Вышэй за ўсё — умець падслухаць біццё сэрца народа, умець адкрыць іерогліфы легенд ключом уласнай шчаслівай інтуіцыі, умець узнавіць вобразы мінулага ў барвах і контурах...
Уладзіслаў Сыракомля
Творчы плён рознабаковага таленту нашага земляка, вядомага ва ўсім славянскім свеце паэта Уладзіслава Сыракомлі, надзвычай багаты. Ён пісаў лірычныя вершы і паэмы, гавэнды-гутаркі і песні, краязнаўчыя нарысы і дарожныя нататкі, гістарычна-літаратурныя даследаванні і рэцэнзіі на паэтычныя кнігі, мясцовыя агляды для газет і публіцыстычныя артыкулы, апавяданні і фалькларыстычныя працы. Перакладаў з латыні, з французскай, нямецкай, англійскай, іспанскай, рускай, украінскай моваў... Творчая спадчына яго да гэтага часу не сабрана поўнасцю і недастаткова вывучана. У 1993 г. быў выдадзены найбольш поўны зборнік выбраных твораў паэта «Добрыя весці».
Уладзіслаў Сыракомля — псеўданім паэта, узяты ад родавага гербу Людвіка Кандратовіча. Нарадзіўся ён 29 верасня 1823 г. і, паводле каталіцкай традыцыі, быў названы ў час хрышчэння трыма імёнамі — Людвік Францішак Уладзіслаў. Мясціна, дзе паэту давялося прыйсці на свет, мела назву Смольгаў. Гэта, як паведамляе «Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін», «фальварак у заходняй частцы Бабруйскага павету, на мяжы са Слуцкім паветам... гміны Забалаце, пры дарозе з мястэчка Пагост да вёскі Таль». Вёска Смольгаў, паводле «Слоўніка», адносілася да Пагостаўскай гміны Слуцкага павету і стаяла «пры гасцінцы з мястэчка Пагост да Мардзвілавіч і вёскі Таль». Як бачым, месцазнаходжанне фальварка і вёскі не супадала. Таму, згадваючы, дзе нарадзіўся Сыракомля, неабходна звярнуць увагу, што гэта не вёска, а фальварак Смольгаў (цяпер у межах Любанскага раёна).
«Нарадзіўся я, — пісаў у сваім дзённіку паэт, — ад бацькі Аляксандра і маці Вікторыі са Златкоўскіх Кандратовічаў... Паходжу з небагатай, але старой і пачцівай шляхты. У ліку маіх продкаў быў Канстанцін Кандратовіч, наваградскі падваявода пры Яне III. Іншыя мае продкі былі слугамі і пры яцелямі дому нясвіжскіх Радзівілаў, а адзін з іх (той жа Канстанцін) належыць да фундатараў нясвіжскай калегіі святаміхальскіх езуітаў. 3 боку мае бабулі я даводжуся сваяком Аляксандру Турскаму...
3 боку дзеда — сваяком Тадэвуша Матушэвіча, слаўнага міністра скарбу. Дзядзькам маім быў Гіляры Кандратовіч, прафесар матэматыкі ў Вільні, аўтар вядомага ў свой час артыкула ў «Вулічных весцях» пад назваю «ПІра фанфаронамэтра». Вось і ўсё, чым я магу пахваліцца з продкаў. Зрэшты (а гэтая рэшта найважнейшая) я паходжу з сям'і бездакорна пачцівай, чым не кожны з паноў графаў і князёў можа пахваліцца — няхай бы гэтая пачцівасць продкаў назаўсёды ў маіх грудзях асела і перайшла на маіх нашчадкаў...»
Уладзіслаў Сыракомля (Кандратовіч)
Бацькі Уладзіслава Сыракомлі Аляксандр Кандратовіч і Вікторыя Златкоўская (Кандратовіч)
Бацька паэта быў арандатарам, таму сям'і даводзілася часта пераязджаць. Людвіку не споўнілася двух гадоў, калі быў узяты ў арэнду новы фальварак — Яскавічы (цяпер вёска ў Салігорскім раёне), што знаходзіўся ў Слуцкім павеце, на беразе ракі Морач. «Першая мясціна, якую памятаю, — прыгадваў паэт, гэта Яскавічы, фальварак на Палессі, які мой бацька тады трымаў — цяжка было не запомніць, бо палескія краявіды гэтакія характэрныя... Яшчэ перад маімі вачыма, дакладней, ва ўяўленні стаіць, як мы аднойчы доўга-доўга плылі на чоўне між чароту і лазы — пад намі быў залацісты пясок, а побач ляталі смелыя ясна-зялёныя стракозы».
Смольгаў на Любаншчыне, Яскаві чы на Случчыне, Кудзінавічы, што паміж Капылём і Нясвіжам, Мархачоўшчына пад Новым Свержанем, Тулёнка на Стаўбцоўшчыне і Залуча, а таксама Нясвіж і Наваградак, дзе выпала вучыцца, — вось тыя мясціны на Беларусі, з якімі зрадніўся Сыракомля за дваццаць гадоў да свайго першага выступлення ў друку ў 1844 г. з вершам «Паштальён», які пазней быў перакладзены на рускую мову і стаў папулярнаю ў Расіі песняй «Когда я на почте служил ямщиком...»
У «Паштальёне», дакладней у яго падзагалоўку «народная гутарка», вызначаўся вядучы жанр паэтычных твораў Сыракомлі. Героем гутаркі быў звычайны чалавек, беларускі селянін ці дробны шляхціц, ад імя якога вялося апавяданне. Жанр гутаркі быў для паэта надзейным сродкам лучнасці з шырокімі грамадскімі слаямі праз увядзенне ў яе вобраза спаведніка, светаразуменне якога вынікала з народных уяўленняў пра дабро і зло і падпарадкоўвала сабе ўвесь вершаваны аповед. Набліжаючы свае гутаркі да народнага светаўспрымання, паэт у іх аснову клаў мясцовае паданне ці легенду, а нярэдка і нядаўняе здарэнне. Так, палескае паданне пра асочніка, які падняў сякеру ў сваю абарону і ўзяў на сябе грэх — забіў пана лоўчага, а пасля хаваўся ў лесе і доўга пакутаваў дзеля пакаяння, Сыракомля пачуў ад бацькі пісьменніка Адама Плуга і ўзнавіў у гутарцы «Хадыка».
Вершаваная апрацоўка паданняў, легендаў і быляў у гутарках, а таксама засваенне вуснапаэтычных вобразаў у вершах лірычнага складу давала Сыракомлю не толькі магчымасць выказаць свае сімпатыі, але і садзеннічаць папулярызацыі паэзіі, яе ідэй сярод шырокіх мас, духоўнае жыццё якіх на працягу стагоддзяў знаходзіла выйсце пераважна ў фальклоры:
Мы прад вамі спяваем
Старасвецкім звычаем,
Ў новы год дорым песняй спадзевы:
Як надзеі дух чуем,
Вось тады калядуем.
Нашы слухайце спевы!
У вершы «Лірнік вясковы» паэт атаясамліваў сябе з рамантычным вандроўным лірнікам — гордым носьбітам народнай песні, які натхнёна служыць «роднай старонцы», «добрым людзям» і да скону захоўвае адданасць свайму нрызванню:
Мая ліра для спеваў, з чарадзейскага дрэва!
Мяне пояць слязою!
Праз цябе маю сілу, калі ж лягу ў магілу,
Будзеш славай маёю.
Эй, шырока па свеце твой адгук разнясецца,
Мае словы памножыць.
Яны з краю да краю пойдуць аж да Дунаю
Ці да Кіева, можа...
Гэты верш Сыракомля напісаў у студзені 1852 г. у фальварку Залуча. У верасні 1852 г. ён разам з сям'ёй пераехаў у Вільню, а потым у падвіленскі фальварак Барэйкаўшчына. Там, пераадольваючы сум па мясцшах маладосці, напісаў гістарычна-краязнаўчую кнігу «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» і нарыс «Мінск».
Захопленасць вывучэннем гісторыі свайго краю была ў Сыракомлі амаль роўная паэтычнаму натхненню, а крыніцай яго творчай энергіі заўсёды была бязмежная любасць да тутэйшай зямлі. Паэт прызнаваўся, што, калі б ён ні браўся за аловак, у яго міжволі «атрымаецца пад рукою або ліцвінская хатка, або вясковы касцёлік, або ліцвінскі дворык», што «нічога іншага» ён не ўмее «маляваць на паперы, толькі тое, што палюбіў усёй душою»... Сыракомля неаднаразова падкрэсліваў, што любоў да радзімы, няхай нічым не пры кметнай на першы погляд, — гэта праява высокай духоўнасці.
Рэалізуючы свае патрыятычныя пачуцці ў шматграннай працы, паэт імкнуўся як мага паўней раскрыць вобраз роднага краю і паказаць яго свету. Вось чаму да яго апрацовак беларускіх народных песняў, запазычванняў матываў і сюжэтаў з вуснай паэзіі, мастацкіх інтэрпрэтацый паходжання народных выслоўяў у паэмах, гутарках і вершах дадалося яшчэ і «Кароткае дасле даванне мовы і характару паэзіі русінаў Мінскай правінцыі». Гэтая праца абагульняла асабісты вопыт паэта ў спасціжэнні духоўнага жыцця беларускага народа. Сваю ўвагу ён засяродзіў на рэгіянальных асаблівасцях, якія выявіліся як у мове жыхароў ваколіц Барысава, Наваградка, Мінска, Слуцка, Пінска, так і ў вуснапаэтычнай творчасці.
Арыентуючыся на народны светапогляд, выводзячы вобразы «братоў у капоце і братоў у сярмязе» і апісваючы іх быццё і ваколіцы ў вершаваных і празаічных творах, Сыракомля імкнуўся дапамагчы беларускаму селяніну і дробнаму шляхціцу паглядзець на сябе збоку, адчуць духоўную перавагу над «яснавяльможнымі» прыгоннікамі, глыбей зразумець сваё становішча, гісторыю, радзіму. Разам з тым паэт хацеў, каб яго герой убачыў свет. Пра тое, што Сыракомля свядома ўскладаў на літаратуру і такую функцыю, сведчаць яго рэцэнзіі, у першую чаргу на беларускія творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Выступленне Сыракомлі ў польскай перыёдыцы з водгукамі на беларускамоўныя творы Дуніна-Марцінкевіча было ў поўнай згодзе з яго ідэалагічнай арыентацыяй, з рухам усёй яго творчасці насустрач дэмакратычнаму чытачу, насустрач селяніну і шарачковаму шляхціцу — галоўным адрасатам яго гутарак.
Сэрца, жыццё я аддаць гатовы,
Пяю табе, мой народ шарачковы,
Толькі з табой спадзяванні злучаю,
Смутак і радасць, хвіліны адчаю.
Але многія творы паэта не даходзілі да простага люду, таму што былі напісаны па-польску і не вельмі разумеліся. Яны былі «не даспадобы спанеламу свету», калі напісаны па-беларуску, ці дзеля непакорнага «польскага» духу, калі напісаны без вернападданіцкага пачуцця. У гэтых твораў быў свой лёс. Яны перапісваліся, перадаваліся з рук у рукі, захоўваліся ў памяці людзей. Шырокае распаўсюджанне ў 1859 г. меў
алегарычны верш «Сахар-мароз». Выкарыстаўшы ў ім рускі выраз «сахарное мороженое», дакладней яго агульнавядомы тады варыянт «сахар-мороз», што выкрыкваўся на вуліцах прадаўцамі-разносчыкамі, паэт вельмі дакладна параўнаў пачатак царавання Аляксандра II, яго ліберальнасць з зацукраваным лёдам. Антысамадзяржаўным і антычыноўніцкім падтэкстам напоўнены бяскрыўднае на першы погляд іранічнае пасланне «Самуэлю Неслухоўскаму» і алегарычны твор «Чорная котка ў Барэйкаўшчыне», парадыйна вызначаны паэтам як «гераічная паэма». У вершы «Мазурка» Сыракомля падводзіў чытача да разумення, што царызм — вораг заняволеных народаў, заклікаў да рэвалюцыйных дзеянняў. Супрацьстаянне паэта і самадзяржаўных улад набліжалася ў другой палове пяцідзесятых гадоў да адкрытага сутыкнення.
Канфлікт дасягнуў сваёй кульмінацыі ў 1858 г. Паездка Сыракомлі ў Вялікапольшчу і пастаноўка яго п'есы «Хатка ў лесе» ў Познаньскім тэатры, дзе шанаванне аўтара ператварылася ў бурлівае выяўленне патрыятычных пачуццяў гледачоў, скончылася тым, што за ім быў устаноўлены тайны паліцэйскі нагляд. А калі ў красавіку 1861 г. Сыракомля без дазволу віленскіх улад, праз Коўна, здабыўшы там пашпарт, выехаў у Варшаву і ўдзельнічаў у антыцарскіх маніфестацыях, яго арыштавалі. Хворы на сухоты паэт амаль месяц знаходзіўся ў турме. Пасля — да заканчэння следства — яму дазволілі жыць пад наглядам паліцыі ў Барэйкаўшчыне, а пазней пераехаць на лячэнне ў Вільню. 15 верасня сэрца гордага лірніка перастала біцца. Праз пяцьдзесят гадоў, у верасні 1912 г. каля памятнага каменя ў Барэйкаўшчыне Янка Купала прачытаў наступныя радкі:
Будзеш жыць! Будуць векі ісці за вякамі, —
Не забудуцца дум тваіх словы,
Як і слоў беларускіх, жывучы між намі,
Не забыўся ты, Лірнік вясковы.
Вялікі беларускі паэт прадвесціў незабыўнасць Сыракомлі на Беларусі, роўную яго незабыўнасці беларускага слова.
Набліжаючы сваю творчасць да ма стацкай свядомасці беларускага народа, Уладзіслаў Сыракомля хацеў, каб яго вершы і гутаркі траплялі пад вясковую страху. Аднак ён пісаў іх па-польску. А ў хатах, крытых дранкаю ці саломаю, жылі «браты ў капоце і браты ў сярмязе», якія размаўлялі і песні спявалі па-беларуску. Гэта ўтварала пэўную супярэчнасць паміж мэтай і рэальнасцю, паміж матэрыялізаванай ідэяй і яе ўспрыманнем, паміж паэтам і чытачом.
У час рэдагавання першага паэтычнага зборніка Вінцэся Каратынскага, які наважваўся скласці яго не толькі з польскамоўных твораў, але і з вершаў, напісаных па-беларуску, Сыракомля прапанаваў свайму падапечнаму выдаць сумесную кнігу беларускамоўных вершаў, каб беларускае мастацкае слова жыло асобна ад польскага. На жаль, гэтая сумесная кніга не пабачыла свет, і з твораў, напісаных лірнікам па-беларуску, наша літаратура атрымала ў спадчыну ўсяго два вершы — «Добрыя весці» і «Ужо птушкі пяюць усюды». Лёс астатніх, мусіць, трагічны. Цяжка ўявіць, што з гэтым страціла беларуская паэзія на шляху да самастойнасці, якую прадчуваў ды імкнуўся наблізіць сваёй творчасцю Уладзіслаў Сыракомля...

Уладзімір Мархель