Як ляцелі гусі-лебедзі
Над зямлёй вясенняю,
Выбіралі месцейка
Самае надзейнае,
Самае прыгожае,
Самае гасціннае...
Дзе ж яно, ой, дзе ж яно
Шчасце лебядзінае?
Па-над краем Любанскім
3 любасцю кружыліся,
На маю крынічаньку
Легка апусціліся.
На маю крынічаньку,
Азярэчка чыстае,
Дзе палошча сонейка
Косы прамяністыя.
Я прывеціў лебедзяў
3 ласкаю сардэчнаю:
— Вы — анёлы светласці,
Прыгажосці вечнае.