Маеўская Ніна Васільеўна

    Лірычная старонка (2)

    Іду, іду... іду... Куды?
    Іду праз чорныя брады.
    Дарогу сваю мераю
    Тваёй любоўю й вераю.

    Іду, іду... я напрасткі.
    Іду праз рэчкі і масткі.
    Цяпер дарогу мераю
    Сваёй любоўю й вераю.

    Іду, іду... я праз бяду,
    Праз неспадзеўную нуду.
    I веру — шчасце ўсё ж знайду.
    Іду я ў мроі твае й сны
    3 тае вясны, з тае вясны.  


    * * *
    Тупікі... Тупікі... Тупікі...
    Думкі — цёмная бездань ракі.
    Вось і дом мой у змроку відзён.
    Бы ля берага, бы карабель,
    Што знячэўку патрапіў на мель.
    У самоце і шэрасці дзён
    Зачакаўся, відаць, мяне ён.
    Я на палубу моўчкі ступлю.
    У каютах святло запалю.
    І відно яно будзе здаля,
    Усё магчымае хутка зраблю —
    Поўны ход даць майму караблю
    Толькі я магу. Так, толькі я.
    Ужо каманда чакае — сям'я.
    Зноў адчую я прагу жыцця
    I з праблем выйду, як з небыцця.
    Знікнуць разам усе тупікі.
    ...Каля гэтае ціхай ракі
    Я іду. Пад нагамі зямля —
    Хісткай палубай карабля.




    Жывём... Што далей — не ведаем.
    А ў далеч мы глянуць ахвочы,
    Зноў марым, на каве гадаем...
    Трывога часам наведае,
    Цямнейшая восеньскай ночы.
    Яна ці каму спагадае?
    На сэрца нагорнуцца страхі.
    Бы змеркнецца свет увесь белы.
    I хоць бы якая надзея.
    Скуль возьмуцца чорныя птахі?
    Душа ажно ўстыне знямела.
    Надзея адна — развіднее.
    Працягнуць трапёткае вецце —
    Захочуць сказаць штосьці дрэвы.
    Ды з імі няма разумення.
    Вось так і жывём мы на свеце
    У холад, у спёку й залевеі...
    I ранак — адно нам збавенне.  



    Птушка і дрэва

    Што не ўеш гняздо ты, птушка?
    Хопіць сумаваць.
    Птушанят люблю я гушкаць,
    Песні ім спяваць.
    Халады перачакаю,
    Толькі халады,
    У тваім прыветным краі,
    I дамоў тады
    Палячу да ніваў родных
    Рана па вясне.
    Табе добра быць свабоднай.
    Аж зайздросна мне.
    Урасло маё карэнне
    У гэтую зямлю...
    Але ведай, што насеннем
    Птушак я кармлю.
    Ці табе ў нас тут няміла?
    Песні — дзе твае?
    Ці зусім аслаблі крылы,
    Корму не стае?
    Маю моцныя я крылы,
    Ды мацней любоў
    Да Радзімы маёй мілай,
    Краю мрой і сноў.
    Не здзіўляйся ты
    I вусны не крыві —
    Не для колеру
    Дабавіла крыві.  


    Памяці сястры

    Наш клен, як свечка, дагарае,
    I долу сыплецца лісцё.
    Прысядзь са мной на хвілю, Рая,
    Ды пагаворым пра жыццё.
    У доме вўсцішна й трывожна,
    А ў сэрцы боль напяў струну.
    Слязамі выплакаць няможна,
    I сном не сцішыць — не заснуць.
    Бо думкі так апанавалі...
    Ты гавары мне, гавары.
    Ці пра Ларысу, ці пра Галю,
    Ці пра пагоду на двары.
    I пра дзяцей, і пра суседзяў,
    Пра лес, дзе ты бярэш грыбы,
    Пра тых, хто быў тут у бяседзе,
    I тых, хто нас даўно забыў.
    Зноў раскажы мне, як плаціну
    Прарвала весняя вада...
    Бач, кот, пачуўшы, выгнуў спіну:
    Ах, рыбка — смачная яда.
    Успомні, як раней, бывала,
    Пад суцяшальны голас твой
    Я ціха-ціха засынала.
    Пагавары, сястра, са мной.
    ..А ты ні слова. I нямая
    Навісла цішыня вакол.
    Як без цябе самотна, Рая,
    I пухам снег апаў на дол.  



    Не пазбавіцца адчаю
    I нясцерпна горкіх дум...
    Цябе болей не страчаю
    I шукацьму — не знайду.
    Словы ёсць "страчаць" і "страчваць",
    Іх няможна паяднаць.
    Каб жа ведаць, каб прадбачыць,
    Што, як страціш, — не страчаць.
    Да цябе не дакрануцца,
    Не сказаць хоць колькі слоў.
    Ах, як хочацца вярнуцца
    I — усё наноў, наноў...
    Я не верыла, не знала,
    Што цябе магу згубіць.
    Лепшых слоў я не сказала.
    Як са стратай гэтай быць?  


    Дзве сустрэчы
    1.
    Ты помніш, раннню вясною
    Мы тіут сустрэліся зі табой,
    Пад маладым і гонкім клёнам.
    Ты быў узнёслы. акрылены.
    I пазіраў зіачаравана.
    Як веснавы ўрачысты ранак.
    Дзень меўся быць тады празрыстым.
    Клё'н ганарыўся першылі лісцем,
    Птушкі весела спяваліі...
    I мы яшчз трывог не зналі.
    2.
    ...I зіноў сустрэча. Ты — ідзеш.
    Мяне — няўжо — не пазнаеш?
    Няма ў вачах тваіх святла.
    I восень клёны атрасла.
    А можа, ў сэрцы тваім восень,
    Або ў жыцці штось не збылося?
    Дык не таі, дык гавары...
    Павер — з табою мы сябры!  

    * * *
    Гаю М.
    Глядзі, глядзі ў далечыню!
    Паглядам смелым і натхнёным.
    Насустрач новаму йдзе дню
    Наш край свабодай акрылёны.

    А новы дзень — не за гарой.
    I не за доламі ен ходзіць.
    Ён там, у дымцы залатой,
    Дзе сонца весняе ўзыходзіць.

    Глядзі, глядзі ўдалечыню!
    Пагляду даль не замінае.
    Сваю пабачыш вышыню
    I радасць перамог спазнаеш.

    Адкрыеш ты нязнаны свет,
    I марам будзе так высока!
    Ідзі, дзіця маё, твой след
    Трымаць я буду ў полі зроку.

    Ідзі ты далей і смялей.
    Табе прастор зямны адкрыты.
    Няхай святло маіх вачэй
    Твае асвечвае арбіты.  


    * * *
    Так, мінулае — мінула:
    Надзейна схавала зіма.
    Рэчка пад лёдам заснула.
    I думкам вяртання няма.

    Я ж азірацца не кіну:
    Маё ўсё — узлёты і хібы.
    Сэрца без успамінаў,
    Нібыта нерат без рыбы.




    * * *
    Пушчу караблік папяровы
    ІІа веснавому ручаю,
    I напішу на ім тры словы —
    Даўно я ў сэрцы іх таю.
    Нясі, караблік мой, ты смела,
    Мінай запруды і віры,
    Тры словы тыя, што няўмела
    Мне сціплы хлопчык гаварыў.
    Я сарамліва прамаўчала.
    Чаромху тулячы да губ.
    Цяпер яму іх напісала —
    Таіць тых словаў не магу.
    I птушкі іх спяваюць хорам:
    Вясна прыйшла, як і тады.
    Унук мой іх паўторыць скора...
    А мне б вярнуць тыя гады!



    Размова вачыма

    Ты сказаў:
    — Харомаў нам
    Не траба.
    Крышку б сонца
    Ды мірнага неба...
    Я — табе:
    — Так. пачуцці патухлі.
    Цяпер нас
    Не ўразіш нічым.
    Нам бы цеплы пакойчык
    Пры кухні
    У замку
    Англійскім старым.
    Дзяцей і унукаў
    Пяшчота.
    Заззяла як свет,
    Далягляд...
    Канчаюцца нашы турботы.
    I тухне. і гасне пагляд...
    А ты:
    — То сонца
    Зайшло за хмару...
    Пра яго ўсю зіму
    Нам марыць.
    Толькі ў позірках
    Будзе лета.
    ...I твае вочы
    Пацвердзілі гэта.  






    * * *
    Божа правы, часам я прасіла
    Міласці для родных і сябе.
    Ёсць мясціна, што мяне ўзрасціла,
    За яе цяпер малю Цябе.
    Дык няхай там светам правіць любасць
    I ў натхнёнай працы спеюць дні.
    Гарадок з пяшчотнай назвай Любань
    Крыламі заступства захіні.
    Адгані і хмары, і навалы,
    I агеньчык свечкі не задзьмі,
    Каб там вечна шчасце панавала,
    Згода і павага між людзьмі.
    I няхай нялёгка там жылося —
    Лепей ёсць, напэўна, гарады.
    Усё ж Цябе душа мая так просіць:
    Зазірай хоць зрэдку ты туды.  


    * * *
    Ці вучыў нас хто засцярозе
    I трымаць сваё моцна ў руцэ?
    Не, каб мостам ці па дарозе...
    Мы на крызе плывём па рацэ.

    Лёс абачлівых выбірае,
    Ды бывае... — то воля нябёс? —
    Неабачліваму спрыяе.
    Ўсё ж разважлівых больш любіць лёс.

    3 імі менш, як-ніяк, турботы.
    Ну а гэтых — вартуй дзень пры дні.
    То выводзь з якога балота,
    То да берага крыгу гані.


    * * *
    Пустыня любові — ні слёз, ні цяпла —
    Сыпучым пяском свет наўкруг замяла.
    I дзень тут падобны на стылую ноч.
    І морак сухіх не шкадуе тут воч.

    Пустыня любові — ніякіх спакус.
    Душы не абудзіць круты землятрус.
    Бясконцы спакой: хоць шапчы, хоць крычы.
    Ніхто не пачуе — адны крумкачы.

    Яны вызіраюць ахвяры свае.
    Даўгі іхні век — ім цярпення стае.
    Сядзіць нада мною маўкліва крумкач.
    О, вецер высокі, па мне ты не плач.


    * * *
    Не знаю, як раней магла я жыць.
    Адной, напэўна, таямнічай марай.
    Так птушка з выраю дамоў ляціць:
    Святла няма, і родны край за хмарай,
    Ды зорачка загадкава мігціць.

    Хто вёў мяне, хто сілы мне даваў,
    Якая зорка на шляху свяціла?
    Хто ў клопатах мяне не забываў?
    Я ўпэўнена, — вышэйшая ёсць сіла.
    Уцешна мне абранніцаю быць.  

    * * *
    Хадзіла змалку ты заўжды
    Святла каёмачкай адметнай,
    Дзе побач цень. Ступі туды —
    I станеш крышку непрыкметней.

    Там можна штосьці прыхаваць.
    О, цень яшчэ і прахалода!
    І добра там адпачываць,
    Як надараецца нагода.

    А я хаджу не нацянькі,
    Не ціхай засенню, не краем.
    Дзе сонца аж на два бакі,
    Сабе я сцежку выбіраю.

    Там птушка мне махне крылом.
    I я ўжо з радасцю імкнуся
    У дзень, напоены святлом, —
    Уся азарыцца не баюся.  


    * * *
    Як люба мне ціхае поле!
    I пералесак, і кветкавы луг!
    Сцяжынкаю вузкай
    Ішла мая доля,
    А выйшла ў прастору,
    Дзе сонца наўкруг.
    Да твару сукенка льняная.
    Крыжыкам значыма
    Вышыты ўзор.
    Як белая птушка высока лунае!
    Мне часам здаецца —
    Сама дакрануся да зор!  



    Беражы сябе, мой любы, беражы.
    Асцярожна не навучаны мы жыць.
    А дарогі — скрозь крутыя віражы,
    А падзеі — на апаслівай мяжы.
    Ды жыццё наша — вакзалаў мітусня.
    I пустых і пільных спраў кругаварот.
    Асляпляе мільгаценне ночы-дня
    У празмернасці варункаў і турбот.
    Беражы сябе, мой любы, беражы.
    Асцярожна не навучаны мы жыць.  



    * * *
    Дзень гарачы, нібы прысак.
    I заціх у голлі птах.
    Сынку, любы, усміхніся,
    Прэч гані і сум, і страх.

    Развінай шырока крылы
    Па-над промнямі дарог.
    Ёсць і кемлівасць, і сіла,
    I заўжды над светам Бог.

    На жыццё глядзі ўжо стала,
    Волі не давай журбе.
    Я адна адсумавала
    За сябе і — за цябе.  


    * * *
    Вяртайся, любы мой, вяртайся.
    Вяртайся з дальняй стараны.
    Са мной ласкава павітайся,
    Каб знаць — не мроі то, не сны.
    Не міражом і не туманам.
    Ступі на вымыты парог.
    Вяртайся любым і чаканым
    Праз горкі пыл чужых дарог.  

    * * *
    Я не пазнаю сябе ў люстэрках.
    Як яны апошнім часам хлусяць!
    Чую, што душа мая не змеркла,
    То яны ўсе — зменлівыя, мусіць.

    Замутнелі, павуцінай трэшчын
    Заплялі іх час і непагода...
    Ах, даволі гэтым сябе цешыць:
    Кожны міг падлічвае Прырода.

    Кожная адзначана хвілінка.
    Смейся, плач — улік гэты не спыніш.
    Зноў на лоб зляцела павуцінка,
    І цяпер яе нічым не здымеш.  





    Мы выйшлі з касмічнага пылу,
    Мы космасу тонкае мліва.
    Якая ж камета пыліла?
    Куды паляцела імкліва?
    І мы засталіся на свеце
    Без памяці і без парады.
    Зямныя сварлівыя дзеці,
    Ўсё ж вартыя Божай спагады.




    Што крывіць душой — сама хацела
    Вольнай, нібы птушка, быць.
    Колькі ў вырай летаў адляцела,
    Многае паспелася забыць.  


    Хуткі час шляхі зямныя меціць —
    Росціць, спеліць, беліць сівізной.
    Рассыпаюць смех чыесьці дзеці,
    Плачуць ноччу часам за сцяной.
    Смех і плач — адно табе бяссонне.
    Сэрца раніць нават цішыня:
    Цягне хлопчык чэпкія далонькі,
    Дзеўчынка не зводзіць вачанят.
    Дзе, калі прыкмеціў іх пагляд твой? —
    Цьмяны, амаль сцерты негатыў...
    Птушкі, птушкі, вы не вінаваты,
    Што кагосьці ваш палёт натхпіў.  



    * * *
    Ноч бяздонная, як мора,
    Цягне ў памяці глыбіні.
    I збавіцель сон не скора
    Мне свае цянёты кіне.
    I накочваюцца хвалі,
    І з-пад ног знікае бераг.
    Яны многіх пахавалі, —
    Тых, чыя аслабла вера.
    Ды пагасла ўжо надзея...
    Толькі я мацней — я знаю!
    Морак ночы ўсё ж радзее.
    Выплываю... выплываю...


    © 2024. П а м я т ь. Любанский район