайны — партызан брыгады № 100 імя Кірава.

    Меліярацыі

    Кругленя Сцяпан Іосіфавіч (1978 г.). Нарадзіўся ў 1919 г., працаваў начальнікам Любанскага меліярацыйна-будаўнічага участка, начальнікам МУААС. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у дзеючай арміі.

    Аховы здароўя

    Паторская Ізольда Антонаўна (1971 г.). Нарадзілася ў 1924 г., у 1950 г. узначаліла інфекцыйны аддзел Любанскай раённай бальніцы і працавала на гэтай пасадзе да выхаду на пенсію. Праводзіла вялікую прафілактычную работу сярод насельніцтва, змагалася з небяспечнымі хваробамі. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».
    Сушчэня Валянціна Сяргееўна (1981 г.). Нарадзілася ў 1936 г., пасля заканчэння Барысаўскага медыцынскага вучылішча ўзначаліла Трайчанскі фельчарска-акушэрскі пункт, з 1962 г.— Пластокскі.

    Сувязі

    Кваша Мікалай Міронавіч (1981 г.). Нарадзіўся ў 1927 г., працоўную дзейнасць пачаў рабочым тэлефонна-тэлеграфных ліній. У 1974 г. яму пры своены 6-ы разрад кабельшчыка-спайшчыка лінейна-тэхнічнага вузла. Працуе на Любанскім раённым вузле сувязі.

    Сельскай гаспадаркі

    Анісаў Сяргей Трафімавіч (1982 г.). Нарадзіўся ў 1929 г., працаваў галоў ным інжынерам МТС Карэліцкага раёна. 3 1957 г.— галоўны інжынер Любанскай МТС, затым упраўляючы рай аб' яднаннем « Сельгастэхніка ».
    Гедрановіч Валерий Аляксандравіч (1980 г.). Нарадзіўся ў 1927 г., усё сваё жыццё працаваў трактарыстам — у Любанскай МТС, затым у калгасе «Чырвоная змена». У 1985 г. узначаліў падрадную трактарную брыгаду.
    Сыс Леанід Іванавіч (1977 г.). Нарадзіўся ў 1935 г., пасля дэмабілізацыі з арміі працаваў разнарабочым у калгасе «Чырвоная змена». У 1958 г. прызначаны загадчыкам свінафермы, пастуніў на завочнае аддзяленне сельгасакадэміі. 3 1979 г. працаваў галоўным заатэхнікам.
    © 2024. П а м я т ь. Любанский район