Паўлаў Уладзімір Андрэевіч

    Продкі

    Аб грамаду купчастую прысад
    Абломваюцца ветраныя далі.
    То нашы продкі каля нашых хат
    Клянамі і бярозамі пасталі.

    Абліччам мне згадаецца акно
    I постаццю знаёмай куст ядлоўца.
    Па дрэве, як карэніцца яно,
    Я вам скажу пра кожнага вяскоўца.

    Мае замошцы ўсе перада мной, —
    Каго я ведаю і каго не вадаў.
    Яшчэ перад Айчыннаю вайной
    Былі за вёскай курганы ад шведаў.

    Ці так даўно з абуткам праз плячо
    У Слуцак пешшу босыя хадзілі,
    Карчы ірвалі, спальвалі суччо,
    На жніве ў бабках немаўлят радзілі.

    Працаўнікі спрадвеку. Штукатуры.
    Маглі зварыць капусту а хоць з кульбы.
    I пагарэльцу скрыню ў каптуры
    Ссыпалі жыта, выстаўлялі бульбы.

    Імклівы век, нястрымны бег падзей
    Маё Замошша ў часе праспрагалі.
    Ля хатнішчаў знаемых мне людзей
    Вартуюць дрэвы сумныя прагалы.

    Няхай прагалам памяць абміне.
    Я — мост перакідны, адзіны сродак,
    Каб вечна пазнаваліся ўва мне
    Нашчадак мой і мой далёкі продак.
    1985 г.

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район