Акупанты паказалі свой звярыны твар з першых дзён з'яўлення ў Камуне, назва якой асацыіравалася, відаць, з самым ненавісным для іх словам «камунізм». У пачатку ліпеня гітлераўцы прыехалі з Любані на некалькіх машынах у нашу вёску. Пачалі з гвалтаў і рабаўніцтва. Забіралі з хат самае каштоўнае і патрэбнае, выганялі з хлявоў жывёлу. Тое, што не змаглі забраць і вывезці, аблілі бензінам і падпалілі. Запалілі і асобныя хаты.
Ворагі ўжо ад'язджалі, калі здарылася нечаканае: з хмызнякоў нехта кінуў у калону машын гранату. Гітлераўцы раз'юшыліся, вярнуліся, сагналі з вёскі жыхароў у будынак МТС і збіраліся ўсіх знішчыць. На шчасце, у Камуне яшчэ з часоў мінулай вайны жыло некалькі сем'яў немцаў, якія ведалі родную мову. Яны здолелі пераканаць фашысцкае начальства, што рабіць злачынства нельга. Над людзьмі злітаваліся, але вёску спалілі амаль поўнасцю, ацалела толькі некалькі хат наводшыбе каля лесу.
Людзі падзялілі калгаснае зерне, што засталося пасля налёту гітлераўцаў, некалькі галоў жывёлы і пачалі ладзіць жыццё пры «новым парадку», акупацыйным рэжыме. Аб набліжэнні немцаў кожны раз удавалася даведацца загадзя, людзі хаваліся ў лесе і ў балотах. У лесе многія сем'і заставаліся на жытло, там варылі ежу, пяклі хлеб. Не хапала солі, запалак, дзяліліся апошнім.
У тыя летнія дні 1941 г. началі з'яўляцца першыя партызаны. Камунары дапамагалі ім чым маглі — прадуктамі, вопраткай, перадавалі знойдзеную зброю. Каля Слуцка размясціўся вялікі лагер для савецкіх ваеннапалонных, жанчыны хадзілі туды, перадавалі прадукты, іншы раз удавалася вызваліць чырвонаармейца пад выглядам мужа, сына.
На ўсіх перакрыжаваннях дарог, на выездах з населеных пунктаў акупанты выставілі пасты, акружэнцам, партызанскім сувязным выходзіць з лесу бы ло вельмі небяспечна. У Любані на плошчы вылюдкі прывязалі да слупа чырвонаармейца, па нацыянальнасці грузіна, з акружэнцаў, і спалілі жывым. Акупанты вербавалі мясцовых жыхароў на службу ў паліцыю, і некаторыя згаджаліся на ганебную прапанову. Такіх прыкладаў былі адзінкі, у той час як партызанская і падпольная барацьба з акупантамі набывала масавы характар...