На Палессі ёсць горад мне любы,
Ён стаіць над Арэсай-ракой,
Дарагі і любімы мой Любань,
Я навек парадніўся з табой.
Тут жывуць працавітыя людзі,
Сваей справай цябе ўслаўляюць.
За сардэчнасць тваю і гасціннасць
Пра цябе няхай песні спяваюць.
Ты стаіш у зялёным убранні,
Прыгажэеш з прыходам вясны,
Вабіш нас хараством сваіх вуліц,
Калі ў маі квітнеюць сады.
Вось табе ўжо 430.
Узрост сталы, а сам малады.
Нібы птушкі ляцяць хутка вёсны,
Ты па іх свае лічыш гады.
Няхай зоркі табе мірна свецяць,
На гняздоўе хай бусел ляціць,
Горад Любань з напеўнаю назвай,
Як жа можна цябе не любіць.