Писатели о крае

    За лясамі сінімі, высокімі... (Паўлаў Уладзімір Андрэевіч)

    * * *
    За лясамі сінімі, высокімі —
    Стужкі пераблытаных шляхоў.
    Чэшуць ёлкі лапкамі шырокімі
    Мокры шоўк скамлычаных імхоў.

    У ярах расквашаных і лужынах
    Вымакае трапяткая сінь.
    У лясы, рыкаючы прастуджана,
    Падаліся статкамі ласі.

    А зубры на чорных радыятарах
    Яшчэ больш стальны тапырыць горб.
    На зямлі са скарбамі багатымі
    Вырастае горад Салігорск.

    Пад зямлёй увішныя праходчыкі
    Першай шахты прабіваюць ствол.
    Ад вяргіняў ломяцца гародчыкі,
    Хмель мацуе кожны частакол.

    А сады асеннія за сёламі
    Дыхаюць настроем, як віном.
    За лясамі сінімі, за доламі —
    Мой бацькоўскі край,
    Мой родны дом.

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район