Паўлаў Уладзімір Андрэевіч

    Я стаптаны быў капытамі...

    Я стаптаны быў капытамі.
    Я быў з торбаю, з дзедавай кульбай.
    I ў мяне гэта людзі пыталі: "Скуль ты?"
    Я адтуль, дзе Залессі, Замошшы
    Пахнуць грушамі і грыбамі,
    Дзе спрадвеку людзей харошых
    Называюць сябрамі.

    3 таго бору, што спапялялі,
    Дзе на кожным дрэве засечкі,
    Дзе чужынцы не паспявалі
    У галавах сабе ставіць свечкі.
    Род абжыў мой
    I лес, і пожні.
    Ён і шчодры, ён і харобры,
    Ён вітаецца першы з кожным:
    — Дзень добры!
    Я адтуль, дзе намыюць золата,
    Дзе жалеза і нафту знаходзяць,
    3 той зямлі, дзе ўсе хлопцы — волаты,
    3 той старонкі, дзе бульба родзіць.
    Я — са Случчыны, я — з Палесся,
    3 таго краю, дзе ўсе Марусі.
    Я — з харошай, душэўнай песні —
    3 Беларусі!
    1968 г.

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район