1
Ноччу ў акно ціха пастукалі. Мікалай Філюта падхапіўся, доўга ўзіраўся ў цемень ночы. «Хто б у такі позні час» — насцярожыўся гаспадар, адкрываючы дзверы. У сенцы нячутна прашмыгнула дзяўчынка.
— У вас, чула, прадаецца жыта. Мне ўсяго з паўпуда,— напаўголаса назвала пароль.
Філюта тут жа сказаў у адказ:
— У Пагост заўтра еду. Там, кажуць, можна купіць...
— Вой, дзядзечка, як добра. То мо мяне падвезяце?.. Філюта здагадаўся, што гэта і была тая разведчыца, пра якую нядаўна гаварыў яму Яўстрат Гарбачоў і прасіў, калі звернецца, дапамагчы. Здалёк, асцярожна пачаў Філюта выпытваць пра навіны ў партызанскай зоне, а потым не вытрымаў, схапіў за руку:
— Скажы, Сямёнава! Колькі гэта будзе працягвацца? Калі канец фашыстам прыйдзе? Ненавіджу катаў гэтых. Пашку Грынюка павесілі...
— Я чула, Мікалай Сямёнавіч. Цяжкія гадзіны насталі. Вораг люты, хітры і моцны. Шмат яшчэ ахвяр будзе.
— Я смерці не баюся! Я з табой у Слуцк паеду,— Мікалай Сямёнавіч выклаў разведчыцы свой план, і яна згадзілася разам у Пагост, а потым і ў Слуцк прабірацца.
Раніцай Мікалай Сямёнавіч зайшоў да суседа — дзеда Супруна Здрока, папрасіў, каб падкінуў яго з пляменніцай да Слуцка солі ды тое-сёе з адзення набыць.
Кінулі ў палукашак два мяхі бульбы, загарнулі кавалак сала, узялі кошык яек...
Стары Супрун запрог каня. Яны не хаваліся. Адкрыта праз пасты і заставы прабіраліся ў Слуцк. Па дарозе Феня смела размаўляла з людзьмі, расказвала пра навіны з фронту, гаварыла пра дзеянні партызан.
Дзівіўся такой смеласці стары Супрун. А пасля выпадку, калі ў вёсцы пад Слуцкам Феня раздала сялянам лістоўкі ды яшчэ гутарку распачала, дзед не вытрымаў:
— Адчайная ты дзяўчына, Феня. Глядзі, фашысты на расправу хуткія. Да сценкі паставяць.
— От, які ты, дзеду, баязлівы,— засмяялася Феня, а потым нахілілася да яго і сур'ёзна прамовіла: — Я ж, дзядуля, заварожаная ад дурнога вока, я словы чарадзейныя ведаю. Дастаткова вымавіць іх — і ніводзін не падыдзе.
— Якое то слова,— дзівіўся дзед.— Няўжо праўда? — і торкаў Філюту ў бок.— Ты, Мікалай, часам таго слова не ведаеш?
— Ведаю,— усміхнуўся Філюта. I сур'ёзна сказаў: — Запомні, дзеду, гэтыя словы: «Свяшчэнная барацьба». Яны ж нас бездапаможнымі лічаць: цябе — старым, мяне — амаль сляпым інвалідам, яе вось — простай дзяўчынай. А мы, бездапаможныя, рызыкоўную справу вершым.
— Вершым, пакуль на шпіка якога не натрапім,— не здаваўся дзед Супрун.
— I што ты са сваім страхам? — раззлаваўся Філюта.— Ну, сустракаўся я з імі, гэтымі шпікамі. Але і нас голымі рукамі не возьмеш,— і павярнуўся да Фені, пачаў расказваць:
— Ведаеш, мае частыя адлучкі зацікавілі новую ўладу, я адчуў, да мяне прыглядаюцца. Неяк у двор увалілася група ўзброеных людзей. Здзівіўся я: ніколі раней такога не было, каб ставілі партызаны пад удар свайго сувязнога. «Хто такія?» — пытаюся. «Партызаны. Вяртаемся з задання. Запрагай каня, падкінь да лесу» — запатрабаваў старшы. Астатнія стаяць, бы ў рот вады набралі. «Што вы, браткі, не ведаю я ніякіх партызан. Я ж яшчэ ў фінскую адваяваў сваё».— «Э, гаспадар, не дуры. Чулі пра цябе, які ты інвалід»,— настойваў старшы.— Філюта ўсміхнуўся: — I тут мая Фядора чуць усё не сапсавала: сама пачала збірацца. Увялі яе ў зман чырвоныя стужкі на шапках. Ды я не ўтрываў, прыкрыкнуў: «Не жаночая гэта справа. А вы, хлопцы, можаце страляць мяне на месцы, толькі ніякіх партызан я не ведаю». Няпрошаныя госці, лаючыся, выйшлі. А жонка давай мяне ўшчуваць. «I чаго,— кажа,— ты, Мікола, не дапамог ім? Гэта ж партызаны».— «Эх, ты, канспіратар,— гавару ёй.— Ці ж партызаны маглі так нахабна дзейнічаць? Гэта пераапранутыя гітлераўцы. Яны і маўчалі, каб не выдаць сябе».
Дзядуля Здрок слухаў свайго суседа ды галавой махаў:
— Ото, гляджу на цябе, Мікола, у сарочцы нарадзіўся. Нездарма ты на тым свеце пабываў і вярнуўся.
— Няўжо праўда? — здзівілася Феня.— Раскажыце, Мікалай Сямёнавіч.
— I там пабываў,— пагадзіўся Філюта.— Толькі невясёлая то гісторыя. Ды што казаць, паслухайце:
...У фінскую кампанію давялося мне ваяваць кулямётчыкам. Ніколі не забуду бой каля возера Сунтарві... Там мяне цяжка параніла... Ноч праляжаў на снезе, сцякаў на марозе крывёю. Надышоў дзень. Загінуўшых падабралі і рыхтаваліся пахаваць. Нехта заўважыў: праляжаў салдат столькі часу на марозе, а цёплы. Адправілі ў медсанбат. Шпіталь. Праляжаў у шпіталі паўгода. I толькі неяк ужо летам ачуняў. Услухаўся ў размову. Гаварылі каля майго ложка. «Гангрэна. Трэцяя ампутацыя непазбежна. Левую руку аднялі, на зрок не застаецца надзеі...»
«Пра каго гэта?» — падумаў я тады.
Мікалай Сямёнавіч цяжка ўздыхнуў:
— Вось тады я цвёрда вырашыў, каб са мной не пакутавалі, кончыць жыццё. Але неяк даведалася пра мяне мая Фядора. Відаць, нехта з урачоў здагадаўся, напісаў. Прыехала. Можна сказаць з таго свету вярнула. Сорамна мне стала за сваю слабасць. I сцяўшы зубы, нечалавечымі намаганнямі вучыўся стаяць на пратэзах, прывыкаў да несціхаючага болю. А потым быў першы крок. Хадзіў, падаў, падымаўся і зноў ішоў. Цяпер вось станцаваць змагу...
— Эх, дзеду! — павярнулася Феня да Здрока.— Вось у каго трэба вучыцца. Во — сапраўдны герой.
Дзед Супрун з павагай паглядзеў на свайго спадарожніка.
* * *
Да Слуцка заставалася кіламетраў дваццаць. Але якіх кіламетраў! Гарнізоны ў Пагосце, Вялікай Сліве. Бясконцыя засады, вобыскі і праверка дакументаў.
— А ты, дачка, не бойся. 3 намі як за каменнай сцяной,— падбадзёрваў дзядуля Здрок.
— Каля Слуцка абавязковая праверка,— папярэдзіў Філюта.— Нас могуць затрымаць, трымайцеся смела.
На скрыжаванні дарог каля горада вартавыя не пакідалі свой пост ні днём ні ноччу. Адпачывалі ў вартаўнічцы, дзе размяшчалася каманда ўзвода аховы. Непадалёку адсюль яшчэ адзін пост — праз чыгунку. Горад узмоцнена ахоўваўся. Па вуліцы безупынна хадзілі патрулі.
— Аўсвайс! — салдат у доўгім зялёным шынялі ўзяў пропуск, прыдзірліва стаў аглядаць падводу і спадарожнікаў.— Што вязеш, стары? — тыцкаючы карабінам у сена, спытаў.
— На рынак бульбу. Унукам абутак купіць,— стары Здрок перабірае лейцы, баязліва паглядае на гітлераўца.
А той глянуў на воз, дзе ляжалі прыкрытыя сенам мяхі з бульбай, але не заўважыў нічога прываблівага, сунуў у рукі Філюты пропуск і звярнуўся да Фені: «Аўсвайс!»
Феня падае свой пропуск. Гітлеравец пазірае на дзяўчыну, рагоча:
— Прыгажуня.
Феня не выклікае ў яго зацікаўленасці. Дзяўчына сядзіць, трымае на каленях кошык. Гітлеравец запускае руку ў кошык, выцягвае пяток яек, рагочучы, разбівае адно аб адно і, задраўшы высока худы, касцісты кадык, выпівае. Кідае шалупінне ў канаву, выцірае рукавом мокрыя губы.
— Шнэль, шнэль! Хутка...
Феня з палёгкай уздыхнула: цяжка стала сустракацца з ворагамі. Хацела трымацца смела, незалежна, ды не атрымлівалася. Добра яшчэ, што абышлося ўсяго некалькімі яйкамі, а калі б надумаўся ды абшукаў. «Добра, што наган з сабою не ўзяла,— з дакорам думала пра свой намер Феня.— Дапамог бы як мёртваму кадзіла. А тут яшчэ лістоўкі. Пачку паклала на самае донца ў кошыку, а зверху яйкі. Абышлося неяк,— мільганула думка.— А магло і не абысціся». Гарбачоў, як прадчуваў, праводзіў і наказваў: «Аніякай рызыкі. Заданне адказнае». Яна ведала, ішла чацвёртай пасыльной: перад тым трое са Слуцка не вярнуліся. Правалілася канспіратыўная кватэра ці горш — у падполле пранік правакатар. Ёй цяпер трэба выявіць, дзе абрыў.
Феня ўсміхнулася, у глыбіні душы думала, што цяпер яна ў горадзе, дзе ўсё знаёмае. Яна абавязкова знойдзе сувязную, атрымае неабходныя звесткі, праверыць яўкі...
Філюта з дзедам Здрокам спыніліся ў сваіх знаёмых. Феня адразу пайшла ў горад, ішла знаёмымі і такімі цяпер чужымі вуліцамі. У будынку педагагічнага вучылішча размясцілася нейкая часць. У інтэрнаце жывуць афіцэры — аб гэтым папераджальна крычалі надпісы: «Не ўваходзіць. Забаронена». Калючы дрот. Пасты. Ахова. Горад не пазнаць. На вуліцах — засыпаныя смеццем ямы ад выбухаў мін і снарадаў, вывернуты брук, павыварочваныя тэлефонныя слупы, паваленыя платы і дрэвы...
Людзі па вуліцах хадзілі, нібы ўсяго баяліся, сноўдаліся, як цені, з адной думкай — не папасціся на вочы патрулю. Абыякавыя, апранутыя ў рызманы, з шэрымі, схуднелымі тварамі і насцярожанымі, недаверлівымі позіркамі. Зрэдку прамчыць машына з патрулём у кузаве ці пройдзе, грукаючы абцасамі цяжкіх, з кароткімі халявамі ботаў, узвод камендатуры. Феня навучылася распазнаваць іх: зялёныя фрэнчы, пілоткі, кароткія карабіны, да якіх прыткнуты шырокія, як нажы, штыкі — каменданцкі ўзвод. 3 аўтаматамі — рэзервовая часць. У цёмных шынялях, усё найбольш спяшаюцца некуды — ахоўнікі СД...
Пазірала на варожых салдат і адчувала, як рабілася крыўдна: нахабна прабіраюцца ў хаты, усюды лезуць, хапаюць бруднымі рукамі самае каштоўнае, дзеля чаго жылі, працавалі людзі, абражаюць і крыўдзяць самае дарагое табе, а ты бачыш гэта і не можаш заступіцца, абараніць. «Як жа можна так жыць?» — роспачна думала Феня, пазіраючы на гараджан. Яны галадалі, даўно распрадалі ўсё, што мелі. А з тым апошнім, на што спадзяваліся нешта выменяць з харчоў, цягнуліся на базар.
Непрыкметна для сябе Феня таксама прыйшла на базар, убачыла жанчын, падлеткаў, старых. Было ціха, як на могілках, і яна з трывогай падумала, ці зможа адшукаць сярод іх сувязную...
У Слуцку перад вайной кірмашы былі багатыя, гаманлівыя, мнагалюдныя. На доўгіх прылаўках на зялёных капусных лістах ляжалі жоўтыя, як воск, катышы масла, на палатняных ручніках — з кроплямі бурштынавага масла клінковыя падсушаныя сыры. У гляках — смятана, тварог, малако... Побач — рады з яблыкамі, слуцкімі мядовымі бэрамі, слівамі... Ягады, садавіна, агародніна — чаго душы трэба.
А што рабілася на пляцы, дзе гандлявалі жывёлай! Вішчалі парасяты, рыкалі тлустыя бычкі, кудахталі куры. Адкормленыя гусакі выцягвалі шыі, сыкалі...
Сюды любіла зайсці пасля заняткаў Феня. Вельмі карцела ўбачыць каго знаёмага, здаралася, і з вёскі прыязджалі на кірмаш...
Ад тых кірмашоў, што тут некалі шумелі, не засталося і следу. Дошкі на прылаўках пазрываныя, ларкі перакуленыя. Запусценне і бедлам. Ні малака, ні яек, ні кавалачка сала... На анучках, пасцеленых на зямлі, раскладзены нейкія рызманы, стары абутак. Прадаваліся кавалачкі нечага падобнага на мыла — чорнага, смуроднага, зваранага невядома з чаго. Жанчыны моршчыліся, але бралі: мыць бялізну трэба. Алюмініевыя грабянцы, спадніцы з плашч-палаткі, бляшаныя газнічкі... Яе спынялі, пыталіся, ці няма хлеба, солі...
«А што, калі разварушыць гэты могільнік»,— чамусьці нават весела падумала Феня. Агледзелася. Гітлераўцаў блізка не відаць. Далёка на другім канцы пляца віднеўся доўгі, як жэрдка, ахоўнік з вінтоўкай за плячамі. Ён стаяў, прыхінуўшыся да тэлефоннага слупа і лускаў гарбузікі.
Феня асцярожна дастала лістоўку. Прыкінула, дзе лепш прымацаваць. «Лепей побач з загадамі каменданта...» На адно імгненне адхінулася і прыклеіла акуратна вырваны са школьнага сшытка ў лінейку лісцік.
Невялічкі аркуш заўважылі, спачатку крадком, а потым адкрыта да яго пацягнуліся людзі, чыталі: «Таварышы! Не верце гітлераўскім акупантам. Масква наша, Масква змагаецца. Чырвоная Армія спыніла гітлераўскае наступленне на фронце. У тыле разгарнулася ўсенародная партызанская барацьба. Біце праклятых фашыстаў. Лепей смерць у барацьбе, чым жыццё ў няволі... Смерць фашысцкім акупантам!»
У жанчын на змораных тварах з'яўлялася радасная ўсмешка...
На базары Феню павінна была сустрэць сувязная. Яна заўважыла гэту жанчыну ў стракатай хустцы на ўмоўленым месцы, прайшла непадалёк, яны нават сустрэліся позіркамі, і Феня ўбачыла — жанчына пачала збіраць разасланую прама на зямлі нейкую зрэбную посцілку, на якой ляжалі сякія-такія рэчы.
Нечакана на базары пачаўся вэрхал. Людзі кінуліся прэч, да выхаду, але іх пераймаў патруль.
«Аблава!» Хапалі, хто пад руку трапіў, абшуквалі. Заўважылі і сарвалі лістоўку. «Без панікі. Не трэба губляць вытрымку»,— супакойвала сябе Феня, непрыкметна паклала лістоўкі ў нейкую яміну, прыгарнула смеццем...
Феня асабліва не баялася — у Слуцку яе ніхто не ведаў, але ўсякае магло здарыцца, і пакуль гітлеравец выварочваў кішэні, абмацваў, стаяла і толькі адно гаварыла: «Пан, адпусціце. Дзеці хворыя ў хаце...»
— Маўчаць! — шыпеў той, вытрас кошык, нават разгарнуў хустку.
Салдаты дзелавіта адабралі ў асобную групу маладых дзяўчат, упіхнулі туды ўсіх без разбору падлеткаў і пагналі па вуліцы. Феня ішла, назіраючы, следам. Людзей прывялі на невялікі пляц, які быў ачэплены шчыльным кальцом ахоўнікаў. Вакол тоўпіліся людзі. Галасілі жанчыны і дзяўчаты, панурыўшыся, стаялі юнакі. «Ком, ком цюрук»,— злосна замахваліся прыкладамі салдаты і адштурхоўвалі самых нецярплівых. «У Германію павязуць, у нямеччыну»,— бедавалі людзі.
Высокі афіцэр выкрыкваў па спісу прозвішчы і раздаваў нейкія кардонныя карткі — адзіны дакумент, які засведчваў асобу юнака ці дзяўчыны. На картачцы не было ні імя, ні прозвішча, а толькі нумар і назва месца жыхарства, адкуль той. Раздалася каманда, і моладзь пачалі строіць у калону.
Калона рушыла. Натоўп адцяснялі ахоўнікі, але людзі беглі па абодва бакі калоны, не адступаючы ні на крок. Жанчыны галасілі, у роспачы ламалі рукі. Феня моцна сціснула кулакі. «Гэта і ёсць новы парадак. Пагналі, як жывёлу...»
2
Яна не адчувала асаблівай радасці, што ўдала вылузалася з непрыемнай гісторыі, паціху крочыла вуліцай і зноў убачыла тую самую жанчыну. Яна ішла па супрацьлеглым баку вуліцы, трымала ў руках кошык. Феня прыбавіла кроку і хутка параўнялася з ёю:
— Ну і дзянёк сёння, адны непрыемнасці.— Гэта быў пароль. Гэтыя словы яна павінна была сказаць яшчэ там, на базары.
— А ў мяне і таго горш — у хаце ні кавалка хлеба.— Гэта — адказ.
— Воддаль трымайцеся, ідзіце следам,— папярэдзіла жанчына.
Каб не прыцягваць увагі, Феня перайшла на супрацьлеглы бок вуліцы і, не губляючы з поля зроку сувязную, пайшла за ёю. Так яны прыйшлі ў невялікі домік на ўскраіне. Яна не ведала сапраўднага імя і прозвішча жанчыны, а тая не ведала яе імя... Жанчына сказала, што яе завуць Ганна, што яна да вайны працавала настаўніцай. Сумна ўсміхнулася:
— Цяпер вось на базары гандлюю... Трымалася яна смела, па ўсім відаць, галаву нават у выключных сітуацыях не губляла. Яе спакой, вытрымка перадаліся Фені.
— А вы адна жывяце? — пацікавілася Феня.
— Адна. Муж у арміі, а сын у вёсцы ў маці,— сказала яна сціпла.— Занятак у мяне, самі бачыце, небяспечны,— і перайшла да справы: —Я прыгатавала пасылачку. Нешта даўно ніхто не прыходзіў.
Ганна перадала спісаны нейкімі не зразумелымі Фені ўмоўнымі значкамі-лічбамі кавалак паркалю, параіла:
— Лепей у крысо світкі зашыць... Спакавалі ў кошык медыкаменты, ёд, бінты.
— Хутка вам спатрэбяцца бінты,— са значэннем гаварыла Ганна.— 3 Асіповіч па чыгунцы ідуць цягнікі з узбраеннем, салдатамі. Гітлераўцы рыхтуюць штосьці супроць любанскіх партызан. Чакаюць, каб пачаліся маразы, замерзлі балоты...
— Партызанскі штаб цікавіць перакідка войск у Любань і іншыя раёны. Не спускайце вачэй з таварнай станцыі,— нагадала сувязной Феня.
— Цяжка стала працаваць нашым на станцыі. Узмоцнена ахова. На станцыю без спецыяльнага пропуска не прайсці.— Ганна падрабязна расказвала пра становішча ў горадзе, пра каменданцкі час і іншыя абмежаванні.
— I яшчэ табе скажу,— Ганна панізіла голас.— Пятро з Сашам (як пасля даведалася Феня, гэта былі слуцкія падпольшчыкі) назіраюць за банкам. Гітлераўцы з усіх навакольных мясцін вязуць сюды золата і іншыя каштоўнасці. Збіраюцца ў нямеччыну адправіць.
— Як ахоўваецца банк? — спытала Феня.
— Асабліва не асцерагаюцца гітлераўцы. Узвод аховы з кулямётам...
— Я далажу ў штабе.
Яны дамовіліся пра чарговую сустрэчу. Феня сказала:
— Слуцк, лічу, не самае бяспечнае для таго месца.
— Можна ў Вялікай Сліве,— прапанавала Ганна.— Гэта якраз па дарозе. Там у мяне надзейная канспіратыўная кватэра.
Яны дамовіліся пра паролі, пра яўку і пра тое патаемнае месца, дзе будзе захоўвацца «паштовая скрынка» з тэрміновымі паведамленнямі. Ганна спахапілася:
— Загаманіліся мы з табой, дзяўчына. Хутка ка-менданцкі час, а табе на другі канец горада.
Яны абняліся на развітанне, як родныя сёстры...
3
На змярканні Феня з цяжкасцю адшукала дом, у якім яны спыніліся.
— Едзем раніцай? — запытаўся Філюта, трывожна ўзіраючыся ў маўклівы, заклапочаны Фенін твар.
— Трэба затрымацца,— адрывіста адказала Феня.
— Табе відней,— гаварыў Філюта, хаваючы ў сена раздабытыя медыкаменты і соль.
Фені належала праверыць явачную кватэру. На другі дзень яна знайшла патрэбную вуліцу. Дом стаяў у глыбіні двара, на ўзгорачку. Агарод, за ім балацявіна і бераг рэчкі. Наўкола ціха. У вокнах — ні жывой душы...
Зайшла да суседзяў, пацікавілася, у каго можна на кватэру ўладкавацца. Жанчына неяк дзіўна на яе паглядзела:
— Днямі двое ўладкаваліся да суседкі,— і яна паказала на адзінокі дом.— Цяпер ні іх, ні гаспадыні.
— Няшчасце здарылася?
— Гаспадыню арыштавалі. I тых дваіх. Прыходзілі, кажуць, з лесу.
Феня падзякавала жанчыне і пайшла прэч адсюль, далей ад небяспекі...
Яна спынілася на беразе Случы. Рака павольна несла каламутную ваду. Фені чамусьці прыгадалася Арэса і той халодны вясновы дзень, калі захварэла маці. Яна не адыходзіла ўсе дні ад ложка. Не заставалася больш надзеі, спадзявання на згасаючыя матчыны сілы, і дапамогі не было адкуль чакаць. Нежын у час паводкі адрэзаны. Пабегла на бераг Арэсы, села ў човен і адштурхнулася ад берага. Човен падхапіла цячэнне, панесла на вялікай паводкавай вадзе. Боязна было пазіраць у віры, на хвалі з белай пенай на грэбнях, але ўзялася за вясло, і прайшоў страх... Яна тады прывезла доктара, але было позна... «Есць у людзей сілы, ёсць. Трэба толькі ўскалыхнуць, зварухнуць з месца, каб паверылі: калі разам, калі дружна — мы ж сіла, якую аніякаму ворагу не адужаць...»
«Канспіратыўная кватэра правалілася. Сувязных схапілі. Значыць, у гэтыя дні ніхто не правяраў «паштовую скрынку»,— з горыччу думала Феня.
Цяпер толькі яна адна ведала патаемную схованку. «А калі...— аж здрыганулася яна ад раптоўна, як удар, працяўшай думкі,— сувязныя не вытрымалі? Тады і за «поштай» сочаць».
Яна прайшла па мосце праз Случ. На беразе каля гарадскога парку стаяла пакінутая ўсімі паўразбураная хата. У коміне печы схованка. Рукой трэба абмацаць цагліну, выцягнуць, і адкрыецца тайнік...
Каля ўваходу ў парк — дом афіцэраў. Там — афіцэрскі клуб і заўсёды стаяць вартавыя. Уважліва прыглядаюцца да прахожых. Двойчы праходзіць нельга. Падазроных правяраюць. У вартавога перад вачамі і мост, і ўваход у парк. Непрыкметна прайсці праз парк да той хаткі немагчыма. «Хіба ноччу,— але прагнала гэту думку,— нельга яшчэ на адзін дзень заставацца ў горадзе».
Яна бачыла ўсё як ёсць — і печ, і юшку, і закопчаны прыпек у паўразбуранай хаціне. А як пранікнуць туды незаўважанай, прайсці каля вартавога, звярнуць у парк, выбраць момант, калі ён адвернецца, шмыгнуць праз кусты каля рэчкі да хаты. Адтуль назад няма шляху: спыняць. Трэба забраць пошту і выйсці з супрацьлеглага боку на цэнтральную вуліцу.
Ішла не азіраючыся, але спіной адчувала: гітлеравец назірае, насцярожыўся. «Толькі не замарудзіць крок». Вось і ўваход. I сцяжынка, Крыху павярнула галаву, краем вока ўбачыла, што вартавы супакоіўся: да яго падышоў напарнік, сталі размаўляць. Сышла з дарогі і бягом праз кусты да ракі. Адсюль яна добра бачыла вартавога, які цяпер усё ўглядаўся ў парк, відаць, думаў, дзе яна магла падзецца, і, пэўна, зацікаўлены такім раптоўным знікненнем, занепакоіўся. Феня забегла ў паўцёмную хату, у печы адшукала выбітую цаглінку каля юшкі, выцягнула яе, намацала нейкія паперкі і, узрадаваная, нагнулася, каб схаваць у бот данясенне. I тут нібы нешта штурхнула яе: за спіной зашамацела. Азірнулася і чуць не ўскрыкнула ад здзіўлення і жаху — ззаду стаяў і назіраў за ёю гітлеравец. Ён, відаць, заўважыў яе крыху раней і сачыў, цяпер захапіў знянацку: тут не ўцячы, не выратавацца...
Феня позіркам ахапіла маўклівы парк, раку і густа парослы пажоўклай травой і палыном закінуты падворак і фрыца, што стаяў і пазіраў на яе: высокі, у рудаватым, расшпіленым шынялі, гэтакага ж колеру пілотка. У кароткія халявы ботаў запраўлены павіслыя калашыны. Дзіўна светлыя, усё адно як халодныя льдзінкі ў талай вадзе, вочы напружана пазіралі на яе і не абяцалі нічога добрага. На яго твары з'явілася недарэчная ўсмешка: ён ступіў да яе.
Феня выпрасталася і зрабіла крок убок, адступала асцярожна, як баючыся спатыкнуцца і ўпасці. А гітлеравец не спыніўся, ішоў на яе, і цяпер на яго твары ззяла ўжо лагодная ўсмешка, ён нават руку працягнуў да яе, і голас яго гучаў лагодна, але патрабавальна:
— Ком, ком, фройлян.
Яна зрабіла яшчэ некалькі крокаў назад і адчула плячыма сцяну. На душы — і роспач і крыўда, што так недарэчна трапіла ў пастку. Што цяпер зробіць гітлеравец? Напэўна, ён бачыў, як яна забрала данясенне? Значыць, арыштуе, а мо выкліча дапамогу?
Але чаму няма ў позірку гэтых бялёсых вачэй пагрозы, чаму ён так лісліва і мякка, як крадучыся, ідзе ўслед і шырока расставіў рукі?
— Хальт! — раптам прасіпеў глухі, як з-пад зямлі, узбуджаны голас гітлераўца, і яго моцная рука схапіла за плячук, з сілай крутнула: Феня павалілася на калені, і гітлеравец нахіліўся над ёю, ад яго непрыемна дыхнула табакай і даўкім перагарам.
Феня толькі цяпер зразумела, што ад яе патрэбна гэтаму п'янаму фрыцу, і ад таго яшчэ больш перапужалася: сілы зусім пакінулі яе, рукі бязвольна апусціліся. I пачалі шукаць і не знаходзілі звычайна схаваны ў кішэні фуфайкі парабелум. Гітлеравец коршакам накінуўся на яе і адной рукой схапіў за грудзі. Злаўчыўшыся, Феня локцем саданула фрыца па пераноссі. Адразу адчула, што пальцы адпусцілі шыю, стала лягчэй дыхаць. Але фрыц не адступаўся ад свайго намеру. Яна крутанулася, паспрабавала ўдарыць нагой, але ён учэпіста трымаў яе, прыціскаў да сябе, лаяўся.
Яна губляла апошнія сілы, але рука намацала на падлозе цагліну. Феня праз сілу прыпадняла цагліну, размахнулася і стукнула па галаве. Гітлеравец неяк ненатуральна войкнуў, залыпаў асалавелымі вачыма — у яго перахапіла дыханне. Феня біла яго яшчэ і яшчэ раз за разам — ён выцягнуўся на свой доўгі рост на падлозе, торгнуўся раз, другі і аціх. У нейкім здранцвенні яна здолела падняцца на ногі, усё трымцела ўнутры: гітлеравец не варухнуўся. «Забіла...» Яна амаль не закрычала, але адчула, што перахапіла ў горле, голас асеў, зламаўся: пад грудзі падкаціўся нейкі даўкі камяк, ёй стала нядобра, рука апусцілася, цагліна выпала, моцна грукнула аб падлогу: ёй здалося нават, што рэха пайшло...
Феня выглянула ў парк. I тут аж схамянулася: да ракі ішоў другі фашыст. Ён таксама хістаўся, яго вадзіла ў бакі. Ён пазіраў на кусты і клікаў:
— Эдвард! Эдвард...
«Відаць, шукае свайго сабутэльніка,— здагадалася Феня.— Хоць бы не завярнуў сюды, у гэту будыніну». Але гітлеравец пашыбаваў па парку далей...
Феня асцярожна выйшла з будыніны. I толькі калі парк застаўся далёка ззаду, з палёгкаю ўздыхнула. Як змрочны сон, бачылася ёй тая «сустрэча», зусім недарэчная і нечаканая, з п'яным гітлераўцам.
Феня ішла і адчувала, як няпрошаныя слёзы коцяцца з вачэй. Спрабавала стрымаць іх і не магла. Кусала губы, а слёзы цяклі і цяклі. На яе азіраліся людзі.
Слёзы, папалам з радасцю ўдачы, здаваліся ёй і салодкімі і горкімі. Пайшоў дробны дождж. Феня ўзрадавалася непагадзі. Хай хоць дождж астудзіць яе гарачую галаву. Уцалела яна і на гэты раз. I няхай хто скажа, што адчайная смеласць і шчаслівы выпадак не могуць быць добрымі саюзнікамі разведчыку. Дык як ёй цяпер не верыць у той шчаслівы выпадак! Верыць у яго і зноў, у каторы раз рызыкуючы жыццём, выконваць заданне.