Любаншчына... Партызанскі край, нескароная тэрыторыя, сапраўдная партызанская рзспубліка. Больш сарака гадоў мінула з тых трывожных дзён. Але і сёння, дастаткова наведаць востраў Зыслаў, і зноў нібы дакранешся да тых незабыўных падзей...
Над Палессем — цішыня. Ад Арэсы паўзе туман — густы, бялюткі, запаланіў нізіны, усё наваколле. Здаецца, лес стаіць бязмоўны і бязгучны, не чуваць нават птушыных спеваў, адно вецер гойдае стромкія вершаліны ялін. Ад гэтай цішыні ажно звініць у вушах, робіцца неяк няўтульна і адзінока: здаецца, зробіш усяго толькі адзін неасцярожны крок і пачуеш патрабавальны голас вартавога. I сёння лясы і балоты Зыслава і Арэсы памятаюць халодныя восеньскія туманы і выратавальныя кастрышчы каля партызанскіх зямлянак і буданоў. Памятаюць нясцерпную ліпеньскую гарачынь і траскучыя студзеньскія маразы, калі замярзалі на ляту птушкі і лопалася кара на дрэвах, а ў партызанскіх зямлянках вада ў вёдрах схоплівалася лёдам. Памятаюць зорныя марозныя ночы і гул самалётаў з Вялікай зямлі, якіх прымаў аэрадром на востраве. Памятаюць разрывы бомб і гранат, посвіст мін і куль...
Хто стаў у тыя першыя месяцы вайны партызанам, не шукалі ратунку. Шукалі барацьбу. Жорсткую. Бязлітасную. Не на жыццё — на смерць. I хто ступіў на той нялёгкі шлях, не звярнуў з яго ў хвіліны найвялікшых выпрабаванняў.
Больш сарака гадоў мінула з таго часу, як адгрымелі над Арэсай баі. А былым партызанам здаецца — тое было зусім нядаўна, тое і сёння ў сэрцы і памяці. Яно жыве і хвалюе, прымушае прыгадваць і ні на хвіліну не супакойвацца. Не, ніколі не парывалася ніць паміж учарашнім і сённяшнім, паміж тымі, каму сёння за шэсцьдзесят, і тымі, каму ў тыя жорсткія гады было дваццаць, хто пакінуў жыццё і застаўся ў памяці маладым.
I Феня Конанава пайшла з гэтага жыцця маладой. I ў памяці засталася маладой. Такой, якой яе ведалі ў сорак першым. Стаіць яна ў горадзе над Арэсай, высечаная з каменя, і, здаецца, узіраецца ўдалячынь.
На пастаменце помніка і высечаны гэтыя простыя і шчырыя словы: «Імя слаўнай дачкі беларускага народа, камсамолкі Фені Конанавай, палымянага змагара і арганізатара барацьбы моладзі супроць фашысцкіх захопнікаў, будзе заўсёды жыць у памяці народа».
У будні і ў святы на пастаменце жывыя кветкі. Прыносяць іх ветэраны мінулай вайны, прыносяць юнакі і дзяўчаты, сённяшнія прадаўжальнікі гераічных Феніных спраў.
За мужнасць і адвагу, праяўленыя камсамольцамі і моладдзю ў гады Вялікай Айчыннай вайны, актыўную работу па патрыятычнаму выхаванню моладзі і ў сувязі з 50-годдзем ВЛКСМ Любанская раённая камсамольская арганізацыя Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 кастрычніка 1968 года ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
У гэтай узнагародзе і яе, Фені Конанавай, сціплы ўклад...
Любаншчына... Славуты Арэскі край. I так бы хацелася, каб нашы маладыя сучаснікі добра ведалі, якой была ў мінулым зямля бацькоў і дзядоў, як пракладваўся шлях да свабоды і шчасця, да сённяшняга светлага дня...
Нішто не зможа сцерці з памяці падзеі дзён мінулых. Нездарма ў народзе гавораць, што мінулае дапамагае адшукаць сённяшняе і выбраць будучае. Як святло далёкіх зорак будуць даходзіць да патомкаў галасы камісараў, што паднімалі байцоў у атаку, мужнасць першых летуценнікаў-камунараў, што кінулі смелы выклік багне, асушылі ў гэтым краі неабсяжныя Мар'інскія балоты і навучыліся вырошчваль на іх рэкордныя ўраджаі, галасы адданых змагароў за народнае шчасце перад апошнім крокам у бессмяротнасць.
У бітве за пераўтварэнне зямлі палескай, у жорсткіх сутычках з ворагамі, у барацьбе з цяжкасцямі рос, мужнеў, набіраўся вопыту камсамол Любаншчыны.
У радах партызанскіх атрадаў у канцы 1941 года, што дзейнічалі на тэрыторыі Любанскага раёна, змагалася 200 камсамольцаў, а ў пачатку 1943 года ў атрадах і брыгадах налічвалася дваццаць камсамольскіх арганізацый. Актыўна дзейнічаў атрад «Камсамолец», камандаваў якім Аляксандр Шаўцоў.
Шмат камсамольцаў і моладзі ўваходзіла ў атрады, якія насілі імёны арганізатараў партызанскага руху на Любаншчыне — Яўстрата Гарбачова і Андрэя Труцікава. Атрадам імя Труцікава камандаваў камсамолец Васіль Сцяпанавіч Статкевіч, які ў пачатку вайны стварыў камсамольскую падпольную групу ў вёсцы Рэдкавічы і трымаў пастаянную сувязь з Феняй Конанавай.
Адданымі змагарамі за справу народа праявілі сябе і партызаны атрада імя Гастэлы, які складаўся ў асноўным з маскоўскіх камсамольцаў і прыбыў з-за лініі фронту ў Любанскі раён восенню 1942 года. Больш тысячы кіламетраў прайшлі гастэлаўцы з баямі па зямлі Беларусі. У гэтым атрадзе гартавалася мужнасць і адданасць справе бацькоў камсамолкі Рымы Шаршнёвай, якая гераічна загінула ў баі за вёску Ламавічы, ратуючы параненага камандзіра.
Камсамольскія падпольныя арганізацыі былі створаны ва ўсіх буйных вёсках і вялі напружаную барацьбу з гітлераўскімі захопнікамі. Камсамольцы праводзілі гутаркі, сходы, распаўсюджвалі лістоўкі, вывешвалі чырвоныя сцягі ў дні святаў, праводзілі вельмі патрэбную работу па збору разведданых аб перамяшчэнні гітлераўцаў. Арганізацыі мелі пастаянную сувязь з партызанамі.
На лясным востраве Зыслаў, які ляжаў сярод балот, у верасні 1942 года быў абсталяваны партызанскі аэрадром, на які садзіліся самалёты з Вялікай зямлі. 9 красавіка 1943 года выйшаў першы нумар любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы», пачынаюць выходзіць і выдавацца газеты «Звязда» і «Чырвоная змена», у вёсках партызанскай зоны дзейнічалі кінаперасоўкі і дэманстраваліся савецкія фільмы.
Больш як шэсць тысяч партызан вялі на тэрыторыі раёна барацьбу з ворагам. Многія патрыёты, як і Феня Конанава, загінулі ў барацьбе з лютым ворагам. У цэнтры Любані сіламі камсамольцаў і моладзі закладзены мемарыяльны сквер, дзе пахаваны сакратар падпольнага абкома партыі А.Ф.Брагін, камандзір партызанскай брыгады М.С.Шашура, член Мінскага падпольнага абкома партыі Я.Д.Гарбачоў, адважныя камсамольцы Феня Конанава, Рыма Шаршнёва, Баляслаў Куркевіч, Уладзімір Лукоўскі, воіны і партызаны. На стэле помніка надпіс:
За родны край, за шчасце чалавецтва
Вы смерцю храбрых палі ў грозны час.
Вас будзе помніць Любаншчына вечна,
Радзіма-маці не забудзе вас.
Як у кроплі расы часам адлюстроўваецца ўвесь навакольны свет, так і ў іх лёсе бачыцца жыццё многіх звычайных, шчырых сэрцам і моцных духам людзей. I сёння, думаючы пра іх подзвіг, здзейснены ў імя жыцця, міжволі думаеш пра рэчы вельмі простыя і мілыя нашаму сэрцу: ці ж цёплая будзе вясна ў гэтым годзе, якое збожжа пасеяць у асушаную зямлю роднага Палесся, як выхаваць нашых сыноў, якія вясной прызываюцца на службу ў армію, як нам самім лепей правесці перабудову, навучыцца лепш гаспадарыць на сваёй зямлі, каб яна не рабілася раўнадушнай да нашай працы. Нам сёння трэба так працаваць, каб мець больш хлеба, каб жыць заможна, каб самааддана бараніць нашу Радзіму ў чорную гадзіну ліхалецця. Але самае галоўнае, каб не рабілася бяднейшай з гадамі наша душа і наша памяць пра гераічнае мінулае свайго народа. I тады радасці і шчасця будзе больш у кожным сэрцы і ў душы нашых людзей.
Без гэтай мэты і наша жыццё губляе сэнс...