Писатели о крае

    Край мой Арэскі (Наталля Крукоўская)

    Сл. Н. Крукоўскай Муз. М Шагава

    Слаўны куточак маёй Белай Русі,
    Мкну да цябе я з далёкіх шляхоў.
    Радасць ці гора — сюды я гарнуся
    Сэрцам паслухаць клёкат буслоў.

    Прыпеў:
    Блізкія, родныя сэрцу мясціны!
    Горад мой любы ля ціхай ракі,
    Край мой Арэскі ў свеце адзіны,
    Край мой Палескі адзіны такі!

    Вобраз твой мілы не згасне ніколі,
    Хай час гады за гадамі прадзе,
    Кут маіх продкаў, зямля Сыракомлі,
    Край працавітых, шчырых людзей!

    Прыпеў:

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район