Писатели о крае

    Мая Арэса (Муравейка Іван Андрэевіч)

    Спакойная, ласкавая такая,
    Цячэ Арэса між палёў, бароў
    I да сябе прыцягвае, склікае
    Няўрымслівых, вясёлых ручайкоў.

    Яны бягуць, як дзеці к роднай маме —
    Хаця б не загубіцца, не адстаць...
    А там, каля кустоў, як здані,
    Чараўнікі-вудзільшчыкі сядзяць...

    А вунь — як колісь — сцежкай пратаптанай
    Ідуць жанкі бялізну паласкаць...
    А вунь дзятва купаецца ад рання —
    Нічым не выбавіць і не суняць...

    Я ў светлай радасці, і губы самі
    Малітву пачалі шаптаць...

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район