Багатая і шчодрая наша Любаншчына. Нямала дала яна свету вучоных і грамадскіх дзеячаў, славутых працаўнікоў. Сярод іх і вядомы журналіст і пісьменнік Анатоль Антонавіч Андруховіч.
Нарадзіўся Анатоль Антонавіч у шматдзетнай сялянскай сям'і ў вёсцы Рэдкавічы. Ён быў пе'ршынцам. Затым на свет з'явіліся сястра Ніна і брат Віктар. Да Вялікай Айчыннай вайны іх бацька працаваў у міліцыі. і таму ў першыя ж дні ліхалецця быў прызваны ў дзеючую армію. А неўзабаве і загінуў пад Смаленскам.

1
Феня любіць Арэсу ў любое надвор'е. Асабліва ёй падабаецца прыходзіць на бераг сонечным ранкам, глядзець, як рака становіцца светлай, празрыстай, а над ёю — высокі блакіт неба. Нешта сёння, у нядзелю, не пазнаць Арэсу. Вада непрыветная, віруе, павевы ветру гнуць і шматаюць вербалознік, чарот шапаціць трывожна, глуха. Фені нават купацца расхацелася. Яна села на траву і задумалася...

Ноччу над вёскай чорнае неба ды насцярожаная цішыня. Але толькі здавалася, быццам усё наўкола спіць.
У праўленні калгаса «12 гадоў Кастрычніка» каля тэлефона неадлучна дзяжурыць Адам Майстрэнка. Ен сядзіць за сталом, побач стаіць вінтоўка. Не вучэбная малакаліберка, а самая сапраўдная, баявая. Калгасная кантора цяпер стала штабам, тут усю ноч за шчыльна завешанымі вокнамі гарыць святло, знаходзяцца людзі. Адам зрэдку папраўляе шырокі рэмень на гімнасцёрцы — яму хочацца быць перад людзьмі падцягнутым па-вайсковаму. I ва ўсім яго абліччы цяпер шмат таго, што не выклікае непатрэбных пытанняў, прымушае без лішніх слоў выконваць кожнае яго распараджэнне.

Аднекуль, мусіць, з Багрынава, вецер нагнаў хмары. 3-за ракі плылі, насоўваліся калматыя воблакі. Яны расцягнуліся на паўнеба, як крыгі ў паводку. Ад іх патыхала холадам і трывогай. Над чорнай сцяной Вялікага лесу ад промняў заходзячага сонца ружавелі хмары, як ад агню. Угары бліскалі маланкі — глухія, грозныя.
На падворку Конанавы расклалі невялічкі касцёр, варылі бульбу. Моўчкі, трывожна ўзіраліся на захад. Там грымела грозна, як навальніца, відаць было далёкае зарыва пажараў.
— Мо і сапраўды то навальніца? — пытаецца Маня.

Старалася ціхенька ўвайсці ў хату, каб не разбудзіць бацьку. Усё ж яе сустрэў яго голас:
— Няма на цябе ўпынку. Вячэрай. Картопля яшчэ цёплая.
— Не хочацца нешта,— абыякава адгукнулася Феня.
— Кожны дзень так: на яду і то часу не хапае,— незадаволена бурчаў бацька.— То сходы, то вечарынкі, то яшчэ трасца якая. Адам вунь каторы дзень у хату не заходзіць. I гэта да маладой жонкі...
— У лесе ён, тата. Нельга яму паказвацца ў вёсцы,— перапыніла Маня.— Там небяспека...
Не запальваючы святла, Феня распранулася, прылягла, прытулілася да малодшай сястры.

— Кажу, пайду з табою. Бач, надумаўся ўпотай, крадком. Са мною такія жарты не пройдуць,— ушчувала Феня Адама.
Ён доўга не прызнаваўся, куды збіраўся. Феня не адступалася:
— Не возьмеш, сама дарогу знайду.
— Што з табою зробіш. Збірайся,— здаўся Адам. Выйшлі з Нежына раненька, да ўсходу сонца, амаль на світанні. Праясніўся краёк чыстага неба, і Феня падумала, што будзе дзень гарачы. 3 балота цягнула вільгаццю, падымаўся ўгору туман. На траве ляжала раса, і яны на лясных сцежках адразу прамоклі па пахі. Надакучліва лезлі ў вочы жоўтыя вялікія камары. Ад іх не было ратунку. I толькі калі крыху паднялося сонца, пачало прыграваць, камарыная нечысць адчапілася.

Непрыкметна падкраліся поцемкі. А яна села на лаву і ўстаць не магла.
— I чаго ўпоцемках сядзіш? Я лямпу запалю,— сказала, увайшоўшы ў хату, Маня.
Ах, не трэба,— схамянулася Феня.— Стамілася я вельмі. Ног не чую.—I пацікавілася: — Пелагею даўно бачыла?
— Заўчора. Ходзіць як хмара. I астатнія хлопцы і дзяўчаты кожны сам па сабе. Не ведаюць, куды падацца, што рабіць.
— Кажаш, не ведаюць, што рабіць? — перапытала Феня.
— Далібог, не ведаюць. Сядзяць па хатах, як крумкачы. Зрэдку ў Пелагеі збяруцца на вячоркі.
— Пойдзем, Маня, на вячоркі,— падхапілася Феня.— Пасядзім, пагаворым...

Лета неўпрыкметку кончылася: праплыло і знікла, як доўгі жураўліны клін у небе. I хоць першыя дзянькі верасня выдаліся без дажджоў, песцілі сонейкам і цяплом, асенняя пара брала сваё: клубіліся над Арэсай белыя туманы, зацягнула неба шэрай стужкай хмар, прырэчныя гаі паціху скідвалі свой барвова-залаты ўбор, неяк увачавідкі бляклі, цямнелі: з дрэў нячутна ападала лісце...
У Вялікі лес Феня ішла разам з Маняй: дзвюм весялей. Прабіраючыся па слізкіх і мокрых кладках праз балота, нарэшце выбіліся на грудок, а там праз алешнік, аднымі ім знаёмымі сцежкамі, напрасткі выйшлі да месца збору, на знаёмую палянку, да высокага разгалістага дуба. Наўкола цягнуўся лес, вялікі, сціснуты з усіх бакоў балотамі. Можна цэлы дзень хадзіць пад яго шатамі і не сустрэць чалавека. Таямнічы і маўклівы ён у гэту асеннюю пару.

Весткі з фронту даходзілі ў глыб Палесся зусім не суцяшальныя. А тут яшчэ гэта гітлераўская пахвальба: не сёння дык заўтра іх войскі будуць у Маскве.
Яна сабрала падпольшчыкаў.
— Гітлераўцы пахваляюцца, што да наступлення халадоў іх войскі захопяць Маскву. Хлусня і паклёп! А нашы людзі не ведаюць, што робіцца на фронце.
— Праўду кажаш, Сямёнава,— падтрымаў Аляксандр Шаўцоў.— Не ведаюць.
— Праўду павінны людзі ведаць,— горача падказаў Міхаіл Шаўцоў.
— Адкуль узяць тую праўду, калі і сам нічога не ведаеш,— скрушліва даводзіў Ахрамовіч.

Лес захоўваў шмат сюрпрызаў. Феня ў час сваіх вандровак абышла лес удоўж і ўпоперак, вывучыла кожную сцежку. Аднак нечаканасці падпільноўвалі на кожным кроку.
Зайшла неяк у хату да Конанавых цётка Фёкла. Пасядзела, пагаварыла пра тое-сёе, паплакала, прыгадаўшы сыноў: з фронту ад іх аніякіх чутак.
— Не плачце, цётачка,— супакойвала яе Феня.— Каму цяпер лёгка? Усім цяжка. У кожнай хаце гора.
Цётка выцерла хусцінкай вочы.

Выйшла Феня на агарод і каля плота ўбачыла нейкую цень. Феня аж войкнула ад нечаканасці. Чалавек прыўзняўся, падняў руку: «Цішэй!» Яна пазнала Гарбачова. На яе твары адбілася адначасова захапленне ад такога ўмення з'яўляцца нечакана і разгубленасць ад таго, што не змагла саўладаць з сабой...
Гарбачоў перасцярог:
— Даўно цябе чакаю. У хату ісці не рашыўся,— гаварыў ён напаўголаса, папраўляючы светлыя зблытаныя валасы.

Да самай вады падступіліся альховыя кусты, густа разрасліся вербалозы і купаюць свае галінкі ў вадзе возера. На беразе сядзіць Труцікаў і вудзіць рыбу: побач стаіць вядро, у вядры плёскаюцца карасі. Наўкола цішыня і спакой. Сонца ўжо добра паднялося над наваколлем. Не вельмі каб і цёплы дзень выдаўся: восень, колькі цяпер таго сонца, колькі той цеплыні.
Захацелася Труцікаву закурыць, заседзеўся без руху, старыя косці забалелі. Не спяшаючыся ўстаў, падышоў да кустоў, дастаў капшук з тытунём. Відаць, засумаваў адзін. Навокал не відаць жывой душы. Скруціў казіную ножку, пыхкае дымам.

Ноччу ў акно ціха пастукалі. Мікалай Філюта падхапіўся, доўга ўзіраўся ў цемень ночы. «Хто б у такі позні час» — насцярожыўся гаспадар, адкрываючы дзверы. У сенцы нячутна прашмыгнула дзяўчынка.
— У вас, чула, прадаецца жыта. Мне ўсяго з паўпуда,— напаўголаса назвала пароль.
Філюта тут жа сказаў у адказ:
— У Пагост заўтра еду. Там, кажуць, можна купіць...
— Вой, дзядзечка, як добра. То мо мяне падвезяце?..

Патрыёты з Нежына ўважліва сачылі за кожным крокам ворагаў. Феня даведалася, што на хутар Вопін, дзе кватараваў чалавек без пэўных заняткаў, Штанка, часта наведваюцца паліцэйскія з Кузьмічоў і нават Любані.
— Трэба праверыць гэтага Штанка,— прапанавала сваім хлопцам Феня.— Вельмі цікава, што гэта за чалавек.
— Што з ім валэндацца,— раззлаваўся Заблоцкі.— Не так сабе ён знюхаўся з гітлераўцамі.

Обер-лейтэнант Рудольф прыехаў у Любань са спецыяльным заданнем. Малады афіцэр трымаўся надзвычай самаўпэўнена, не хаваў сваёй перавагі перад «правінцыяламі», «тылавымі пацукамі», як ён кпліва называў каменданта Гляйса і яго акружэнне, і ўсім адразу даў зразумець, што доўга ў гэтай глухамані затрымлівацца не мае намеру.
Па ўсім відаць, малады афіцэр меў цвёрдую руку і падтрымку. «Нічога, шаноўны, і тут гузакоў можна нахапаць»,— непрыязна думаў пра обер-лэйтэнанта камендант Гляйс, аднак з першых дзён запрасіў яго абедаць да сябе на кватэру.
1
У хаце Феня прытулілася да напаленай грубкі. Цяплынь разлівалася прыемнай стомай па целе.
— Картопля яшчэ цёплая,— запрасіла Пелагея.— Хочаш?
— Нешта не хочацца,— адмовілася Феня і тут заўважыла, што ў Пелагеі заплаканыя вочы.— Ты чаго плакала?
— Да цёткі Аўдолі хадзіла,— і зноў у слёзы.— Цётка Аўдоля месца не знаходзіць. Баюся за яе. Іван у сям'і апорай быў. Астатнія малыя зусім,— і нахілілася да Фені, заплакала.— Пайду, заўтра ж пайду, каб і вочы мае не бачылі таго гора.
— Куды пойдзеш? — насцярожылася Феня.

Напярэдадні 24-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі партызанскі лагер на востраве Зыслаў жыў у прадчуванні важных падзей. Партызанскі штаб распрацаваў некалькі буйных аперацый у гонар слаўнай гадавіны. Аднадушным жаданнем партызан было неадкладна разграміць гітлераўскі гарнізон у Любані.
За горадам даўно сачыў Яўстрат Гарбачоў: там у яго былі свае вочы і вушы. Сувязныя і спецыяльна пасланыя ў гарадок разведчыкі паведамлялі аб усім, што рабілася ў гарнізоне.
Партызанская разведка мела дакладны план размяшчэння ўмацаванняў і агнявых кропак, рэгулярна даставала звесткі аб усіх намерах камендатуры і гарнізона...

Нежынскія камсамольцы балюча перажывалі няўдачы. Арышт Насановіча і Курчыча вывеў самых рашучых з прывычнага стану.
Шаўцоў хадзіў як непрыкаяны, лаяўся:
— Запужаць нас, злыдні, хочуць. Дачакаемся, па аднаму пераловяць.
— Хочаш на вуліцу выйсці, кулакамі размахваць,— стрымлівала Феня.— Трэба пачакаць, спыніць свае дзеянні.
— Лягчэй за ўсё — затаіцца і чакаць. А чаго чакаць? — з непаразуменнем пытаўся Аляксандр.— Рукі свярбяць біць ворага.
Феня ў глыбіні душы была згодна з Аляксандрам.
— Калі б ударыць, дзе нас менш за ўсё чакаюць.

Ноч напаткала Феню ў дарозе. Трэція суткі прабіралася яна са Слуцка, ішла глухімі, няходжанымі сцяжынкамі, далёка абыходзіла дарогі, на якіх лёгка можна было натрапіць на засаду.
На балоце прадзіралася праз зараснікі лазы. Стамілася. Нідзе ні гуку, ні агеньчыка... Феня агледзелася і пазнала мясціны: да Азярнога, дзе можна адпачыць у Труцікава, цяпер недалёка. Пад нагамі шуршыць сівы, заінелы чарот. Холадна. Зараснікі ўпоцемках чужыя, страшныя. Было неяк боязна... Яна нібы адчувала побач нечыю прысутнасць і сапраўды хутка заўважыла цень. Здалося — чалавек хаваецца ў кустах: прыгнуўся, крадзецца следам.
Здагадалася — воўк! Звер суправаджаў яе, не прыбліжаўся і не адставаў ні на крок. Феня бачыла яго намер: сцежкі звера і чалавека недзе павінны сысціся.

Мабыць, толькі вельмі назіральны чалавек мог бы ўстанавіць сувязь, якая існавала паміж чарговай сустрэчай Фені Конанавай у партызанскім штабе з кіраўнікамі Мінскага падпольнага абкома партыі і тымі падзеямі, якія разгортваліся пасля ў захопленых ворагам вёсках.
3 таго самага дня, як устанавіла Феня сувязь з партызанамі, ёй вельмі добра сталі вядомыя і людзі, і ўсе патаемныя сцяжынкі ў раёне, была яна слыхам і зрокам партызанскай разведкі. Яна неаднойчы выходзіла на сувязь з патрыётамі Любані, Старобіна, Слуцка, Старых Дарог, Асіповіч, Бабруйска. У яе руках былі ніці, якія вялі да надзейных людзей у варожых гарнізонах, у вёсках Кузьмічы, Пасталы, Шыпілавічы, Сосны, Рэдкавічы...

Феня раптам адчула — дрыжыкі пабеглі па скуры, стала холадна. Яна зрабіла нечалавечае намаганне, каб супакоіцца, авалодаць сабой...
Для допыту разведчыцы спецыяльна выклікалі са Слуцка следчага. Гестапавец добра ведаў рускую мову і, як яму здавалася, вельмі добра ведаў чалавечую душу. Шмат ахвяр прайшло праз яго рукі: ён выхваляўся, што ўмее падбіраць «ключыкі» да самых непакорлівых.
— Назаві, Конанава, удзельнікаў падполля: адрасы, паролі.
Яна маўчала.
— Пра вас усё ведаем. Партызанская разведчыца... Скажы, дзе цяпер партызаны?
— Партызаны ўсюды, пан афіцэр. Партызаны ўсюды...

Любаншчына... Партызанскі край, нескароная тэрыторыя, сапраўдная партызанская рзспубліка. Больш сарака гадоў мінула з тых трывожных дзён. Але і сёння, дастаткова наведаць востраў Зыслаў, і зноў нібы дакранешся да тых незабыўных падзей...
Над Палессем — цішыня. Ад Арэсы паўзе туман — густы, бялюткі, запаланіў нізіны, усё наваколле. Здаецца, лес стаіць бязмоўны і бязгучны, не чуваць нават птушыных спеваў, адно вецер гойдае стромкія вершаліны ялін. Ад гэтай цішыні ажно звініць у вушах, робіцца неяк няўтульна і адзінока: здаецца, зробіш усяго толькі адзін неасцярожны крок і пачуеш патрабавальны голас вартавога.