Раснаўсюджанае на Любаншчыне прозвішча, носьбіты якога зрабілі нямала добрых спраў, упісалі не адну слаўную старонку ў гісторыю краю. Такімі выраслі і дзеці Паўла Андруховіча з Любані. Нялёгкі выпаў лес на гэтую звычайную сям'ю, якая ў час выпрабаванняў дружна стала на абарону краіны.
Старэйшы сын, Сяргей Андруховіч, закончыў Мінскі медыцынскі інстытут, з пачатку вайны — урач, хірург палявога шпіталя на фронце. Прайшоў крывавымі ваеннымі дарогамі ад Масквы да Будапешта, 20 сакавіка 1945 г. быў смяротна паранены. Было тады С. П. Андруховічу 40 гадоў...

Медыцынскай сястрой на фронце была і Вольга Андруховіч. Выносіла з поля бою байцоў на Паўночна-заходнім, Паўднёва-заходнім, Ленінградскім франтах, была ў блакіраваным Ленінградзе. На перадавой сустрэла радасную вестку аб доўгачаканай Перамозе... В. П. Андруховіч узнагароджана ордэнамі Айчыннай Вайны II ст. і Чырвонай Зоркі, медалём «За адвагу» і іншымі.
Непадалёку ад граніцы на заходніх рубяжах краіны застала вайна Васіля Андруховіча, куды ён быў накіраваны пасля заканчэння дарожна-будаўнічага тэхнікума. Адразу быў прызваны ў ар мію, служыў і ваяваў у дэсантных войсках. Неаднаразова давялося высаджвацца і ваяваць у тыле ворага. Адным з такіх, апошніх для Васіля Паўлавіча, было дэсантаванне ў знямоглым ад бесперапынных баёў Сталінградзе. Там ён быў цяжка паранены, пасля доўгіх месяцаў лячэння ў шпіталях камісаваны па стану здароўя.

Малодшы з братоў Андруховічаў, Міхаіл, жыў у акупіраванай Любані ў ліпені 1944 г., у 18-гадовым узросце пасля вызвалення раёна прызваны ў армію. Адразу — фронт, кровапралітныя баі на тэрыторыі Польшчы, Германіі... Тут і сустрэў малады салдат Перамогу. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай Вайны II ст., медалямі. Звычайная сям'я, звычайныя лёсы... Жылі Андруховічы простымі, як хлеб, сялянскімі інтарэсамі, а ў суровы для Айчыны час усе як адзін узняліся на яе абарону.
ПИСЬМО С. П. АНДРУХОВИЧА С ФРОНТА РОДНЫМ
Здравствуйте, дорогие мама, сестры Полина, Женя, братишка Костя!
За январь и февраль получил от вас три письма. Очень благодарю Полину за то, что пишет письма, не забывает меня. Я не знаю, почему не пишет письма Костя? От Тони, Васи, Оли и Миши писем не получаю и им не пишу, потому что не знаю их адресов. В следующем письме сообщите их адреса.
У меня особых новостей нет, жизнь идет по-фронтовому. Эту ночь спал под сараем, а предыдущую провел в дороге. Если и уснешь, то на часок-два в сутки в кабине с шофером. Такова наша фронтовая жизнь. Ничего, это не первый раз, и не первый год. Кончим войну, разгромим врага, заживем лучше...
Справку, которую вы просили, высылаю. Если она не подойдет, напишите, я постараюсь выслать другую. Сообщите все о вашей жизни. Чем смогу помочь, помогу. В конце февраля выслал вам перевод на семьсот рублей. В следующем месяце постараюсь выслать еще.
На этом все, передайте привет тете Ане, Ивану Павловичу и Толику.
Крепко целую вас. Сергей.
Венгрия, 15.3.1945.
Праз пяць дзён С. П. Андруховіч у час чарговай аперацыі ў палявым шпіталі быў смяротна паранены, і на наступны дзень памёр. Ордэн Айчыннай Вайны I ст., да якога ён быў прадстаўлены перад гэтым, перасланы ў сям'ю франтавіка ў Любань.

В. Р. Феранц