Писатели о крае

    Возера Вячэра (Муравейка Іван Андрэевіч)

    У ім растварыўся
    Нябёсаў блакіт
    I пошум зялёны
    Вясновых ракіт.

    Над ім салаўі
    Свае песні пяюць
    I продкаў забытых
    Тут душы жывуць.

    Ля зорнай Вячэры
    Вячэрняй парой
    Сустрэўся аднойчы
    Я з песняй сваёй.

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район