Писатели о крае

    Нарадзіўся я ў той старане... (Паўлаў Уладзімір Андрэевіч)

    Нарадзіўся я ў той старане,
    Дзе таполі да самага неба.
    Там з дарогі, як госця, мяне
    Сустракаюць і соллю, і хлебам.

    Там пад вечар на ўзлессі глухім
    Адшукаю зарослую сцежку
    I пайду, дзе сядзяць пастухі
    I пякуць над агнём сыраежкі.

    На кастры ўсё ламачча згарыць,
    Коні цугам пацягнуцца к гаю.
    А нам будзе расказваць стары,
    Як вадзіў тут атрады Гуляеў.

    Цішыня...Нават ветрык заціх,
    Толькі песня звініць за калгасам.
    I здаецца, што ў гэты вось міг
    Трэсне сук у кустах пад абцасам.

    Насцярожаны сдыніцца час
    I замрэ на няведамай кропцы.
    А ён выйдзе, спытае у нас:
    "Ці не бачылі ворагаў, хлопцы?"

    I з сустрэчаў усіх для мяне,
    Можа, лепшай сустрэчы не трэба.
    Дзе багата і славы і хлеба,
    Нарадзіўся я ў той старане.

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район