Писатели о крае

    Замошша (Паўлаў Уладзімір Андрэевіч)

    Сэрца ўзрушыць у любой далі
    Успамінаў колкая пароша.
    Самым прыгажэйшым на зямлі
    Мне здаецца роднае Замошша.

    Там свяціла сонейка ярчэй,
    Нібы воск, смала сцякала з гонты,
    Там з шырокіх бацькавых плячэй
    Першыя убачыў гарызонты;

    Там нямымі сведкамі падзей
    Курганы зарослыя спачылі.
    Чалавекам быць сярод людзей
    Змалку землякі мяне вучылі.
    1955 г.

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район