Сто шэсцьдзесят загінула ў вайну
У партызанскай вёсцы Закальное.
Я ў гэту ноч, напэўна, не засну,
Бо твар у твар сустрэўся зноў з вайною.
Сто шэсцьдесят няспраўджаных надзей,
Сто шэсцьдзесят нязбытных спадзяванняў.
Тут нават лес вакольны стаў радзей,
А колькі не народжана дзяцей!
А колькі сэрцаў не сышлося ў шлюбе!
Жывыя!
Прыпыняйцеся часцей
Прад гэтым спісам у вясковым клубе.
Напісаны вучнёўскаю рукой,
У сціплай рамцы, нават не зашклёны...
Маўклівасцю ўзрываюць мой спакой
Загінуўшьгх звычайныя імёны.
На пераклічку, як у грозны час,
Яны ўстаюць паўзводна і паротна,
Пасля вайны пайшоўшы не ў запас,
А ў спісы бессмяротных пасмяротна.
Я ў гэту ноч, вядома, не засну
Ізноў вайна-бяссонніцы віною.
Сто шэсцьдзесят загінула ў вайну
У партызанскай вёсцы Закальное.