Партызанскія атрады Любаншчыны ні на дзень не спынялі барацьбу з ворагам. Акупацыйныя ўлады вымушаны былі пакідаць многія населеныя пункты, канцэнтраваць свае сілы ў гарадах і буйных пасёлках. Яшчэ ўвосень 1941 г. быў пакладзены пачатак фарміраванню першых на Беларусі партызанскіх зон — Любанскай, Акцябрскай, Клічаўскай. У канцы 1942 — пачатку 1943 гг. Любанская і Акцябрская зоны зліліся, у 418 вёсках была ўзноўлена савецкая ўлада, адноўлена работа сельсаветаў. 3 12 даваенных сельскіх саветаў на Любаншчыне працавала 9. У партызанскай брыгадзе№ 25 імя П. К. Панамарэнкі базіраваўся Любанскі райвыканком, які ўзначальваў А. С. Луфераў. Працягвалі існаваць калгасы ў вёсках За галле і Татарка («Чырвоны Кастрычнік», старшыня А. Рудзько), Старасек (імя К. Маркса, старшыня М. В. Сыцько), Жывунь, Падлуг, Аснічкі («Рассвет», старшыня Р. Плышэўскі), Баянічы («Шлях сацыялізму», старшыня К. А. Жур). Калгасы працавалі як і да вайны, былі прызначаны брыгадзіры, жывёлаводы, рахункаводы, кавалі, вартаўнікі, загадчыкі складамі. Вёўся ўлік працадзён. Пры аплаце працы ўлічваліся заробленыя працадні, а таксама патрэбнасці кожнай сям'і. 3 калгасных запасаў забяспечваліся прадуктамі харчавання партызаны. Не забывалі пра бежанцаў, якіх было многа ў навакольных вёсках.
Найбольш адказным момантам ва ўборцы ўраджаю 1941 г. быў абмалот. На дапамогу сялянам прыйшлі партызаны, якія забяспечылі ахову абозаў з хлебам. Акупанты ўсё часцей на падалі на вёскі з мэтай рабавання калгаснай маёмасці. Мінскі падпольны абком партыі прыняў рашэнне раздаць мірнаму насельніцтву калгасную маёмасць, забяспечыць усім неабходным партызан. Маёмасць аддавалася не ва ўласнасць, а ў карыстанне для захавання. Кузняй, малацілкай, конямі, збруяй калгаснікі карысталіся сумесна. Дзяржаўны акт на вечнае карыстанне зямлёй і ўсе дакументы калгаса імя К. Маркса выратаваў рахункавод А. Д. Сініцкі, калгасную пячатку — М. В. Сыцько. У калгасе «Рассвет» дакументы і пячатку захоўваў на працягу вайны рахункавод Д. В. Ясючэня.
3 вясны 1942 г. наступіла аднаасобнае жыццё. Адчуваўся вялікі недахоп рабочай сілы, большасць мужчын была на фронце ці ў партызанскіх атрадах. Не было цяглавой сілы. Правядзенню палявых работ перашкаджалі карнікі, налёты варожай авіяцыі. Без падтрымкі партызан абысціся было нельга, камандаванне атрадамі прымала ўсе магчымыя меры для аказання дапамогі сялянам, у некаторых выпадках адпускала байцоў у час палявых работ дамоў. Партызанам часта прыходзілася абараняць зброяй ураджай, які не быў сабраны з поля. У час уборкі ўраджаю 1943 г. кожны партызанскі атрад атрымаў заданне ахоўваць вёску. Атрад імя Даватара (камандзір А. I. Патрын) трымаў рубеж на дарозе Глуск — Жывунь. Спробы фашыстаў прарвацца ў населеныя пункты ў гэтым напрамку не мелі поспеху, у ваколіцах в. Жывунь быў збіты варожы самалёт. За актыўную дапамогу партызанам старшыня калгаса в.Азярное А. М. Труцікаў і яго жонка Ганна былі рас страляны карнікамі. Імем Труцікава партызаны в. Рэдкавічы назвалі свой атрад.
Камсамольцы атрада М. М. Розава выступілі ініцыятарамі адкрыцця партызанскай школы. У Загаллі жылі настаўніцы А. А. Корбут (Радзько), А. Я. Бедзік, М. М. Дзяшковіч (Леановіч), якая ўзначальвала камсамольскую арганізацыю ў в. Загалле. Сярод байцоў партызанскага атрада была настаўніца А. М. Комлік (Крывашэіна). Маладыя настаўніцы прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы школы да навучальнага года. Перад начаткам заняткаў неабходна было прывесці ў парадак памяшканне, знайсці падручнікі, пісьмовыя прылады, сабраць вучняў. Школа не магла ва ўмовах акупацыі аднавіць работу ў поўным аб'ёме, адкрыты толькі пачатковыя класы. Дырэктарам школы была прызначана А. А. Корбут.
Школьны будынак адрамантавалі, цяжэй было з сшыткамі, падручнікамі, алоўкамі. Калі партызаны праводзілі аперацыі па разгрому гарнізонаў, яны не забываліся пра школу. Бярнадскі, Кандрацьеў і Залаты праніклі ў адчыненую нямецкімі ўладамі школу ў Слуцку і ўзялі сшыткі, ручкі, чарнільніцы. Саша Бяляеў прывёз цэлую падводу падручнікаў, глобус, насценны гадзіннік і нават школьны званок.

1 кастрычніка 1942 г. у 9 гадзін раніцы над Загаллем празвінеў школьны званок, які паклікаў на ўрок 110 дзяцей. Пасля кароткага мітынгу пачаліся ўрокі. Вучні займаліся ў дзве змены. Настаўнікі праводзілі гутаркі з дзецьмі аб подзвігах савецкіх байцоў на фронце і партызан у тыле ворага, арганізоўвалі ранішнікі ў гонар свят, канцэрты. Вучні з настаўніцамі дапамагалі санітаркам у парты занскімшпіталі. Школа праіснавала нядоўга, да канца зімы 1943 г., пакуль у час карнай аперацыі акупантаў, якая пачалася ў студзені 1943 г., варожая авіяцыя не знішчыла яе. Але факт адкрыцця школы ў глыбокім тыле ворага сведчыў аб тым, што народ не скарыўся, імкнуўся да будучыні і свята верыў у сваю перамогу.
Да канца 1942 г. кожны партызанскі атрад меў сваю медыцынскую службу. Медыкаменты і перавязачны матэрыял партызаны атрымлівалі ад падпольшчыкаў з Урэчча і Любані. Пасля будаўніцтва партызанскага аэрадрома на востраве Зыслаў становішча ў медыцынскім абслугоўванні байцоў палепшылася. У жніўні 1943 г. у лесе на тэрыторыі Любанскага раёна адбылася першая нарада медыцынскіх работнікаў партызанскага злучэння Мінскай вобласці. Галоўны ўрач злучэння С. М. Швец праінфармаваў аб рабоце брыгадных урачоў, наладжванні медыцынскай дапамогі партызанам і мірнаму насельніцтву Любанска-Акцябрскай зоны. У брыгадах рыхтаваліся медыцынскія сёстры і санітары. Пры бры гадзе № 25 імя Панамарэнкі працавалі курсы медсясцёр, у брыгадзе № 101 імя А. Неўскага было падрыхтавана 19 санінструктараў. У месцах базіра вання партызанскіх брыгад размяшчаліся шпіталі. Партызаны брыгад № 64 і № 101 арганізавалі стацыянарныя шпіталі на 14 — 40 ложкаў, якія мелі аперацыйныя памяшканні.
Вялікую дапамогу партызанскім медработнікам аказвалі жыхары вёсак партызанскай зоны. Яны прымалі ў сваіх хатах параненых партызан. Жыхары в. Старасек размяшчалі параненых, якіх адпраўлялі за лінію фронту з аэрадрома вострава Зыслаў. Дапамогу нараненым партызанам і мірнаму насельніцтву аказвалі Сямён Дубовік, Фаіна Захарык, Вольга Высоцкая, Любоў Змітровіч, Таццяна Муравейка і многія іншыя.

У партызанскай зоне была наладжана дэманстрацыя кінафільмаў, якія дастаўляліся з Вялікай зямлі. Працавалі дзве кінаперасоўныя ўстаноўкі. Паказваліся кіначасопісы Саюзкінахронікі, мастацкія стужкі «Чапаеў», «Ле-нін у 1918 г.» і іншыя.
У партызанскай зоне быў наладжаны выраб узбраення. Аўтарам арыгінальных відаў партызанскай зброі стаў Тэнгіз Шаўгулідзе. Да вайны ён служыў у чыгуначных войсках, трапіў у акружэнне, затым прымкнуў да атрада М. П. Канстанцінава. У партызан не хапала зброі, і Шаўгулідзе наладзіў яе выраб. Неабходны інструмент сабралі ў былых калгасных кузнях, больш складанае абсталяванне забіралі ў час разгрому варожых гарнізонаў. Адно з першых вынаходніцтваў Шаўгулідзе, якое асвоілі партызанскія майстэрні, — «партызанская стрэлка»: металічная насадка з невялікім адгалінаваннем, якая накладвалася на чыгуначную рэйку, колы вагона накіроўваліся ўбок, і эшалон ішоў пад адхон.
На аснове карабіна быў сканструяваны гранатамёт. 120 такіх гранатамётаў было на ўзбраенні партызанскіх атрадаў Любаншчыны. ПГШ — «партызанскія гранаты Шаўгулідзе» — былі зроблены з абрэзка вадаправоднай трубы, начыненай толам і кускамі металу. Да 1943 г. толькі ў Мінскай воблаці было выраблена звыш 7 тысяч такіх гранат.
Майстэрні па вырабу зброі былі арганізаваны ў кожнай брыгадзе. У в. Старасек выдатна працаваў умелец В.Д.Голуб з памочнікамі П.Р.Бандарэнка, С. Ф. Клышко, I. А. Гарбуновым, С. Д. Гукам, Ф. Бедзікам. У майстэрні штодзень выраблялася не менш 20 гранат Шаўгулідзе. Вядомым майстрам-збройнікам быў таксама М. А. Пракаповіч.

А. В. Сіманава