1
Старалася ціхенька ўвайсці ў хату, каб не разбудзіць бацьку. Усё ж яе сустрэў яго голас:
— Няма на цябе ўпынку. Вячэрай. Картопля яшчэ цёплая.
— Не хочацца нешта,— абыякава адгукнулася Феня.
— Кожны дзень так: на яду і то часу не хапае,— незадаволена бурчаў бацька.— То сходы, то вечарынкі, то яшчэ трасца якая. Адам вунь каторы дзень у хату не заходзіць. I гэта да маладой жонкі...
— У лесе ён, тата. Нельга яму паказвацца ў вёсцы,— перапыніла Маня.— Там небяспека...
Не запальваючы святла, Феня распранулася, прылягла, прытулілася да малодшай сястры. — Казалі, партызаны ноччу прыходзілі ў вёску,— горача зашаптала Маня, у яе голасе чуліся радасныя ноткі.— Пагавару з Адамам, каб і мяне ўзяў, разам будзем у лесе.
— Ваяка,— засмяялася Феня, а ў самой ажно стыла ўсё ўнутры.— Адчайная, гляджу. А памагаць сваім і тут, у вёсцы, можна. Трэба толькі асцярожна рабіць тое! — сказала наўмысна бадзёра, каб супакоіць, каб зразумела малодшая сястра, што сама яна даўно пра ўсё падумала і выбрала свой шлях.
Маня цяпер задужа смелая стала. Днём можа прабегчы па вуліцы, па вёсцы ў лес, не асцерагаючыся ўсюды ходзіць. I Феню, старэйшую, на адчайныя крокі падбівае... Усе гэтыя дні Феня неяк па-іншаму, уважліва прыглядалася да малодшай сястры, не магла схаваць сваёй трывогі: яе ўражвала Маніна дзёрзкасць, бравая бестурботнасць. Калі падумаць, Маня зусім яшчэ дзяўчынка і на выгляд маладзей за свае васемнаццаць. А адкуль у яе такая рашучасць, разважнасць, назіральнасць. Усё яна бачыць, пра ўсё ведае. I ў крытычную хвіліну не губляецца сама, умее іншых падбадзёрыць, абнадзеіць.
Феня з нейкай гордасцю думала, што і яна сама, і Маня, і іншыя вясковыя дзяўчаты здольныя на смелыя ўчынкі. I гэта не проста рызыка. Яны так выхаваны, і калі спатрэбіцца, не задумваючыся дапамогуць кожнаму, хто трапіў у бяду. Сапраўды, у гэтым ёсць нешта большае, чым проста дапамога — пачуццё братэрства, па якім усё зразумела, як двойчы два: яго гора — маё гора, яго барацьба — мая барацьба... Зусім няпроста бачыць, як лютуе вораг: усё кіпіць вось тут, каля сэрца. Не злосная яна па натуры, а цяпер дык так хацела біць ворага, гнаць фашыстаў з роднай зямлі.
Падпольная работа патрабавала ад Фені рызыкі, пільнасці і асцярожнасці. Шмат у чым ад гэтага залежала яе асабістая бяспека і бяспека ўсіх тых, хто знаходзіўся побач, дапамагаў ёй. Ад вытрымкі і знаходлівасці, умення ўжыцца, прыстасавацца да няпростых умоў работы сярод ворагаў залежаў поспех справы. На малодшую сястру Феня магла абаперціся ў цяжкую хвіліну, даручыць ёй любую справу.
Марыі перад пачаткам вайны споўнілася толькі семнаццаць. Мінулай вясной перажыла яна сваю самую вялікую радасць: у канцы мая выйшла замуж за калгаснага старшыню Адама Майстрэнку. Яны сябравалі даўно, былі неразлучныя і неяк вельмі ўдала дапаўнялі адно аднаго. За гэты час усе, хто ведаў Марыю, адзначалі, як яна змянілася: пасталела. Вайна, небяспека, якая закранула ўсіх яе блізкіх, раскрыла ў ёй лепшыя рысы. Прыцягвалі ў дзяўчыне рашучасць, знаходлівасць, можа, нават крыху і дзіўная для яе ўзросту і для дзяўчыны, якая вырасла ў гэтым глухім куточку Палесся.
Жыццё людзей тут, у вёсцы, як на далоні: невыносна цяжкае, але сумленнае і адкрытае. Феня не можа ўявіць сваю вёску без зеляніны садоў, лесу з велізарнымі шатамі стогадовых дубоў, хуткаплыннай Арэсы. Непадалёку ад ракі — роднае селішча. У агародзе пад акном — ігруша-дзічка, далей гумно, картаплянішча і за ім рака. На беразе — човен, перавернуты ўверх дном, стары, пачарнелы ад часу, але заўсёды старанна прасмолены бацькам. Яго некалі выдзеўб з тоўстага бярна дзядуля Карней: дзядулі даўно няма, а човен яшчэ служыць... Вясковая вуліца ўзнімаецца на пагорак, да вялікай адзінокай бярозы... Гэтыя малюнкі яна бачыць з ранняга дзяцінства і не ўяўляе без іх сябе. I няшмат жыла яшчэ на гэтым свеце, але шмат пабачыла...
У тыя дні не часта збіраліся ў хаце Конанавы ўсе разам. Гаварылі найбольш пра вайну, пра партызан. Зрэдку, часцей за ўсё глыбокай ноччу, прабіраўся з лесу дамоў Адам. Прыходзіў галодны, стомлены. Усе заўважылі, як ён змяніўся: таропка еў, маўчаў, на пытанні адказваў неахвотна, стрымана. I Маня, і Феня так і гэтак падступаліся да яго, але марна. Трымаўся Адам насцярожана, неяк моршчыўся, як ад болю, яго зарослы нейкім рыжаватым шчэццем твар.
— Я не змагу цяпер часта прыходзіць дамоў,— сказаў ён з трывогай.— За хатай сочаць.
— Ты зусім пойдзеш у лес? — узрадавалася Маня.— I я з табой.
— Цябе пакуль не крануць... Мо не асмеляцца крануць,— паглядзеў на яе неяк асабліва ўважліва.
— Хачу там быць, дзе ты,— упарта адказала Маня.
— Маня,— адказаў ён сур'ёзна.— Лес не для жанчын. Пакуль цяпло, а наступяць і халады. Ты разумееш, што гаворыш?
— Я вырашыла, пайду з табой,— стаяла на сваім Маня.
— Мы пра гэта яшчэ пагаворым...
— Я хачу зараз, цяпер...
— Трэба неяк пратрымаць зіму.
— Думаеш, партызанскія сем'і яны пашкадуюць? — амаль праз слёзы наступала на яго Маня.— I нам не сёння, дык заўтра застанецца кінуць-рынуць тут усё і ісці некуды.
— Трэба знайсці нейкае выйсце,— у яго вачах бліснулі злосныя агеньчыкі.— Але я не бачу яго. Наперадзе зіма, невядомасць. Мы там у лесе самі разлічваем толькі на вашу дапамогу.
— Дык ты скажы,— цяпер да яго падступілася Феня,— як ты бачыш тут наша жыццё? На што разлічваць, на што спадзявацца?
— Разлічваць у першую чаргу на сябе. Людзей не цурацца. Мець пад рукой надзейных памочнікаў,— ён раптам неяк падабрэў, нібы хацеў сказаць, што і гэты прыход, і гэта размова толькі падсумоўваюць зробленае.
Адам забраў падрыхтаваны хлеб, сала і гэтак жа нечакана знік, як і з'явіўся.
2
У вёску прыехалі гітлераўцы. Гулі вялізныя, крытыя брызентам, машыны, па дварах бегалі салдаты...
Феня прыслухоўвалася да крыкаў. Галасілі жанчыны, плакалі дзеці: усё роўна як везлі каго хаваць на могілкі. Людзей зганялі на пляц каля калгаснай канторы. Яна нават не здзівілася, калі моцна ляпнулі веснічкі і на падворак зайшлі фашысты. «Добра, аднак,— падумала Феня,— што Маня яшчэ раніцай у лес падалася...»
Дзверы ў хату рэзка адкінуліся, і на парозе стаў варожы салдат. На плячах вісеў дулам уніз кароценькі карабін.
— Хто тут у хаце? Выходзь на сходку!
Феня памкнулася ўзяць што з адзення за перагародкай, але фашыст строга прыкрыкнуў:
— Хальт! — I вочкі яго забегалі, сталі злосныя. Феня, устрывожаная, моўчкі пайшла да канторы.
Там ужо стаяў натоўп жанчын. Дзеці не адыходзіліся ад маці, учэпіста трымаліся за спадніцы. Крыху ў баку невялікай купкай, збіўшыся ў гурт, насцярожана тоўпіліся мужчыны: старыя і падлеткі. Стаяла тут здзіўляючая цішыня. Пацішэлі нават дзеці, асабліва калі на іх прыкрыкнуў даўгавязы гітлеравец.
Вакол вёскі, на скрыжаваннях дарогі, стаялі доўгія, чорныя, нібы ганчакі на выцягнутых лапах, кулямёты.
Воддаль стаялі грузавікі, пакрытыя брызентам. Каля іх праходжваліся гітлераўцы. Яны перагаворваліся паміж сабою і нецярпліва пазіралі ў другі канец вуліцы. Феня таксама паглядзела туды і заўважыла, што з боку Кузьмічоў у хісткім мроіве ўставала воблака пылу. Паказаліся яшчэ і падводы, на якіх ехалі паліцаі. Наперадзе, неяк нязграбна пагойдваючыся, вярхом на кані ехаў кузьмічоўскі бургамістр.
Стала надта ціха. Як абарвалася, дзынкнула туга нацягнутая струна. Нібы па камандзе ўсе паднялі галовы, углядаючыся ў бок шляху, дзе ў клубах пылу набліжаліся падводы. Людзі з трывогай і чаканнем пазіралі на канваіраў. Але тыя маўкліва стаялі, сцяўшы пашчэнкі, ажно жаўлакі хадзілі на шчоках, зыркалі з-пад насупленых броваў... Працэсія спынілася воддаль. Бургамістр ссунуўся з каня. I тут паказалася легкавушка. 3 яе выйшлі двое ў вайсковай форме, відаць, нейкія важныя чыны. Старэйшы паправіў на сабе фрэнч мышынага колеру, засунуў рукі пад дзягу і стаў, зыбаючыся на цыбатых нагах. Другі, апрануты як з іголачкі, у начышчаных да бляску высокіх хромавых ботах, трымаўся побач з ім, тлумачыў штосьці старэйшаму.
I тут усе звярнулі ўвагу на бургамістра Дубіка. Ён неяк бачком, як сляпы, ступіў да афіцэраў. Стаў, выцягнуўшыся і задраўшы ўверх галаву, а потым, нібы забыўшыся, схапіў з галавы шапку, павярнуўся да мужчын, закрычаў: «Шапкі здыміце!»
Перакладчык павярнуўся да натоўпу, злосна прыкрыкнуў:
— Цішэй, людзі. Слухайце. Пан гебітскамісар гаварыць будзе.
Гаварыў камендант Гляйс, адрывіста, з віскам. За ім перакладаў малады перакладчык. Ён амаль не пазіраў на людзей, а на зямлю, на свае шыкоўныя боты. Голас яго быў дзяркаты, пранізлівы:
— На ўсёй тэрыторыі, якая сёння належыць Вялікай Германіі, уводзіцца новы, агульны для ўсіх парадак... Землі, якія належалі калгасам, робяцца ўласнасцю нямецкай дзяржавы. Ад яе сяляне атрымаюць надзелы...
3 натоўпу пачуўся нямоцны голас:
— Па два аршыны кожнаму...
— Што, што? — насцярожыўся перакладчык, але натоўп маўчаў.
— Нямецкія ўлады абавязваюць насельніцтва сабраць з палёў збожжа і здаць на працягу тыдня на нарыхтоўчыя пункты. За невыкананне віноўныя будуць пакараны па законах ваеннага часу...
Феня зноў з цяжкасцю ўтрымалася, каб не выкрыкнуць нешта ў адказ, але побач ціха заплакалі жанкі, зарухаліся, насцярожыліся гітлераўцы. А потым зноў стала вельмі ціха, і было чуваць, як клякоча бусел над гумном...
А гітлеравец працягваў гаварыць, пагражаў:
— У лесе з'явіліся бандыты. За сувязь з імі, за падтрымку і дапамогу — расстрэл. На працягу дзвюх гадзін здаць зброю, радыёпрыёмнікі,— перакладчык гаварыў яшчэ пра тое, што ў кожнай вёсцы будзе прызначаны стараста, а ў воласці — бургамістр. Людзям доўга не дазвалялі разыходзіцца, і ўсе стаялі і чакалі невядома чаго. I толькі пад самы вечар фашысты раз'ехаліся.