Герои соц. труда

    Смірноў Цімафей Ягоравіч

    Смірноў Цімафей Ягоравіч (1958 г.). Нарадзіўся ў 1896 г., удзельнік першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, камісар палка першай Сібірскай брыгады. У мірны час займаў розныя пасады ў сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1939 г. Ц. Я. Смірноў узначаліў саўгас «10-годдзе БССР».  3 гэтай пасады пайшоў на вайну і зноў заняў яе ў 1945 г. Праз некаторы час прызначаны старшынёй калгаса імя БВА. Саўгас, а потым калгас пад яго кіраўніцтвам дасягнулі высокіх паказчыкаў ва ўсіх галінах. Але Ц. Я. Смірноў не мог быць спакойным, калі ледзь перабіваліся эканамічна слабыя суседнія гаспадаркі, і папрасіў накіраваць яго ў адну з адстаючых арцелей — у калгас «Будаўнік». Шмат сіл і энергіі аддаў ён развіццю гэтай гаспадаркі.
    Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны II ст., Працоўнага Чырвонага Сцяга, многімі баявымі і працоўнымі медалямі.
    Памёр у 1970 г.
     
    Ц. Я. Смірноў 
    © 2026. П а м я т ь. Любанский район