Жанчына, бы птушка, у познім акне.
I зложаны крылы ў яе на спіне.
Яна пазірае наросхрыст дарог,
Кагосьці чакае на родны нарог.
Ёй здому не выйсці—там сніць немаўля?
Ці нозніцца муж, ці сынок загуляў?
I нібыта ў клетцы, ў пакоі яна,
Уяўныя краты — то рама вакна.
Трывожацца чайкі на шызай еадэе,
А ў сэрцы тчымота: не стацца б бядзе...
Жанчыж, бы птушка, у нознім акне,
О, як знаёма ўсё тваё мне.
I нават наяве, а не ўва сне,
Баляць яшчэ крылы мае на спіне .
•
Дзень такі празрысты і высокі.
Неба — храма купал нада мной.
Праплылі анёламі аблокі
Белаты цнатлівай, незямной.
Углядаюся ў вышыні знізу,
У вачах — мьльгаюць матылі.
Здасца: прачытаю, бы на кнізе,
Для чаго усе мы на зямлі.
I чаканне сэрца мне абдыме,
А вакол прыцішцца ўсе гукі.
На траве ляжу, бы на кіліме,
І, як крыж, раскінутыя рукі.
•
Яшчэ спрабуем утрымацца,
На вагкай кладачцы жыцця,
Любіць, спваць і падабацца
I гушкаць на руках дзіця.
Яшчэ імкнёмся ў далячыні,
Няхай сабе ў адзін канец,
Ды перашкоды штосьці чыніць.
І ўсё часцей, як дзень міне.
Яшчэ надумеаем нра вёсны:
Ці будуць яблыні цвісці.
Вось лодка — кінутыя вёслы,
Бы ў роспачы —куды плысці?
Лета наслала кілімаў,
А дзень сарамлівы які!
Покуль Багі на Алімпах,
Паэткі - асфальтаў німфы,
Сплятайце санеты ў вянкі.
А я ў цішыні прайдуся
Ценямі дрэў на змярканні.
Шчасце былое ў скрусе
3 жалем прызнаць мяне змусіць,
Што болей не стрэць каханне.
Іншымі ўсё ўжо апета,
Словы, бы хмелю кілішкі.
Сэрца ж пяшчогай сагрэта,
Ды ў цёплых далонях лета
Рдзеюць спакусліва вішні.
Ацвіў, адкружыў лістапад.
Затоена сцяўся зажураны сад.
На галінах халодныя кроплі дажджу.
А я ўсё самотна між дрэваў хаджу.
I кожнае гладжу азяблай рукой,
I кожнаму зычу зімовы спакой.
Мне кожнае хочацца моцна абняць
I так да вясны іх цяплом саграваць.
О, цётачкі яблыні, дзякую вам!
За вашы шчадроты — пяшчотай аддам.
Нявестачкі вішні і груша-свякроў,
Хай Бог беражэ еас ад злосных вятроў:
Сяброўкі мае — сінявокія слівы,
Зімуйце... Зімуйце шчасліва!
Часцей надараюцца цяжкія зімы,
Адзін абярог — гэта неба Радзімы,
Зямля, у якую ўраслі мы карэннем,
Там вашая сіла і ваша насенне.
Няхай не пужае вас подых зімовы,
Пакіне мяцеліца шалік пуховы
І цёплаю коўдрай захутае ногі...
А мне вы махніце — шчаслівай дарогі!
Паверце, да новай жаданай вясны
Пра вас буду бачыць я дзіўныя сны.
I прыспяшаць дарагую мне стрэчу:
Вы будзеце ў сукнях стаяць надвянечных.
Да цябе ж, арабіна — красуня залоўка,
Як бач прыляціць галасісты салоўка.
I зноўку адбудзецца вечнае дзіва.
Пакуль жа бывайце ды —будзьце шчаслівы!
Маўчу і трываю, бо хто зразумее,
Што ўлетку бывае такая завея.
Я, можа, не тымі шляхамі хадзіла,
Што сэрца у спёку сваё застудзіла.
I песня заціхла, і пырхнула мара,
А думкі мае — гэта чорная хмара.
Трывацьму! Счакаю—мо сонца нраб'ецца:
Мне трэба так многа цяпла, каб сагрэцца.
Цявла чалавечай душы, а не нроета снагады,
А лепш аднаго — што кахае — пагляду.
Восень, восень, твой кароткі час
Усныхне золатам на дальняй высне.
Мой любы, гэта песня не пра нас,
А новай без цяпла не выспець.
Стаю чаромхай ззяблай на вятры.
Мне б зазірнуць, што там, за небакраем ?
I што ты пра жыцце не гавары,
3 вышынь гадоў яно здаецца раем.
Што не збылося — не збылося.
Расчараванне, як асцё,
У сэрца болем упілося,
I размяла на свеце восень
Надзеяў жоўтае лісцё.
Ды чую — гэтак тонка-тонка
Трымціць, як ліст, душа мая
Нябачная нікому звонку.
Ды нерагорнута старонка
Кнігі вечнае быцця.
Стаю у роздуме пад кручай
Гадоў. А высака ўгары
Шчэ зорка светлая гарыць.
Што меркаваць і гаварыць,
Яна сарвецца немінуча.
Мы над жыццем не ўладары.
О свет, — бясконцая пустыня
Без хараства і без цяпла.
Тут вочы меркнуць, сэрца стыне
Навошта я сюды плыла?
Я нарадзіралася між глогу,
Лясоў, завалаў і ільдоў.
Шукала, торыла дарогу
На вышыню сваіх гадоў.
Тут вецер злы мяне хітае,
Як ліст на дрэве — вось сарве,
Груган раз-нораз узлятае
І холад сцеле па траве.
І ўсё здаецца сном і пылам,
Усё, чым некалі жыла.
Ці ж птушка можа быць бяскрылай?
Хіба не птушкай я была?
Усё цяпер за небаскаем
І за мяжой маёй тугі,
Сябе ўжо нават не караю
За найвялікшыя грахі.
І раптам... О, ды гэтак ясна,
Нібы маланка зіхане —
О не, не ўсё ў жыцці дачасна,
Не ўсё забудзецца, міне...
Твой позірк — ён яшчэ са мною,
Тваю руку трымаю я.
О шчасце, простае, зямное,
Я ўсё ж заложніца твая.
Я цябе адшукаю ў настунным жыцці.
Я не веру, не веру, што гэта ўжо край,
Што за рукі узяўшыся, нам не ісці.
Можа, там дзесьці буду я вішняй цвісці —
Да мяне ты чмялём прылятай.
Я знайду цябе, чуеш, знайду,
Покуль сонца над светам гарыць,
Я пап промніку тонкім прайду,
Вострым позіркам свет абвяду
3 незямное высокай гары.
Я знайду цябе, чуеш, знайду!
А. МУРАВЕЙКУ
Фотакарткі ў раме — іканастас,
Жывых і памерлых партрэты.
Сябры, азірніцеся — сярод нас
Святыя жывуць — паэты.
Свецяцца вокны у іх па начах,
Маякі, што ратуюць душы,
Пазнаць жа іх проста, адно па вачах,
Ні здрада, ні зман іх святла не патушаць.
А ў памяці снег той чырвоны ляжыць,
I майская кружыць зааея.
Любоўю умеюць яны даражыць,
Бо сэрцы у іх — не старэюць.
А час так няўмольна кудысьці бяжыць,
Блакітная кружыцьпвланета.
О божа, дай годна і праведна жыць
На грэшнай зямлі паэтам!
Пясок гадзін
праз пальцы сочыць годы,
бяжыць жыццё, што стане ўрэшце тлом.
Быў дзень адзін,
і вра яго заўсёды
ўспамін мне душу будзе грэць цяплом.
— Рахунак твой? —
ужо на краі згубы
спытае, мусіць, нейкі божы чын.
— Уцемры той, —
прашэпчуць ціха губы, —
быў дзень адзін. Быў дзень адзін...
Дні ўспыхваюць,як бліскавіцы,
Тухнуць зоркамі за небакраем,
Толькі-тполькі зара разгарыцца,
Азірнешся — а дзень дагарае.
Часам дзёрзкая думка прыходзіць:
Трэба крышачку запыніцца!
О, як кружыць зямля, карагодзіць,
Дні успыхваюць, як бліскавіцы.
I куды мы нясемся у сусвеце
Ў снегапады, слату і залевы ?
Нас зрывае, атрэсае вецер,
Нібы лісце з вячыстага дрэва.
Не спыніць, не суняць калясніцу,
I слупы верставыя не скмеціць.
Пылам зорным бальшак залаціцца.
Дык куды ж мы нясемся ў сусвеце ?
* * *
О, свет, зруйнаваны да звання,
Няма тут ні слёз, ні спагады.
Абразы, цярпенне, змаганне...
Пагарда і здзекі, і здрада.
О як жа ты вынес, народзе,
Дзе ўзяў ты імоц, і цярпенне?
Святая даніна свабодзе —
Высокая сіла імкнення.
Гляджу я на светлыя лікі,
На постаці тых, хто як родны,
1 думаю: усё ж ты вялікі,
Вялікі і мужны, народ мой.
* * *
Не чутно салаўя, не ускрыкваюць совы.
Вецер стаміўся лістоту страсаць.
У цішы толькі ўспышкай — адчайныя словы:
Марна з камення агонь выкрасаць.
Не запаліш таго, што згарэла й атухла,
Што іскрынка у цемры глухой!
Ноч сцялася, нібыта аглухла,
Пазавешвала вокны густою смугой.
Несказаныя словы мне сэрца шчэ раняць,
Не знайсці раўнадушша браню.
Ды збавеннем адзіным з'яўляецца ранак,
Давяраюся новаму дню.
* * *
Падаюць даспелыя ранеты...
Помніш, мы іх звалі "шлапакі"?
Ледзь кранеш галіну — рыкашэтам
Рассыпіаюцца у розныя бакі.
Сум нязнаны сэрца працінае,
Не пяюць, не дражняцца шпакі,
Згорбілася яблыня старая,
Заімшэлі ссохлыя сукі,
О, балюча так глядзець на гэта —
Нас ужо не стрэне тут вясна.
Падаюць даспелыя ранеты,
Падаюць у памяці і снах.
* * *
Згінае вецер тонкую былінку.
I кветка пышная схіліла голаў важка.
Даруй, Радзіма, на тваім суглінку
Кусціцца і цвісці завельмі цяжка.
Трава, трава... Сама ўся ніц кладзецца,
Калі з вышыняў дождж лінецца хлёсткі.
I толькі кветка ціха засмяецца,
Ды абляцяць на волкі дол пялёсткі.
* * *
Нягучныя словы, някідкія кветкі,
Густой збажыною красуюць палеткі...
Радзіма мая — гэта ты!
Твае гэта долы, твае гэта гаці.
Мяне сустракаеш пяшчотна, як маці.
Радзіма мая — гэта ты!
Даруй жа, што гэтак я рэдка бываю,
Павер мне — ніколі не забываю,
Радзіма мая, я цябе.
* * *
Складу я коўшыкам далоні,
Падстаўлю пад тугі цурчок,
Што так няўпынна, дзіўна звоніць,
Нібы нябесны жаўручок.
Нап'юся, твар абдам вадою
Неверагоднай чысціні,
I стану сэрцам маладою,
3 душою, поўнай дабрыні.
І тут няма чаму дзівіцца
Iмеркаваць — ці ўдасца мне?
Шчэ б'юць чысцюткія крыніцы
Умаёй радзімай старане.
Яшчэ нядаўна я ганарылася тым, што стварыла свой асабісты
свет, што жыву ў сваёй віртуальнай рэальнасці, пішу
пра каханне, вернасць і дабрыню і іншага для мяне не існуе.
Але зачыніцца ад жывога жыцця — нельга. Яно прыходзіць само,
яно палоніць, яно ўкручвае у свае віры, бо кожны з нас кропля
таго акіяна, што завецца грамадствам. I нельга абмінуць
тых праблем, тых трывог, сумненняў і спадзяванняў, якімі
жывуць сёння людзі. Тое, што адбываецца з імі — адбываецца
і са мною. Іх клопат — мой клопат. Іх думы — мае думы.
Вось таму і нараджаюцца менавіта такія радкі.
Туман апавіў мае ногі,
і сцежкі зусім не відно,
як у моры, — няма дарогі
і глыбока-глыбока дно.
Ступаю. I кожны крок мой —
рызыка. Сіл не стае.
Галінку алешына крохкая,
нібы руку падае.
За той паратунак схаплюся,
падзякую за падмогу.
.. .Туман над усёй Беларуссю —
не адна я згубіла дарогу.
Блукаем сляпцамі ў тумане,
тумане бязвер'я, бядоты, хлусні.
Дарогі шукаем...
Ды толькі вось памяць —
стары і падраны браднік —
на чужыя выводзіць агні.
А сонца рассыпле промні,
ды не рассее сумненняў і стомы, —
бо гэтак блукаць нам,пакуль не успомнім
і з болем не усвядомім:
Дзе мы? Навошта? I хто мы?!
Вясна. Ды мароз яшчэ цісне.
Не хоча зіма адступаць.
Не знайшлі мы адвечных ісцін.
Ды й дзе іх зараз шукаць.
Скінуты з воч ужо чары,
I мроі туманам сплылі...
Мясцовыя янычары
Новы рэй павялі.
Не раіліся і не пыталі
(Да здзеку народ прывык).
...У полі няма праталін,
Хоць ужо й красавік.
А можа, знарок марудзіць:
Як цяжка сказаць "люблю".
Не лягчэй, чым тутэйшым людзям
Ачужэлую песціць зямлю.
Песню пачала... I не дапела я.
Горла мне ад слёз перацяло...
О Радзіма, птушка мая белая,
Няўжо ты зноў патрапіла ў сіло?
Янычары, якім мы даверліва
Пакідалі ад нябёс ключы,
Даўно табе кайданікі прымервалі,
Меркавалі: заманіць бы чым.
Каб засіліць тваю песню шчырую,
Голас твой нялюб ім і няміл.
Верыцца ж, што вернешся тыз "выраю"
На сцягах, як роспраст белых крыл.
Чуеш паўсюдна: "так ім і нада,
Хай маўчаць, хай трываюць яны!"
Затапіла паводкаю здрада...
Ды няма тут народа віны —
Яму чуецца шчэ кананада
3 той пякельнай вялікай вайны.
I не трэба народ пацвельваць...
Як прыціхла, знямела зямля!
Дзе знайсці ёй гаючае зелле,
Адагнаць той задаўнены страх?
Нібы шрам на знявечаным целе,
Лёг пякучы чарнобыльскі шлях.
Халодныя вочы і сцятыя вусны.
Па вуліцы йдзеш, як праз строй,
О людзі, успомніце, мы ж — беларусы,
Павінны адзін за другога гарой.
А гэтак знявераны і раз'яднаны,
На розных мы мовах гаворым.
Якім жа, скажыце, падманам
Нас разлучылі? Якім нагаворам?
Не хачу я вачэй атухлых,
Не хачу я няшчырага слова!
Сярод вас, ад прамоў аглухлых,
Ці пачуе мае хто замовы?
Ціха вецер лістоту варушыць,
Ці то губы штось шэпчуць?Няўжо
Нам самоту і горыч не зрушыць,
Не падняць абавялых душой?!
Знайце, няма такіх болей на свеце,
Мы адны на планеце ўсёй!
Беларусы — прыроды гаротныя дзеці,
Дык кудыж мы свой крыж нясём?
Раніца. Сонца ўстала з-за лесу,
Росы абмылі ў садзе траву.
Я зноў, бы ў маленстве, бягу на Арэсу,
I нават не веру, што ўсё наяву.
Твая праўда — народ наш аслеплы,
Як краты нашы людзі жывуць.
Ды разбітых люстэрак асклепкі
Шчэ разгледзець сябе не даюць.
Колькі здзекаў сцярпеў ён і гвалту,
Колькі зведаў ліхіх нягод.
Пажыві шчэ, Максім, у Ялце,
Акрыяе збяднелы народ.
У мяне ёсць глыбокая вера,
Што цябе тут захочуць пачуць,
Дык пастой крышку моўчкі ля сквера.
Людзі — вочы ў іх долу — ідуць
I ідуць. не уздымаюць галовы,
Мусіць, думы цяжкія гнятуць.
Што кажу я табе, то не нова.
Знаю, іншае хочаш пачуць.
Я табе сёння раю, як маці, —
Так, гады мае права даюць, —
Пажыві шчэ, Максім, у Ялце,
Нашы сэрцы цябе пазавуць.
3 кожным годам тут набрыдзі меней.
Застаюцца найболей свае.
Можа, ўрэшце той-сёй зразумее
I памкненні і думы твае.
Ты прыслухайся, на прадвесні
Сталі песні спяваць твае.
Хай табе будзе добраю весткай,
Што яшчэ Беларусь жыве!
Што жыве і заўсёды будзе!
Рэкі шчэ набяруцца вод,
Акрыяюць тутэйшыя людзі,
Умацуецца радавод.
Не спатоліцца, не надзівіцца.
I спакою не даць галаве...
Ах, як пахне ў бары жывіцай,
I туман верасовы плыве.
Ўсё таемнае тут штосьці мае.
Бачыш, чапелька ў небе ляціць,
Так паважна галоўку трымае,
Бы царыца на троне сядзіць.
Салавей узяў першую ноту,
Усю ноч яму варту нясці...
О зямлі хараство, мо адно ты
І трымаеш нас у жыцці!
3 гэтай сіняе азярыны
Па начах маладзік п'е ваду.
Вузкай сцежачкай за адрынай
Я цябе ў свой свет павяду.
I раней ён здаваўся мне раем,
А з гадамі дык нават мілей.
Бачыш, ластаўка замірае
На ляту каля белых лілей.
Ёсць імя тут у кожнай былінкі,
Ды адкрыцці рабіць і рабіць.
Глянь, на пальчыку кожнай травінкі
Дыяментны пярсцёнак зіхціць.
Пройдзем крыху абветраным галам,
Калі ногі паколеш, — трывай.
Тут усё зарасло астрагалам,
Ён па-нашаму — куравай.
Тут не думаеш болей аб хлебе,
I па-іншаму хочацца жыць.
Бачыш, турман куляецца ў небе,
Мусіць, скора ў нас задажджыць.
А пакуль пад разгалістым дубам
Пасядзім у шамоткай цішы.
Гэтак хораша мне тут і люба,
Бо часцінка мае тут душы.
Гэтак вецер шугае ўначы.
I душы растрывожаны бомы...
Любы мой, родны мой, —не маўчы,
Раскажы пра той край невядомы.
Раскажы мне, куды мы плывём
У прасторы, затканым туманам.
I далёка ўжо ціхі наш дом,
Карабель ледзь трымціць разгайданы.
Можа, гэта міраж ды падман?
А я гэтак баюся падманаў...
Мілы, родны, суціш акіян,
Абдымі мяне, любы, каханы.
Шчэ баюся я сесці на мель —
Невядома, што з намі там будзе.
Галаву закружыў горкі хмель,
Што як заўтра цвярозасць астудзіць?
Наш дзень высокі ўжо на схіле,
I не пазбавіцца трывог:
Каб хоць бярозку пасадзілі
На скрыжаванні дзвюх дарог.
Яна б шаптала нам прыветна
Ды упамінам ва ўнісон.
Прайшло жыццё парывам ветру.
Прайшло... А можа, сніўся сон?
Вы гаварылі: «Ён няверны —
Гуляў з другой рука ў руцэ».
Я ледзьве стрымлівала нервы,
Сляза ўскіпала на шчацэ.
Ал есмяялася, казала:
«Ну, а якая справа мне?»
Мяняла сукні і вакзалы
I ўсё чакала, што міне
Мая гаркотная мінута.
Кідалася, нібы ўва сне,
Ды чашу горкае атруты
Вы налівалі зноўку мне.
Пра кожны крок вы спавяшчалі:
Дабра ўсе зычылі мне тут.
О, як цяжэла за плячамі
Вага нябачная пакут!
Каменнай, мармуровай стала,
А дзе душа — там светлы храм.
Усё яму я даравала,
Ды дараваць не ўмею вам.
Прымоўклі гулкія трамваі
У раннім золку туманоў:
То мне насустрач йшла сівая,
Мая апошняя любоў.
Усё заціхла у прыродзе,
Ў куточку гэтае зямлі.
I толькі дрэвы ў карагодзе
Перад вачыма ўраз пайшлі.
I я стаяла, бы нямая.
Нібы з далёкіх весніх сноў,
Ішла насустрач мне сівая,
Мая апошняя любоў.