Муравейка Іван Андрэевіч

    Замошская рота

    Чуеце крокі? Чуеце крокі?
    Яны набліжаюцца з даляў далёкіх.
    Гэта замошская слаўная рота
    Ідзе паглядзець, як замошцы жывуць:
    Якія ўкосы, якія ўмалоты,
    Якія сягоння тут песні пяюць.
    I вось ужо можна яскрава ўявіць:
    Стаіць перад намі строй баявы.
    Вось Паўлаў Андрэй наперад выходзіць:
    «Як маецца зараз сынок мой Ваподзя?
    Яго я напэўна, цяпер не пазнаю,
    " Ды бацьку свайго не падводзіць ён, знаю...»
    Так, па зямлі ён упэўнена йдзе.
    I не дае з вейкі ўпасці слязе.
    Чуеце крокі? Чуеце крокі?
    Яны набліжаюцца з даляў далёкіх.
    Замошская рота заўсёды ў паходзе -
    Жыве ў нашых сэрцах,
    У песнях Валодзі.

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район