Ганебная правакацыя не ажыццявілася

    Зімой і вясной 1944 г. акупацыйныя ўлады праводзілі на часова захопленай тэрыторыі шырокую кампанію па мабілізацыі мясцовага насельніцтва ў «краевую абарону» , мэтай якой было не дапусціць у Беларусь бальшавікоў, сваёй роднай улады, захаваць «новы», фашысцкі парадак... Кампанія знаходзіла паўсюдна поўны сабатаж, яна не прынесла ворагам ніякіх вынікаў.
    «...У Любанскім раёне праведзена каля 200 сходаў мясцовага насельніцтва па зрыву мабілізацыі ў «Беларускую краевую абарону», на якіх прысутнічала больш трох тысяч мясцовых жыхароў. Любанскім падпольным райкомам КП(б)Б выпушчана спецыяльная лістоўка па зрыву варожай кампаніі».


    НА Беларусі, ф. 4, воп. 33а, с. 81а, л. 476.



    © 2024. П а м я т ь. Любанский район