Траскуноў Міхаіл Аляксеевіч

    Траскуноў Міхаіл Аляксеевіч нарадзіўся 3 чэрвеня 1898 г. у в. Старое Сяло Веткаўскай воласці. Удзельнік грамадзянскай вайны, у 1919 г.— боцман парахода «Ваенна-санітарны № 2» Дняпроўскай ваеннай флатыліі. У гады Айчыннай вайны М. А. Траскуноў знаходзіўся ў Любанскім раёне, з сярэдзіны ліпеня 1941 г. быў сакратаром раённай партыйнай тройкі па стварэнню і кіраўніцтву падполлямі і партызанскім рухам. Членамі тройкі з'яўляліся Я. Д. Гарбачоў і А. С. Луфераў. У 1942 г. прызначаны сакратаром Старадарожскага падпольнага райкома партыі, затым з'яўляўся камісарам партызанскага атрада брыгады № 100 імя С. М. Кірава.
     
     Матрос рачнога карабля «Ваенна-санітарны 2» ДВФ Міхаіл Траскуноў з баявымі сябрамі. 1919 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ст., Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I і II ст., «За баявыя заслугі» і іншымі.

    І. Я. Краўцоў
    © 2024. П а м я т ь. Любанский район