Пазнаваць гісторыю свайго народу і свае Бацькаўшчыны патрэбна. Мы цікавімся, як жылі да нас нашы бацькі і дзяды, і што тады адбывалася ў нашым родным кутку. Ды і вельмі цікава даведацца, як сто, дзвесце, тысяча і болей год назад жыў увесь беларускі народ і што тады адбывалася ў Беларусі.
Наш край мае права, каб людзі больш ведалі аб сваёй бацькаўшчыне, каб сталі цікавіцца сваёй гісторыяй, ганарыцца сваімі зямлякамі. Так, на тэрыторыі раёна няма старажытных збудаванняў, палацаў, замкаў, але ў нас ёсць мноства цікавых людзей, герояў, пісьменнікаў. Наш раён у гады Вялікай Айчыннай вайны лічыўся адной з асноўных партызанскіх зон на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. На тэрыторыі раёна быў размешчаны першы партызанскі аэрадром, які быў сувязуючым звяном з вялікай зямлёй не толькі раёна і прылеглых тэрыторый, але і для насельніцтва і партызан суседніх краін. Пасля вайны, ў час аднаўлення разрухі, Любаншчына дала сваёй краіне 18 Герояў Сацыялістычнай працы, больш чым любы раён рэспублікі.
Усе матэрыялы, якія размешчаны на сайце не з'яўляюцца уласнасцю стваральніка сайта, а узяты з розных кніг, часопісаў, перыядычных выданняў, у якіх была змешчана інфармацыя аб Любаншчыне і пераведзены ў электронны варыянт. У аснову сайта лягла кніга "Памяць" Любанскага раёна. Хочацца звярнуцца да ўсіх наведвальнікаў дадзенага рэсурса, калі Вы маеце якую-нібудзь тэкставую, фота, відэа інфармацыю аб гісторыі Любаншчыны, яе культурных традыцыях, людзях гэтай зямлі, прысылайце калі ласка на электронны адрас распрацоўшчыка, і з цягам часу Вашы матэрыялы будуць размешчаны на дадзеным электронным рэсурсе, з указаннем прозвішча уладальніка. Не забывайце таксама указваць адкуль узята дадзеная інфармацыя і імёны яе стваральнікаў.
Хочацца сказаць вялікае дзякуй работкікам чытальнага залу Любанскай раённай бібліятэкі, настаўніцы геаграфіі Любанскай гімназіі Коўшар Кацярыне Мікалаеўне, аддзелу адукацыі, ідэалагічнаму аддзелу Любанскага райвыканкама, фоткору газеты "Голас Любаншчыны" Віктару Іванавічу Падуце, намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце Любанскага лясгаса А.Н.Кабылянскай, сваім калегам па працы ў школе і многім іншым, хто дапамагаў знаходзіць і апрацоўваць матэрыял, які змешчаны на дадзеным сайце.
Некоторые комментарии со старого сайта:
|