Шаплыка Кузьма Іванавіч (1951 г.). Нарадзіўся ў 1916 г. у в. Рэдкавічы. У сярэдзіне 30-х гадоў ён быў адным з самых маладых калгаснікаў арцелі «Зара Камуны», але за шчырасць і стараннасць яго прызначылі брыгадзірам. Пасля службы ў арміі працаваў шафёрам у родным калгасе, у гады вайны быў партызанам атрада імя Чапаева, разведчыкам. За баявыя справы Кузьма Шаплыка ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі».
Пайграй Ульяна Іванаўна (1948 г.). Нарадзілася ў 1919 г., пасля вайны пачала працаваць у саўгасе «10-годдзе БССР». У 1947 г. сабралі па 30,3 ц жыта з кожнага гектара, на 273 ц бульбы. Да глыбокай старасці шчыравала Ульяна Іванаўна ў калгасе.
Шаплыка Аляксандра Аляксандраўна (1949 г.). Нарадзілася 25.4.1883 г., пражыла вялікае, цяжкае працоўнае жыццё. Ужо пажылой жанчынай уступіла ў калгас, на розных работах — праполцы льну, буракоў, проса, уборцы збожжавых, бульбы, на сенажаці шчыравала нараўне з маладымі. У 1948-м яе прозвішча абляцела ўсю краіну: на плошчы 6 га быў вырашчаны ўраджай кок-сагызу па 80 ц.
Модзін Эмануіл Натанавіч (1968 г.). Нарадзіўся ў 1905 г., у 16 гадоў пачаў працаваць на запалкавай фабрыцы «Хваля рэвалюцыі». Служыў у Чырвонай Арміі, пасля дэмабілізацыі разам з сябрамі паехаў на Любаншчыну, дзе на Мар'інскіх балотах прыступіў да будаўніцтва саўгаса. Кіраўніком яго быў выбраны Э. Н. Модзін.
Сушчэня Рыгор Паўлавіч (1950 г.). Нарадзіўся ў 1918 г. у в. Рэдкавічы. Быў адным з першых трактарыстаў на Любаншчыне, доўгі час працаваў у раённай МТС. На калгасных палях стаханавец не ведаў адпачынку, выконваў па тры нормы.
Клюбко Адам Адамавіч (1966 г.). На радзіўся ў 1923 г., у гады вайны змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе імя Даватара, затым ён — воін Чырвонай Арміі, дайшоў да Берліна. У пасляваенны час А. А. Клюбко стаў механізатарам, узначаліў звяно на вырошчванню бульбы. У 1965 г. з кожнага гектара было атрымана 317 ц клубняў, сабекошт цэнтнера склаў 1 руб. 8 кап.
Стыкут Настасся Ігнатаўна (1947 г.). Нарадзілася ў 1918 г., з маладых гадоў працавала ў калгасе. У пасляваенныя гады ей даручылі ўзначаліць паляводчае звяно, якое з году ў год вырошчвала небывала высокія ўраджаі збожжавых культур.
Калыска Павел Лаўрэнцьевіч (1948 г.). Нарадзіўся ў 1896 г. Калі на Любаншчыне пачалі асушацца Мар'інскія балоты, адным з першых прыехаў на будаўніцтва новага саўгаса, быў брыгадзірам.
Статкевіч Фёдар Мікалаевіч (1950 г.). Нарадзіўся ў 1907 г. у в. Старасек, з дзяцінства пазнаў смак хлеба, заробленага сваёй працай. Пасвіў кароў у заможных сялян, хадзіў за плугам, пакуль Статкевічы ў 1930 г. не ўступілі ў калгас. Фёдар пайшоў на курсы механізатараў і з восені 1931 г. пачаў працаваць на асушаных тарфяніках.
Казачок Алег Вікенцьевіч (1974 г.). Нарадзіўся ў 1940 г., у 17-гадовым узросце пачаў працоўную дзейнасць у саўгасе «Любанскі». У 1970 г. прызначаны звеннявым камсамольска-маладзёжнага звяна па вырошчванню бульбы. За першыя суткі работы двума камбайнамі «Дружба» бульбаводы ўбралі 16,8 га і накапалі 6130 ц клубняў, ураджайнасць склала 382 ц з 1 га. У той сезон механізатары звяна А. В. Казачка ўбралі 134га і накапалі 4088 т бульбы.
Смірноў Цімафей Ягоравіч (1958 г.). Нарадзіўся ў 1896 г., удзельнік першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, камісар палка першай Сібірскай брыгады. У мірны час займаў розныя пасады ў сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1939 г. Ц. Я. Смірноў узначаліў саўгас «10-годдзе БССР».
Герман Настасся Рудольфаўна (1971 г.). Нарадзілася ў 1920 г. у в. Новыя Юрковічы. 3 15 гадоў пачала працаваць на свінаферме калгаса «Сталёвы конь», была ўдзельніцай ВДНГ СССР. Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Н. Р. Герман стала цялятніцай, дабівалася найвышэйшых паказчыкаў на адкорме жывёлы.
Слабада Аляксандр Іванавіч (1964 г.). Нарадзіўся ў 1920 г., юнаком уступіў у калгас, потым служыў у арміі. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. 3 ліпеня 1941 г. па чэрвень 1942 г. камандаваў узводам разведроты на Заходнім фронце, удзельнічаў у баях пад Магілёвам, Оршай, Смаленскам, абараняў Маскву. У 1941 г. за паспяховую аперацыю па ўзяццю ў палон «языка» ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Другі ордэн Чырвонага Сцяга атрымаў Аляксандр Слабада ў лютым 1942 г.
Галай Пелагея Іванаўна (1950 г.). Нарадзілася ў 1915 г. у в. Арлёва. У пасляваенныя гады ўзначаліла звяно, а пазней брыгаду па вырошчванню кок-сагызу. У 1950 г. яна атрымала ўраджай гэтай культуры на плошчы ў 6,2 га 68,5 ц з 1 га. Узнагароджана двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Саўчык Фёдар Аляксандравіч (1948 г.). Нарадзіўся ў 1915 г., удзель-нік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у саўгасе «10-годдзе БССР» брыгадзірам паляводчай брыгады. Асабліва вызначыліся хлебаробы брыгады ў 1947 г., калі з кожнага гектара было атрымана па 180 пудоў збожжавых. Памёр у 1975 г.
Белічонак Іван Мікалаевіч (1965 г.). Нарадзіўся ў 1934 г., усё сваё працоўнае жыццё звязаў з сельскай гаспадаркай. Быў трактарыстам, вырошчваў кукурузу, бульбу, потым цукровыя буракі. У 1963 г. на кожным гектары звяно I. М. Белічонка атрымала болып 400 ц салодкага кораня.
Папко Канстанцін Сцяпанавіч (1966 г.). Нарадзіўся ў 1933 г., усё жыццё пражыў у в. Сосны. Тут стаў механізатарам, адным з лепшых у саўгасе «10-годдзе БССР». Яму даверылі звяно па вырошчванню бульбы. 3 году ў год члены механізаванага звяна атрымлівалі высокія ўраджаі «другога хлеба».
Астрэйка Уладзімір Цімафеевіч (1973 г.). Нарадзіўся у 1930 г. у м. Любань, адразу пасля вызвалення раёна пачаў працаваць у калгасе. Закончыў курсы трактарыстаў, служыў у арміі і зноў вярнуўся ў родную гаспадарку. У 1970 г. узначаліў механізаванае звяно па вырошчванню бульбы, яно вырасціла рэкордны ўраджай — кожны гектар даў па 482 ц клубняў. У. Ц. Астрэйка быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. 3 гадамі расло майстэрства і вопыт звяна, ураджайнасць бульбяных палеткаў пастаянна павышалася.