Нямала знакамітых
I сел, і гарадоў,
А для мяне дык Любань
I слава, і любоў!
Прыпеў:
Любань, ты наш, Любань,
Рэчанька Арэса,
Мы вас шчыра любім,
Пра вас спяваем песні!
Там, дзе былі балоты,
Шапочуць каласы
I славай партызанскай
Шумяць бары-лясы!
Прыпеў.
Дзяучаты у нас,як кветкі
I хлопцы — хоць куды!
Хто у Любані палюбіць,
Палюбіць назаўжды.
Прыпеў.