Сцяг Перамогі над Любаншчынай

    Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» паспяхова развівалася. Штодзень зводкі Саўінфармбюро прыносілі звесткі аб вызваленых гарадах і вёсках шматпакутнай Беларусі. У напрамку Любані наступала 28-я армія пад камандаваннем генерал-лейтэнанта А. А. Лучынскага. Праціўнік адступаў.
    27 чэрвеня 1944 г. былі вызвалены Старыя Дарогі, 29 чэрвеня — Урэчча і Слуцк.
    У гэты дзень наступаючыя часці Чырвонай Арміі падышлі да Любані. Гарадскі пасёлак знаходзіўся ў паласе наступления 19-й механізаванай брыгады пад камандаваннем палкоўніка У. В. Яршова і 48-й стралковай дывізіі, якой камандаваў генерал-маёр Г. М. Корчыкаў. Вораг трымаў абарону сіламі каля палка пяхоты, двух артылерыйскіх дывізіёнаў і чатырох мінамётных батарэй. Увесь дзень 29 чэрвеня ішоў бой. Часці Чырвонай Арміі перарэзалі шашу і павялі наступление ў двух напрамках — на Трайчаны, Пласток (138-ы і 1434 стралковыя палкі) і на Трубяціна, Чабусы, Вежанку (146-ы полк). Гэты полк двума батальёнамі да вечара фарсіраваў Арэсу і ачысціў ад непрыяцеля міжрэчча рэк Таліца і Арэса і таксама захапіў шашу на паўночны захад ад Любані. Два другія палкі пераправіліся цераз Арэсу каля Любані.
      Ноччу на 30 чэрвеня часці 48-й дывізіі завязалі бой за мястэчка на поўнач ад яго і адначасова пачалі абход з паўднёвага боку. Гітлераўцы не змаглі ўтрымацца на зручным рубяжы па рацэ Арэса і пачалі паспешны адыход. Перад раніцай, у чатыры гадзіны, войскі Чырвонай Арміі ўступілі ў Любань. Нягледзячы на ранні час, іх радасна віталі змучаныя няволяй жыхары мяс тэчка.
     
     Мемарыяльны знак у гонар вызвалення г. Любань
    30 чэрвеня часцямі 20-й стралковай дывізіі быў вызвалены ўвесь Любанскі раён. Удзел у вызваленчых баях на Любаншчыне прымалі таксама 48-я і 55-я гвардзейскія дывізіі і часці 3-га гвардзейскага стралковага корпуса. Вялікую дапамогу воінам Чырвонай Арміі ў вызваленні раёна аказвалі партызаны Любанска-Акцябрскай зоны. Армейскія разведчыкі яшчэ задоўга да пачатку наступления ўстанавілі з імі цесны кантакт, партызанскія праваднікі выводзілі падраздзяленні чырвонаармейцаў у тыл ворага, перадавалі ра ведданыя аб абароне праціўніка, дарогах, мастах, шляхах абходу, мінных палях, прымалі ўдзел у баявых апера цыях.
    У баях за Любаншчыну вызначыліся многія салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі. Баявымі ордэнамі і медалямі за вызваленне раёна былі адзначаны радавыя А. Агальцоў, А. Падлесных, В. Мінгалімаў, Сарокін, сяржанты В. Зародзін, Зімін, Валадзец, старшыны П. Цялятнікаў, Гарыпаў, лейтэнанты I. Брук, Турсунбаеў, С. Няфёдаў, А. Дзенісенка, С. Бабкоў, Дзесяткаў, капітаны Н. Аўчыннікаў, М. Нізінскі, старшы лейтэнант Д. Няўстроеў, танкавыя экіпажы лейтэнантаў Туканава і Жукава. Вызначыўся ў баях за вызваленне Любанскага раёна камандзір 65-га асобнага танкавага палка падпалкоўнік М. Амельчанка, камандзір роты лейтэнант У. А. Касенка. Камандзір 19 й механізаванай брыгады У. Яршоў за умелую аперацыю па вызваленні м. Любань быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
      3 першага дня ліпеня 1944 г. Любаншчына, упартай працай залечваючы цяжкія раны, разруху, вялікія страты, нанесеныя доўгімі гадамі акупацыі, пачала ладзіць на папялішчы мірнае жыццё...

    В. Р. Феранц
    © 2024. П а м я т ь. Любанский район