Цяпер, дый і раней, сярод гараджан часам заходзяць дыскусіі наконт таго, дзе лепей жыць — у горадзе ці ўсё ж у вёсцы. Цікава, што ў час гэтых гутарак ледзь ці не ўсе кулакамі б'юць сябе ў грудзі, пераконваючы, якая гэта радасць пастаянна знаходзіцца на ўлонні прыроды, адчуваючы сапраўдную повязь з зямлёй. Толькі чамусьці часта далей прызнанняў у любові справа не ідзе. Праўда, многія маюць дачы, але каб пераехаць на пастаяннае жыхарства ў вёску ці ў які-небудзь невялікі гарадок... Разумнікаў не надта шмат знаходзіцца, бо адна справа — заяўляць пра нейкі свой намер, і зусім іншая — ажыццявіць гэта на практыцы. Усё ж у гарадскіх кватэрах цяплей і ўтульней, няма патрэбы пастаянна клапаціцца пра гаспадарку. Адным словам, ёсць, як кажуць, і хлеб, і да хлеба. Гэтак сама не вельмі спяшаюцца вяртацца туды, дзе сена пахне не на асфальце, а ў пракосах, і пісьменнікі, хоць сярод іх таксама рэдка знойдзеш таго, хто б не жаліўся, як яму самотліва і няўтульна ў горадзе. Толькі нямногія, хто сапраўды любіць быць бліжэй да прыроды, ніколі не рваліся ў вялікія гарады. 3 ліку іх і Іван Муравейка, які ў аўтабіяграфіі «Любоў і боль», напісанай яшчэ ў 1964 годзе, прызнаваўся: «Відаць, я на ўсё жыццё прапісаў сваё сэрца ў Любані». 3 таго часу, як вядома, мінула шмат зім і вёснаў, але Іван Андрэевіч не здрадзіў прывязанасці да зямлі маленства.
А родам ён з вёскі Таль, што на Любаншчыне. Змалку праявіў цікавасць да творчасці. Калі вучыўся ў сямігодцы, паводле яго прызнання, «нядрэнна маляваў, удзельнічаў у раённых аглядах творчасці юных мастакоў». 3 аўтабіяграфіі даведваемся і пра тое, што I. Муравейка маляваў ... пейзажы і партрэты. Нават самога сябе не збаяўся аднойчы намаляваць». Як быццам, і няблага атрымалася: «Усе казалі, што «выліты».
Уражаныя майстэрствам свайго земляка, не заўважалі таго, што ведаў ён сам: «А я толькі ўсміхаўся: няўжо ніхто не бачыць, што нос на партрэце без гарбінкі».
Любоў да малявання прывяла I. Муравейку пасля сямігодкі ў Віцебск, у мастацкі тэхнікум. Але на ўступных экзаменах не пашанцавала, таму давялося вярнуцца дамоў. Вучобу прадоўжыў у Любанскай сярэдняй школе. Вучнёўскія гады — гэта ўжо жаданне не толькі маляваць, а і пісаць. Першымі ўласнымі «творамі» былі маленькія нататкі аб школьным жыцці, якія рэгулярна дасылаў у газету «Піянер Беларусі» і якія часцяком друкаваліся за подпісам «Дзяткор Янка Муравейка». А потым, у 1936 годзе, калі ўжо хадзіў у сёмы клас, на чацвёртай старонцы «Піянера Беларусі» аднойчы ўбачыў свой верш «Зіма»:
Мільёны сняжынак
На землю сплылі, —
Пакрылі даліны,
Лугі і палі.
Пакрылі азёры
I пушчы пакрылі,
Раўніны і горы —
Усё пабялілі.
Нават з вышыні сённяшняга дня відавочна, што напісана прыстойна, а як для юнага ўзросту — тым больш. Адбылося гэта не толькі таму, што I. Муравейка меў задаткі таленту. Будучы вучнем, яму пашчасціла напаткаць чалавека, які не застаўся безуважным да першых спроб пяра свайго выхаванца: «А прывіў любоў да роднага слова, густ да літаратуры наш настаўнік Мікалай Паўлавіч Лобан. Толькі шмат пазней — у 1954 годзе, калі на вочы трапіла яго аповесць «Іркуцянка», я зразумеў, чаму менавіта ён так добра ўмее сеяць у дзіцячых сэрцах зярняткі любові да прыгожага, мастацкага». Іван Андрэевіч сведчыць: «Мне ўвогуле пашанцавала на сустрэчы з добрымі і таленавітымі літаратарамі».
Але сустрэчы гэтыя адбыліся пазней. Скончыўшы ў 1939 годзе Любанскую сярэднюю школу, I. Муравейка паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава. Праўда, вучыцца доўга не давялося. Праз тры месяцы прызвалі ў армію. I падумаць не мог, што не здыме шыняля ажно сем з паловай год: звольніўся ў запас толькі ў маі 1947 года.
Вярнуўся да мірнага жыцця, перажыўшы страшную вайну, атрымаўшы баявое хрышчэнне ў ліпені 1941 года, «недзе напаўдарозе між Смаленскам і Віцебскам». А пад Ельняй быў цяжка паранены. Лячыўся ў ваенным шпіталі ў Алтайскім краі, скончыўшы ваеннае вучылішча: «I вось я, малодшы лейтэнант-мінамётчык, зноў на фронце... Камандаваў мінамётным узводам, некаторы час быў камсоргам палка, а з лістапада 1944 года — літсупрацоўнікам дывізіённай газеты, потым — карэспандэнтам армейскай газеты». Не толькі газетныя матэрыялы пісаў, а і вершы. Зразумела, па-руску. Аднак і сам быў пра іх невысокай думкі, хоць падчас наведвання адной са стралковых рот — «на Віслінскім плацдарме было гэта», даведаўся ад немаладога ўжо салдата, што той, пасылаючы ліст свайму малалетняму сыну, перапісаў і верш «Каска», што неяк напаткаў у газеце. Тэкст твора ўзнавіў па памяці. Не здагадваўся той салдат, што размаўляе з самім аўтарам. Даведацца пра такую ўвагу да сваёй творчасці I. Муравейку, безумоўна было вельмі прыемна.
Сапраўднае прызнанне ён, аднак, знайшоў у дзіцячай літаратуры, хоць і выдаў у 1955 годзе «дарослую» кнігу «Песні над палямі». Праўда, у ёй былі змешчаны і з дзесятак вершаў для дзяцей. А прыйшоў I.Муравейка ў дзіцячую літаратуру ў чымсьці выпадкова. У рэшце рэшт так сталася і з некаторымі іншымі пісьменнікамі, якіх пісаць для маленькіх падштурхнулі ўласныя дзеці.
Слова самому Івану Андрэевічу: «Мая маленькая шасцігадовая дачушка Света... як і ўсе дзеці яе ўзросту, любіла «нешта» крэмзаць алоўкамі. Паказала неяк мне шматок паперы і кажа:
— Во які наш дом высокі, ледзь хапіла мне ліста.
Мяне як маланкай паласнула: два зусім гатовыя радкі для верша. I якія радкі! Па-дзіцячы наіўныя і вобразныя. Я выхапіў з яе рук лісток і напісаў на ім: «Наш дом».
Так і з'явіўся першы верш I. Муравейкі для дзяцей:
Як наш дом я малявала,
Дык алоўкі ўсе спісала.
Паглядзіце — вокнаў колькі.
Іх, напэўна, болей ста.
Ён у нас такі высокі —
Ледзь хапіла мне ліста.
Нечакана прыйшло сапраўднае творчае ўзрушэнне: назаўтра напісаў другі дзіцячы верш — «Начное сонейка», потым трэці — «Дзе растуць абаранкі». Пакрысе і на кніжку для маленькіх сабралася твораў: пад назвай «Ручаінкі», яна выйшла ў 1956 годзе. За ёю з'явілася наступная «Вось якія мы» (1958). Так прыйшоў у беларускую літаратуру яшчэ адзін цікавы паэт.
Нават па назвах кніг I. Муравейкі добра відаць, наколькі аўтар іх жыве светам маленства. Акрамя згаданых, гэта «Пра работу і ляноту», «Дружная сямейка», «Сняжынкі-смяшынкі», «Сем колераў вясёлкі», «Мы таксама падрасцём», «Няхай сонца незаходзіць», «Я прыдумаў казку» і іншыя. У творах I. Муравейкі настолькі ўсё шчыра, непасрэдна, што ажываюць рэаліі, блізкія і знаёмыя хлопчыкам і дзяўчынкам. Ён пад дзяцей не падстройваецца, а размаўляе як з роўнымі. А ўсё гэта ідзе ад добрага ведання жыцця, вялікай назіральнасці. Не ў апошнюю чаргу таму, што І.Муравейка ніколі не належаў да кабінетных літаратараў.
Працуючы ў рэдакцыі любанскай раённай газеты «Будаўнік камунізму» (давялося быць і адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара), ён шмат ездзіў па Любаншчыне. Вядома, даводзілася нямала пісаць і таго, што ў мастацкія творы не ўкладвалася, але гэта таксама была школа жыцця і творчасці, якая, няхай і апасродкавана, шмат у чым дапамагала і мастакоўскаму станаўленню яго як дзіцячага пісьменніка. Нямала дала і вучоба ў 1962 —1964 гадах на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.
Асобнае месца ў творчай біяграфіі І.Муравейкі займае кніга «Прынёс з вайны». Яна адметная тым, што пад адной вокладкай паяднаны паэзія і проза. Але пераважаюць франтавыя запісы, апавяданні. Задуму яе Іван Авдрэевіч вызначыў як «аповед пра «сваю» вайну». А гэта вайна, убачаная з пярэдняга краю, уласна перажытая і выпакутаваная. Падзеі, якія ўзнаўляе пісьменнік уражваюць і запамінаюцца. Людзі, пра якіх раказвае, вартыя таго, каб пра іх больш ведалі, памяталі, выхаваўчае значэнне гэтых твораў вялікае. Цікавым атрымаўся літаратурны герой дзед Перапечка, у якім, канешне ж, узгадваецца і сам аўтар. Дарэчы, ён «перайшоў» і ў кнігу I. Муравейкі «Куды ні пойдзеш — цуд знойдзеш». Дый як можна было з ім развітацца, калі атрымаўся па-сапраўднаму народны характар.
«Вадзіца з крыніцы» — так называецца новая кніга Івана Андрэевіча, якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Майстра змясціў у ёй творы розных жанраў: вершы, казкі, загадкі, што прадстаўлены ў трох раздзелах «Каляровы водар» «Гэта вам не жартачкі!», «Званочкі ў блакіце». Атрымалася яшчэ адно падарожжа ў непаўторны свет маленства, дзе так шмат дабра, чысціні, сонечнасці, а ўсё наваколле паўстае прывабным і жаданым. I. Муравейка апявае прыгажосць роднай прыроды, любоў да якой сам пранёс праз усё сваё доўгае жыццё, шчыра і пранікнёна піша пра Беларусь, з захапленнем і замілаваннем расказвае пра сённяшніх хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх з поўным на тое правам можа назваць сваім ўнукамі. Яны ж, як і сам пісьменнік, жывуць на зямлі якую нельга не любіць. У сувязі з гэтым назва кнігі набывае глыбокі сэнс. Не толькі яна, а і ўся творчасць I. Муравейкі — гэта па сутнасці, чыстая вадзіца жывой крыніцы. Той крыніцы якая называецца Беларусь.
У гэтыя восеньскія дні Іваі Андрэевіч адзначае сваё 85-год дзе. Хацелася б, каб і надалей не пакідала яго мастакоўскае натхненне, а Бог даў сустрэць яшчэ нямала вёснаў. Прысутнасць такіх людзей у жыцці, прысутнасць падобных пісьменнікаў літаратуры не можа не прыносіць радасці ад усведамлення што поруч з табой знаходзяцці такія выдатныя сучаснікі...

Мінская праўда 19 кастрычніка 2006 года