Писатели о крае

    Замошская рота (Паўлаў Уладзімір Андрэевіч)

    Не трэба слязы ні адкрытай, ні ўпотай,
    Ні родных, ні блізкіх.
    За вёскай Замошша сабралася рота
    Пад абеліскам.

    Часцей, чым вадою, іх умывала
    Крывёю і потам.
    Імёны, імёны на вечным прывале —
    Іх цэлая рота.

    Пілоты тут ёсць, партызаны, танкісты,
    А большасць — пяхота.
    Сыны-камсамольцы, бацькі-камуністы —
    Зводная рота.

    Нідзе каб зямля аніколі не-знала
    Ні ўдоў, ні сіротаў,
    За гэта Замошша калісьці паклала
    Адборную роту.

    Паслухайце долы з вятрамі ў журбоце, —
    Ці спёка, ці слота.
    Вы чуеце, людзі, — пайшла ў бессмяроцце
    Замошская рота.
    1975 г.

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район