У пачатку жніўня 1942 г. мы пайшлі аглядаць астравок Зыслаў на ўсходзе Любанскага раёна. Партызанская барацьба шырылася, набывала размах. Без сувязі з Вялікай зямлёй дзейнічаць паспяхова і ўпэўнена было ўжо немагчыма. Адзіная магчымая сувязь — паветраная, таму патрабаваўся свой, партызанскі аэрадром. Пасля доўгіх разважанняў і нарад вырашылі спыніцца на востраве Зыслаў сярод непраходных балот Загалля. Нават для мясцовых жыхароў ён часта быў недаступны. Павёў нас туды Герасім Гальчэня. Перад гэтым некалькі дзён ліў дождж, вада на балоце паднялася, але ў Гальчэні ўсюды былі свае шляхі. Выйшаўшы з вёскі Старасек, Герасім Маркавіч пашукаў крыху па зарасніках і хутка выбраў сцежку. Рушыў ён наперад, а мы за ім. Зялёны астравок цікавіў нас тым, што ён знаходзіўся ў цэнтры нашых баз, быў амаль непрыкметны для акупантаў. Чым не месца для аэрадрома?
На востраве Гальчэня таксама ўпэўнена ішоў наперадзе, відаць, добра ведаў, куды вядзе. Не было такога кутка на Любаншчыне, якога б Герасім Маркавіч не ведаў. У гушчары пахла вільгаццю, месцамі пралезці было цяжка — арэшнік пераплёўся з бярэзнікам.
— Вось вам і аэрадром. Падцерабіць крыху, траву скасіць і лічы, што гатова.
Павел Анасенка, лётчык, які быў з намі, не стрымаўся ад смеху.
— Двухматорны сядзе, дык усю гэту пляцоўку вашу і накрые. А хвост вунь на тым дубе павісне.
Гальчэня недаверліва паківаў галавой, аднак, зірнуўшы на стагодні дуб, крыху сумеўся.
— Дуб, сапраўды, будзе замінаць, — згадзіўся ён, — давядзецца яго
выкарчаваць, а пляцоўка тут добрая.

— Каб узляцець на транспартным самалёце, — растлумачыў Анасенка, — трэба пяць — шэсць такіх пляцовак скласці ў адну.
— Будзе тут работкі, — уздыхнуў Далідовіч.
Я верыў, што калгаснікі наваколь ных вёсак дапамогуць нам, пойдуць на сустрач з першага слова. Мачульскі пачаў падлічваць, колькі чалавек можна ўзяць з вёскі Старасек, колькі з Загалля, Альбінска, Калінаўкі, Ніжына і іншых. Меркавалася браць на работу толькі здаравейшых, аднак гэтае правілаў некаторых вёсках давялося парушаць. Даведаўшыся, што партызанам патрэбна дапамога, на работу пачалі збірацца ўсе калгаснікі. У хатах заставал іся малыя ды зусім старыя.
У Старасеку быў такі выпадак. Анасенка адвёў убок пажылога, слабага здароўем Антона Сініцкага і параіў яму:
— Пабудзь дома пакуль што, няхай здаравейшыя ідуць.
Сініцкі аж з твару змяніўся:
— Значыцца, нягодзен? — пакрыўджаным голасам сказаў ён. — На разведку пасылалі за пяцьдзесят кі ламетраў — быў годзен, фураж атрадам дастаўляць — годзен, а тут — убок? Ды я не горш за якога маладога яшчэ па цягну! Не возьмеце — сам прыйду!
Падышоў Карнееў і, як старшыня сельскага савета, парэкамендаваў узяць Антона Сініцкага.
—Такіх смела бяры, — сказаў ён Анасенку, — я яго даўно ведаю. Я тут гляджу, каб у кожнай брыгадзе былі людзі стойкія, правераныя. Пройдзе час — дадзім у рукі зброю і пойдуць ваяваць, біць акупантаў. У маім сельсавеце можна дзесятак атрадаў арганізаваць.
Каб адразу ўзяць надежны тэмп на будаўніцтве аэрадрома, трэба было даставіць туды транспарт, цяглавую сілу, шчэбень, каткі. Для гэтага патрэбна бы ла добрая грэбля. Насыпалася на балота зямля. Спатрэбілася многа лесу, секлі тут жа. Грэбля была зроблена за некалькі сутак, і астравок ажыў, засяліўся людзьмі.
У рабоце ўсё ішло звычайным калгасным парадкам: брыгады мелі свае ўчасткі, вытворчыя заданні, спаборнічалі між сабою. Паглядзіш — няйначай калгас выйшаў на работу!
Да канца жніўня аэрадром быў гатовы. Заставаліся некаторыя другарадныя гаспадарчыя работы і абсталяванне падманнага аэрадрома на выпадак налёту варожай авіяцыі. Калі не прымалі самалётаў, аэрадром быў засаджаны хвойнікам або елкамі, і з паветра нельга было пазнаць, аэрадром гэта ці сапраўдны лес. Былі збудаваны зямлянкі для абслугоўваючага персаналу, параненых байцоў. Толькі невялікая частка будаўнікоў вярнулася ў вёскі і была нотым нашым пэўным рэзервам. Большасць засталася ў партызанах: хто ўвайшоў у каманду абслугоўвання, хто ў гаспадарчыя ўзводы, некаторыя атрымалі зброю і сталі ў баявыя рады. Камендантам аэрадрома быў прызначаны Павел Анасенка.
3 першых тыдняў верасня 1942 г. на наш аэрадром пачалі прылятаць крылатыя госці з Масквы. Маленькая кропка на зямлі хутка стала вядома нашым людзям за тысячы кіламетраў. Аб ёй ведалі на Украіне, у Літве, Латвіі... Аб ёй ведалі партызаны Польшчы і Чэхаславакіі.
Зыслаўскі аэрадром служыў важнейшым сродкам непасрэднай сувязі з Вялікай зямлёй для многіх парты занскіх злучэнняў Беларусі.
АТТЕСТАЦИОННЫЙ ЛИСТ НА ПРИСВОЕНИЕ ВОИНСКОГО ЗВАНИЯ ЛЕЙТЕНАНТУ АНАСЕНКО ПАВЛУ СЕМЕНОВИЧУ, НАЧАЛЬНИКУ ПАРТИЗАНСКОГО АЭРОДРОМА
Год рождения 1918 г.
На занимаемой должности с 5.6.1942 г.
Военное образование Харьковское военное
авиационное училище1940 г.
В партизанском отряде с октября 1941 г.
С какого времени в действующей армии с 22 июня 1941 г.
Награды Два ордена Красного Знамени,
три медали
...Политически развит хорошо, морально устойчив, исполнителен. Марксистско-ленинская подготовка хорошая. Пользуется авторитетом среди партизан как волевой, инициативный, требовательный командир. Создал аэродром и руководил им в трудных условиях в тылу врага. Участник боев, имеет ранение. К подчиненным требователен.
Достоин присвоения воинского звания «майор».

Фонды Любанского государственного музея народной славы.