Ты здзяйсненне мараў маіх.
Мы з табою і смутак, і радасць
Дзелім шчыра заўжды на дваіх.
Родны край, ты для ўсіх нас адзіны,
Без цябе я не мыслю жыцця,
Ты часцінка вялікай Радзімы,
Для мяне ты — радзіма мая.
Бухал Мікалай
Любаншчына... Славуты Арэскі край. I так бы хацелася, каб нашы суайчыннікі добра ведалі, якой была ў мінулым зямля бацькоў і дзядоў, як пракладваўся шлях да свабоды і шчасця, да сённяшняга светлага дня...
Нішто не зможа сцерці з памяці падзеі дзён мінулых. Нездарма ў народзе гавораць, што мінулае дапамагае адшукаць сённяшняе і выбраць будучае. Як святло далёкіх зорак будуць даходзіць да патомкаў галасы гістарычнага мінулага нашых землякоў.
Нам сёння трэба так жыць, каб не рабілася бяднейшай з гадамі наша душа і наша памяць пра гераічнае мінулае свайго народа. I тады радасці і шчасця будзе больш у кожным сэрцы і ў душы нашых людзей...
Сардэчна запрашаем на сайт аб Любанскім раёне і г. Любань. У аснове сайта пакладзена кніга "Памяць. Любанскі раён". Тут вы даведаецеся шмат цікавага аб гісторыі, культуры, рэлігіі раёна, пазнаёміцеся з вядомымі людзьмі Любаншчыны.