Павел Міхайлавіч Шпілеўскі

    Нястомны этнограф, пісьменнік, публіцыст

    Павел Міхайлавіч Шпілеўскі нарадзіўся 12 лістапада 1823 года ў вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці. Яго бацька працаваў прыходскім святаром у Рэчыцы, затым у 1819 годзе быў накіраваны ў Шыпілавіцкую царкву, а ў 1825 годзе пераведзены ў Ігумен (цяпер Чэрвень). Сям'я Шпілеўскіх была вялікаю — бацькі выхоўвалі сямёра дзяцей. Павел быў трэцім. Глядзела дзяцей свяшчэнніка звычайная шыпілавіцкая сялянка Агата Касьмінава, якую потым забралі ў Ігумен. Яна з пашанай прыгадваецца П.М. Шпілеўскім у “Падарожжы па Палессі і Беларускім краі” як цудоўная апавядальніца казак.
    3 1837 па 1843 гады Павел Міхайлавіч вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, якая знаходзілася ў Слуцку. Пасля заканчэння семінарыі працягваў вучобу ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Гэтую навучальную ўстанову ён скончыў са званнем кандьщата багаслоўя. Працаваў святаром у вёсцы Лошніца на Барысаўшчыне. Бацькі ў гэты час жылі ў Ігумене. Потым быў прызначаны выкладчыкам славеснасці ў Варшаўскае павятовае духоўнае вучылішча. Праз пяць гадоў звольніўся з пасады і пераехаў у Пецярбург. Там са снежня 1853 года працаваў пакаёвым наглядчыкам у Галоўным педагагічным інстытуце, а з красавіка 1855 года — настаўнікам школы пры экспедыцыі падрыхтоўкі дзяржаўных папер.
    Смерць Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага прайшла амаль незаўважанай. Толькі праз пэўны час з'явіўся кароткі некралог без подпісу ў Пецярбургскім "Месяцаслове на 1863 год", дзе паведамлялася, што П.М. Шпілеўскі памёр у Санкт-Пецярбургу 29 кастрычніка 1861 года.
    Вядома, што ў 1862 годзе бацька Шпілеўскага, які быў тады свяшчэннікам у Дукорах, распачынаў справу ў Пецярбургскім цывільным надворным судзе аб адшуканні маёмасці, што засталася пасля смерці сына. Але, на жаль, ні сябры, ні сваякі не захавалі багатага і цікавага архіва Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага.
    П. Шпілеўскі вядомы этнограф, публіцыст, літаратурна-мастацкі крытык, пісьменнік і перакладчык. Галоўнае месца ў яго творчасці займала этнаграфія роднага краю. Яшчэ ў юнацкія гады ён захапіўся вуснай народнай творчасцю беларусаў, збіраў узоры яе па месцах службы бацькі, якому прыходзілася нярэдка змяняць прыходы, а пазней, выкарыстоўваючы вольны ад вучобы або працы час, спецыяльна падарожнічаў па Беларусі, запісваў самабытныя мясцовыя словы, песні, казкі, прыказкі, легенды, паданні, вывучаў быт, матэрыяльную і духоўную культуру народа.
      Першы этнаграфічны артыкул — «Белорусские поверья» Шпілеўскі апублікаваў у літаратурным дадатку да «Журнала Министерства народного просвещения» пад псеўданімам П. Драўлянскі ў 1846 г., калі быў студэнтам духоўнай акадэміі. Этнаграфічныя даследаванні друкаваліся даволі часта ў пецярбургскіх і маскоўскіх часопісах і газетах. На працягу 1853 — 1856 гг. у часопісе «Пантеон» былі апублікаваны 15 артыкулаў пад агульнай назвай «Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических поверьях», а ў часопісе «Современник» — нарысы «Путешествие по Полесью и Белорусскому краю», выдадзеныя затым асобнай кнігай. Працягам «Путешествия» з'явіліся шэсць «Западнорусских очерков», змешчаных у 1858 г. у часопісе «Иллюстрация», а таксама нарыс «Мозырщина», змешчаны ў 1859 г. у «Архиве исторических и практических сведений, относящихся до России». Прыхільна былі прыняты сучаснікамі этнаграфічныя працы П. Шпілеўскага «Исследования о вовколаках на основании белорусских поверий», «Белорусские пословицы» (1853 г.), «Очерки Жмуди» (1855 г.) і іншыя.
     
     
    У краязнаўчай кнізе «Путешествие по Полесью и Белорусскому краю» П. Шпілеўскі апісаў не толькі свае дарожныя ўражанні, але і прывёў гicтарычныя звесткі пра населеныя пункты. Недахоп архіўных звестак ён часта кампенсаваў запісам легенд, паданняў. Ён пісаў нарысы пра гарады і мястэчкі на дакументальнай аснове, часта даваў апісанні ці ўпамінанні пра мясцовыя замчышчы, валы, сляды далёкай гісторыі.
    У энтаграфічных працах Шпілеўскі прыводзіў многа цікавых звестак аб лексічных, фразеалагічных, фанетычных і граматычных асаблівасцях беларускай мовы, выказваў арыгінальныя, хоць і не заўсёды правільныя думкі аб яе паходжанні, гісторыі і межах тэрытарыяльнага распаўсюджання, спраба ваў высветліць этымалогію некаторых беларускіх слоў. Беларускай мове ён прысвяціў тры працы «Словарь белорусского наречия», «Краткую грамматику белорусского наречия» і «Заметки белорусца о белорусском языке», якія не публікаваліся і захоўваюцца ў рукапісным аддзеле Акадэміі навук у г. Санкт-Пецярбург.
      П. М. Шпілеўскі любіў Беларусь, захапляўся духоўнай культурай яе народа. Ен адным з першых заявіў аб самабытнасці беларускай мовы і пачаў вывучаць яе. Працы Шпілеўскага за слугоўваюць сур'ёзнай увагі як помнікі гісторыі беларускага мовазнаўства і этнаграфіі.

    А.В. Сіманава
    © 2024. П а м я т ь. Любанский район