Баявы кліч

    3 успамінаў былога рэдактара любанскай раённай падпольнай газеты «Кліч Радзімы» А. Д. Сакевіча ...Лес, балота, зноў лес — здаецца, няма яму канца. Тут, непадалёку ад Загалля, у невялікай хаце лесніка ў кастрычніку 1941 г. пачала працаваць падпольная друкарня. Першую лістоўку тыражом 300 экземпляраў мы вынусцілі з паведамленнем Саўінфармбюро. 17 кастрычніка падпольшчыкі панеслі па вёсках доўгую лістоўку са зваротам абкома КП(б)Б да насельніцтва вобласці. У трэцяй лістоўцы, якая выпушчана 23 кастрычніка, выкрывалася хлуслівая нямецкая прапаганда аб разгроме Чырвонай Арміі. Лістоўкі распаўсюджваліся сярод насельніцтва Любанскага, Старобінскага, Слуцкага, Глускага, Акцябрскага раёнаў. Акрамя зводак Саўінфармбюро, у іх расказвалася пра баявыя справы партызан, паведамлялася аб зверствах і грабяжах, чынімых фашыстамі, выкрываўся гітлераўскі «новы парадак».
    У канцы студзеня 1943 г. пачалі выдавацца рэспубліканскія газеты «Звязда», орган ЦК КП(б)Б і Мінскага абкома Камуністычнай партыі, і «Чырвоная змена», орган ЦК і Мінскага абкома камсамола. Рэдактарам іх быў зацверджаны Міхаіл Барашкаў, у склад рэдкалегіі ўвайшлі вопытныя журналісты — былы рэдактар Любанскай ра ённай газеты Шліп Касцюкавец, Георгій Шчарбатаў і іншыя. Друкарня і рэдакцыя размясціліся ў в. 6-я Брыгада. 10 мая 1943 г. — апошні дзень маёй работы ў рэдакцыях газет «Звязда» і «Чырвоная змена». Абком КП(б)Б назначыў мяне рэдактарам газеты «Кліч Радзімы», органа Любанскага падпольнага райкома партыі.
    У штабе партызанскай брыгады № 25 мяне сустрэў сакратар Любанскага падпольнага райкома партыі Аляксандр Баравік. Ён сказаў, што атрыманы новыя шрыфты і партатыўная друкарская машына. Друкарню размясцілі на хутары Похіль, у 5 —6 кіламетрах ад штаба брыгады № 25. Разам са мной у рэдакцыі працавалі Георгій Сыцько, у мінулым настаўнік, і наборшчыца Ніна Вярынская. У газеце змяшчаліся перадавыя артыкулы, мэтавыя падборкі, інфармацыя з франтоў і савецкага тылу, публіцыстыка, гумар. Перыядыч на друкаваліся лістоўкі. Газета асвятляла баявыя подзвігі партызан раёна, паведамляла вынікі баявой дзейнасці брыгад і атрадаў, на прыкладах гераічных подзвігаў выхоўвала мужнасць, стойкасць і адвагу, адданасць Радзіме...
    Летам 1944 г. Чырвоная Армія пачала вызваленне Беларусь Газета паведамляла аб імклівым руху савецкіх воінаў. 22 чэрвеня выйшаў апошні нумар «Кліч Радзімы» ва ўмовах падполля. Газета «Савецкая Беларусь» 21 жніўня 1943 г. называла яе баявым органам партызан, газетай змагаром, партызанкай...
    © 2024. П а м я т ь. Любанский район