1
Аднекуль, мусіць, з Багрынава, вецер нагнаў хмары. 3-за ракі плылі, насоўваліся калматыя воблакі. Яны расцягнуліся на паўнеба, як крыгі ў паводку. Ад іх патыхала холадам і трывогай. Над чорнай сцяной Вялікага лесу ад промняў заходзячага сонца ружавелі хмары, як ад агню. Угары бліскалі маланкі — глухія, грозныя.
На падворку Конанавы расклалі невялічкі касцёр, варылі бульбу. Моўчкі, трывожна ўзіраліся на захад. Там грымела грозна, як навальніца, відаць было далёкае зарыва пажараў.
— Мо і сапраўды то навальніца? — пытаецца Маня. — Каб жа навальніца, дачушка. Такая чырвань не на дабро,— уздыхнуў бацька.— Памятаю, у чатырнаццатым гэтак жа гарэла ўсё.
Феня абхапіла малодшую сястру за плечы і адчула, што яна дрыжыць.
— Ты дрыжыш?
— Боязна... Людзі цяпер усяго баяцца.
— Не ўсе дрыжаць. Ёсць, што нешта робяць. Вось Адам твой,— супакоіла малодшую сястру Феня.— Ды вунь ён сам ідзе.
— Хто дрыжыць, каму тут холадна? — бадзёра спытаўся Адам.— Ты, Марылька? Дык я зараз пагрэю,— ён пацягнуўся да яе з абдымкамі.
— Пасаромеўся б абдымацца на вуліцы, пры бацьку,— з папрокам сказала Маня.
— Ні з кім жа, са сваёй жонкай.
Раптам убаку пачуліся нечыя крокі. Адам схапіў вінтоўку:
— Стой, хто ідзе?
Ад нечаканасці чалавек спыніўся.
— Так да смерці перапужаеш, чалавеча,— сказаў чырвонаармеец з перабінтаванай галавой, падыходзячы да кастра.
— Асцярожней трэба хадзіць. Упоцемках,— нагадаў Адам.
— Не думаў, што ў вас тут варта,— з пахвальбой азваўся чырвонаармеец.— Хоць у свайго каго не стрэльце. Ноч цёмная.
— Сумленне падкажа, хто тут свой, а хто чужы,— азваўся Гаўрыла Конанаў.— I цябе не пашкодзіць праверыць.
— Дазвольце спачатку напіцца,— сказаў памяркоўна баец і зняў з пляча аўтамат, але не паставіў, трымаў яго ў руках.
— Прынясу зараз,— спахапілася Маня.
— Заадно і хлеба акрайчык. 3 раніцы макавага зярняці ў роце не было,— папрасіў чырвонаармеец і неяк загадкава паглядзеў на Майстрэнку, як бы прызнаў у ім старшага.— Шпіталь днём праз вёску не праходзіў? Адстаў я ад сваіх.
— Тут, як у тым катле, варыцца. Ідуць, едуць, анічога не разбярэш, хто тут да сваіх, а хто ад сваіх,— уздыхнуў Гаўрыла Карнеевіч.
— Я, дзядзька, да сваіх.
— А дакументы ёсць? — не адступаў Гаўрыла Карнеевіч.
— Вось мой дакумент,— паказаў баец на аўтамат.
— Ты гэта кінь. Паказвай дакумент. Шмат цяпер тут ходзіць усялякіх, можа, ты дэзерцір? — строга сказаў Майстрэнка.
— А чаму я вам павінен паказваць паперы?
— Не нам — уладзе. Я — старшыня калгаса.
— Раз улада, трэба паказаць,— згадзіўся баец і дастаў паперкі, загорнутыя ў насоўку.
Майстрэнка іх уважліва стаў разглядаць:
— Цікава, цікава...
Падышла Маня са збанком і вялікім акрайцам хлеба:
— Падсілкуйся, таварыш.
— Дзякуй, маладзіца,— баец з прагнасцю прыпаў да малака, а пасля прыняўся за хлеб.— Выгаладаўся, як воўк у піліпаўку. Каторы дзень па лясах, бездарожжы.
— Многа ў баях нашых палегла? — спачувальна пытаецца Гаўрыла Карнеевіч.
— Усё ў парадку, таварыш Старцаў,— перадае дакументы Майстрэнка.
— Нямала пакінулі каля дарог магіл. Што ад куль, а што крывёю сцяклі, у балотах захліпнуліся,— нявесела прамовіў баец, хаваючы дакументы.
Чырвонаармеец падсілкаваўся і стаў развітвацца.
— Дзяўчаты, паглядзіце што чалавеку ў дарогу,— сказаў Адам.
Калі Феня з Маняй адышліся, хвалюючыся, спытаў:
— Таварыш Гарбачоў? Чую, голас знаёмы, а здагадацца не магу. Галава перабінтаваная, зброя, адзенне...
— Цішэй, чалавеча. У цемры вушы ёсць,— папярэдзіў Гарбачоў.— I запамятай, я не Гарбачоў. Я — Старцаў.
— Думаў, забыліся пра мяне. Хацеў праз лінію фронту прабірацца.
— Ніякай самадзейнасці. Актыву загадана застацца ў раёне. Дзейнічаць у падполлі,— параіў Гарбачоў.— Ён прыкурыў ад вугольчыка, змераў Адама пільным позіркам: — У цябе ёсць надзейныя людзі?
— Конанавы вось. Бацька, Феня... Асабліва Феня. Настаўніца, камсамолка.
— Ведаюць іх усе. Сям'я навідавоку.
— Характар у дзяўчыны — крэмень. У бой ірвецца. Сёння вунь дыверсанта падстрэліла...
— Я пагавару з ёю,— пасля некаторага роздуму пагаджаецца Гарбачоў.
Падышла з пакункам у руках Феня:
— Вось тут на дарогу хлеб, сала.
— Дзякуй, Сямёнава, за клопат,— падзякаваў баец.
— Я, аднак, не Сямёнава. Конанава...
— Ведаю,— таямніча сказаў Гарбачоў.— Але з сённяшняга дня будзеш Сямёнава.
— Паглядзі, Феня, уважліва на гэтага чалавека. Табе давядзецца сустракацца з ім. Гэта — Старцаў.
— Я пазнала вас, таварыш Гарбачоў,— амаль не ўскрыкнула дзяўчына.
— Пачынаецца старая песня,— Гарбачоў строга нагадаў: — Я не Гарбачоў і не таварыш. Я — Старцаў. А ты — Сямёнава. Канспірацыя. Для падпольнай работы так будзе лепей.
— Значыць, я цяпер падполыпчыца,— узрадавана вымавіла Феня.
— Падпольшчыкі — людзі сур'ёзныя,— папярэдзіў Гарбачоў.— Са смерцю давядзецца весці гульню ў хованкі.
— На ўсё згодна. Але каб разам з вамі.
— Пакуль застанешся ў вёсцы. Усё бачыць, пра ўсё ведаць, але ні ў што не ўмешвацца,— павучаў Гарбачоў.— Вытрымка перш за ўсё. Бачыш, павялі на расстрэл сваіх. Маўчы. Сэрца акамянее, стане крыкам душа крычаць, а ты маўчы, рабі сваю справу. У падпольшчыка толькі адна прывілея — мужна смерць сваю сустрэць.
— Я стану такой! — вымавіла Феня як клятву.
— Ну, я пайду,— сказаў Гарбачоў.
2
...Чалавек нібы прысеў і асунуўся каля купіны. На прымятай траве — пілотка, пачарнелая ад поту. Тоненькая чырвоная нітачка сукравіцы сочыцца з засмяглых губ. Са стогнам вырываецца шэпт: «Піць, піць...» А навокал цішыня, гарачыня, спякота. Нешырокае гала з асакой і рэдкімі ракітавымі кустамі, невялічкай імшарынай-балацявінай, а далей — лес. За сцяной арэшніку — наезджаная дарога з выбітымі каляінамі. У гэты бок нядаўна пайшлі вайскоўцы, якія неслі параненага, пайшлі, каб разведаць шлях. Назад яны не вярнуліся: там чутны былі аўтаматныя чэргі... Натрапілі на варожую засаду. Феня з Маняй на ўскрайку лесу спыніліся, прыслухаліся. Здавалася, небяспека тоіцца за кожным паваротам лясной дарогі і вось-вось наваколле ўзарвецца стрэламі. Яны яшчэ не маглі супакоіцца ад перажытага: бачылі, як непадалёк ад Арэсы чырвонаармейцы натрапілі на гітлераўцаў і ў няроўным баі ўсе загінулі.
— Чуеш, Феня, нехта стогне?
— I мне пачулася...
Прыслухаліся. Не было сумнення: побач стагнаў чалавек.
— Ідзём,— сказала Маня рашуча і рассунула кусты.
У лагчынцы яны ўбачылі чырвонаармейца.
— Зусім малады,— ціха сказала Феня.— 3 маім Іванам, пэўна, аднагодкі,— яна змачыла ў цеплаватай балотнай вадзе хустачку, прыклала на гарачы потны лоб.— Цярпі, небарака.
— Змучаны які,— паспачувала Маня.— А сам ён хто? Наш ці мо падаслалі? Тут вось дакументы,— дастала Маня з кішэні гімнасцёркі.— Чырвонаармейская кніжка,— разгарнула, прачытала: —Анопрыкаў Пётр Якаўлевіч. Кулямётчык. А вось камсамольскі білет. Не кінуў, збярог.
— Наш, выходзіць,— узрадавана сказала Феня.
— А з гэтай цацкай што рабіць? — Маня ўзяла ў рукі вінтоўку.
— Прыхаваем у надзейным месцы,— адказала старэйшая сястра.
Паранены раптам падхапіўся:
— Дзе я? Што са мной?
— Ляжы, не тузайся,— супакойвае яго Феня.— У сваіх.
— Фашысты, дзе фашысты? Аддайце мне зброю,— зноў ірвануўся ён.
— Ворагі наўкола. Маўчы,— прыкрыкнула Феня.— Чуеш, страляюць!
— Жывы не дамся! Вярніце мне зброю.
— Пакуль адваяваўся,— супакоіла Феня.— Памаўчы цяпер, патрывай, я перавяжу. Нага ў крыві...
— Сябры мае загінулі,— паранены плакаў, скрыгатаў зубамі, спрабаваў зноў прыўзняцца.
Пакуль яго перавязвалі і неслі, ён паціху стагнаў, а потым замаўкаў, як правальваўся ў забыццё... Калі зноў расплюшчыў вочы, здзівіўся паўзмроку і прахалодзе. Здагадаўся, што знаходзіцца ў нейкай будыніне. Пахла свежым сенам і калолася спадыспаду ў спіну і рукі. Каля яго стаялі дзве дзяўчыны.
— Ачуняў,— узрадавана сказала старэйшая, і яе карыя вочы засвяціліся спачуваннем.— А цяпер выпі малака,— і яна паднесла параненаму кварту сырадою. Салдат зрабіў некалькі сутаргавых глыткоў і закашляўся.
— Не спяшайся,— супакоіла яго дзяўчына і асцярожна паклала руку пад галаву, прыўзняла: — Яшчэ трошкі. Трэба набірацца сілы, рана хутчэй загоіцца.
— Дзе я? — выціснуў ранены праз сілу.— Доўга мне яшчэ пакутаваць?
— Бач, нецярплівы які. Радуйся, што нарадзіўся ў сарочцы. Своечасова падабралі.
— Не хвалюйся, у сваіх,— супакоіла старэйшая, і яе вялікія карыя вочы пастражэлі.— А цяпер перавязку зробім.
Калі яна не вельмі ўмела, але старанна перавязвала нагу, ён бачыў кропелькі поту на яе твары, яму хацелася ні пра што не думаць, а толькі адчуваць ласкавыя дотыкі яе рук. Яму зрабілася спакойна, хораша. I яна адчула, што ён апрытомнеў, паглядзела на яго ўважліва, лагодна, нібы падбадзёрыла, твар яе засвяціўся дабратой і спагадай. Ад таго, здавалася, і боль паменшаў. Калі адрывала прысохлыя бінты, умольна прасіла: «Патрывай, родны. Цяпер нядоўга». Ён супакоіўся і заснуў.
Потым прахапіўся і з нецярпеннем чакаў дзяўчат. Але іх не было. Ці не здарылася што, мо схапілі фашысты. Але чуў у прыцемках знаёмыя крокі за сцяной, і боязь знікала.
Мінула некалькі дзён. Паранены адчуваў сябе цяпер значна лепш: не так турбавала прастрэленая нага, ды і сіл стала больш. Вечарэла. У гумне панаваў сіняваты морак. Каля кроквіны пад самым вільчыкам прыткнулася ластаўчына гняздо. Птушкі ўвесь час імкліва праносіліся над галавой, і калі каторая раптам трапляла ў сонечны прамень, было відаць, як трапеча ластаўчына шыйка. Недзе непадалёку клекаталі буслы, скрыпеў калодзежны вочап. I не верылася, што вайна, што ў вёсцы гітлераўцы...
Калі прыцямнела, зноў прыйшла старэйшая, прынесла вячэру. Баец ляжаў і ў паўзмроку крадком назіраў за дзяўчынай і заўважыў, што за гэтыя дні яна вельмі стамілася, асунулася.
Феня прысела на краёк пасцелі, страсла пацяруху з посцілкі, паправіла падушку і, пакуль ён еў бульбу з малаком, маўчала.
Ад яе ўважлівага позірку яму зрабілася не па сабе. «Чаго яна так прыглядаецца? Мо баіцца яго?» — прыйшла нечаканая думка. Ен жа не маленькі, ведае, на якую рызыку пайшлі дзяўчаты: яго маглі высачыць, маглі фашысты даведацца... Ён не раз бачыў, як гумно баязліва абыходзілі дзеці, як хуценька міналі дарослыя, нібы нячысцік знайшоў тут прытулак. «Відаць, ведалі пра нешта ці здагадваліся...» А ён пакуль гэтакі слабы...
I цяпер, раптам як рашыўшыся на нешта, ён спытаў у дзяўчыны:
— У вас непрыемнасці? 3-за мяне?
— Добраму няма адкуль быць. Час цяпер такі,— сказала яна даверліва.— У вёсцы аблавы, штодзень вобыскі. Могуць і сюды прыйсці.
— Што я павінен рабіць? — спытаў ён рашуча.
— Ляжаць. Папраўляцца,— і паглядзела на яго выпрабавальна.— I быць гатовым да ўсяго.
— Хто вы і з кім вы? Як ваша імя?
— Завіце мяне Сямёнава,— шчыра адказала дзяўчына.
— Я бачу, вы сумленная дзяўчына, дапамагаеце трапіўшым у бяду,— загаварыў ён усхвалявана.— I я не буду вам у цяжар: загояцца раны — паспрабую прабіцца да сваіх.
— Куды? Уяўляеце, дзе цяпер лінія фронту,— прамовіла яна з сумам.— Гітлераўцы каля Масквы.
— Не можа быць! — не паверыў Пётр.
— Нашы адступаюць...
— Мы ж з баямі адступалі...— ён ніяк не мог супакоіцца пасля пачутага.— Дзесьці за Мінскам параніла... Не ведаю нават, дзе я цяпер...
— На Палессі... У самай глыбінцы... Вёска наша Нежын. Над Арэсай-ракой,— растлумачыла Феня і дадала: —Паэма ёсць «Над ракой Арэсай». Наш, беларускі паэт Янка Купала напісаў. Там і пра гэтыя мясціны ёсць.
— А я з Данбаса. На шахце працаваў... Я камсамолец. Пакуль змагу трымаць зброю ў руках, буду змагацца. Я дакажу... Вось пабачыш.
— Добра, добра. Веру,— лагодна сказала Феня. Анопрыкаў з удзячнасцю зірнуў на яе.
А ноччу Конанавы перанеслі параненага з гумна ў хату.
3
Неяк апоўдні ўскочыў у хату ўсхваляваны малодшы брат Данілка і крыкнуў:
— Аблава!
Феня выглянула ў акно. Вуліцай беглі гітлераўцы. Закасаныя рукавы фрэнчаў, на грудзях аўтаматы, на нагах боўтаюцца кароткія халявы запыленых ботаў. Зірнула — і нешта абарвалася ў грудзях: «Цяпер не схавацца...»
Гітлераўцы накіраваліся да хаты, на двары, стукаючы прыкладамі, захапіліся звыклай справай — сталі лавіць курэй, ганяцца за парсючком, а пасля падаліся на загуменне: у тым гумне, дзе ляжаў Анопрыкаў, перапаролі штыкамі старую мінулагоднюю салому, прастрачылі яе з аўтаматаў. Феня ажно збялела, калі падумала, што там мог знаходзіцца паранены.
— Нехта выдаў,— падхапіўся Анопрыкаў.— За мной прыйшлі,— у руках ён сціскаў нож.— Жывым не дамся!
— Ты што гэта надумаўся,— схапіла за руку Феня.— I сябе і нас загубіш,— яна адабрала нож, схавала ў сенцах.— А цяпер запомні — ты мой чалавек. Ну, адным словам, муж. Хворы...
Пачуўся моцны стук у дзверы.
— Адчыняй!
У хату ўваліліся трое. Старшы — высокі гітлеравец, загадаў нешта падначаленым, і двое вышмыгнулі ў сенцы. Гітлеравец зладзеяватым позіркам акінуў хату, паправіў рудыя, даўно не мытыя валасы, што пасмамі выбіваліся з-пад пілоткі, патупаў, пастукаў прыкладам па падлозе, відаць, шукаў падполле. Спыніўся каля Фені, паглядзеў не на яе, а як праз яе:
— Партізан!
— Нікс, пан,— па-нямецку адказала Феня.
Гэта, відаць, дужа спадабалася гітлераўцу. Ён паблажліва заўсміхаўся:
— Но, но, фройлян. Мы ўсё ведаем! А гэта хто есць такі? — ён паказаў на ложак, на якім знаходзіўся Анопрыкаў.— Хто гэта есць? Партізан!
— Мой чалавек. Муж,— не разгубілася Феня.— Хворы, гарачка ў яго.
— Муж, карашо. Мы праверым, хто есць муж,— гітлеравец паківаў пальцам.— Млека, яйка, шнапс есць? — ён прыдзірліва агледзеў хату, зморшчыўся. У куце — стары, нефарбаваны стол, дзве канапы каля сцяны, вялікі, зроблены бацькам, куфар. I гітлеравец накіраваўся да яго. Адчыніў цяжкае вечка, стаў даставаць адтуль розныя рэчы небагатага сялянскага набытку, але нічога яму не падабалася, круціў у руках, кідаў на падлогу, пад ногі, таптаў ботамі, лаяўся. Тут, у гэтай палескай вёсцы, раздражняла ўсё: частыя дажджы, непралазная гразь на дарогах, страшныя няўтульныя лясы, таямнічыя непраходныя балоты, гэтыя вось бедныя сялянскія хаты з вялікай рускай печчу і пустымі куфрамі і гэта маладая дзяўчына, якая ведае нямецкую мову і зусім не баіцца яго. Ён адчуў яе спапяляючы позірк на сваёй спіне і не на жарт раззлаваўся. Нарэшце на дне адшукаў штосьці прыдатнае: сувой тонкага, адбеленага палатна і адрэз на касцюм (ім незадоўга да вайны прэміравалі бацьку за ўдарную работу). Гітлеравец сабраў клунак, кінуў на лаву і павярнуўся да Фені:
— Шнапс!
Феня прыгадала, што ў бацькі захоўвалася бутэлька, пабегла ў кладоўку. У сенцах, на гарышчы, у двары ўсё перавярнулі гітлераўцы, нешта шукалі. «Ну шукайце, шукайце... Трасцу знойдзеце»,— весела падумала Феня, вяртаючыся ў хату з пляшкай. Паставіла гуркі, сала, хлеб, яйкі. Гітлеравец наліў сабе ў шклянку і ёй.
— Піць!
— Я не п'ю!
— Піць! — прыкрыкнуў ён.
«Відаць, баіцца, каб не атрута»,— падумала Феня, заплюшчыла вочы, рашуча перакуліла шклянку:
— Моцная, ліха на яе.
— Гут, гут,— адабральна забубніў гітлеравец і выпіў.
Потым наліў яшчэ, выпіў, усеўся зручней, расшпіліў фрэнч. 3-пад яго выглядала шэрая, даўно не мытая кашуля: пахла нечым кіслым і нясвежым, відаць, і спаў ён не распранаючыся. Памяты, няголены твар, на якім нібы застыла хцівая ўсмешка. Ён шырока расставіў ногі, дастаў з кішэні гармонік, запілікаў нешта сваё. Высунуўся з-за коміна цікаўны Данілка. Фашыст заўважыў яго, паківаў пальцам, каб падышоў.
— Ком, ком, кіндэр!
Данілка адмоўна закруціў галавой: не пайду.
— Ком! — прыкрыкнуў гітлеравец.
— Падыдзі. Ён хоча з табой пазнаёміцца,— супакоіла хлопчыка Феня.
Данілка асцярожна злез з печы, наблізіўся да гітлераўца і спыніўся. А той нечакана схапіў хлопчыка, заціснуў паміж каленяў, кашчавай рукой з загнутымі пальцамі моцна правёў супроць валасоў: у Данілкі ажно слёзы пакаціліся з вачэй. Гітлеравец задаволена рагатаў:
— Бік мякіна кушаль.
Данілка прысеў, злаўчыўся і балюча ўкусіў за руку. Гітлеравец выпусціў хлопчыка, затрос пакусанай рукой:
— Бандыт, маленькі бандыт,— схапіўся за карабін.— Капут!
Данілка выскачыў за дзверы, гітлеравец кінуўся з карабінам яго даганяць. Феня перагарадзіла дарогу:
— Кіндэр. Дзіця неразумнае,— моцна трымала гітлераўца за рукаў, падвяла яго да стала, наліла ў шклянку...
Прысутнасць гітлераўца выклікала да моташнасці агіднае пачуццё. Нястрымна хацелася плёснуць са шклянкі ў твар гэту гарэлку. Але стрымлівалася, прыгадала, чаму вучыў Гарбачоў: «Не той змагар, хто перамог сілай, а той, хто перахітрыў ворага». Трэба цярпець, загадала яна сабе і цярпела, хоць цягнуліся рукі, так хацелася схапіць той карабін і загнаць па самае дула шырокі штык у гэты ненажэрны жывот: гітлераўца яна ніколечкі не баялася, больш за сябе баялася, што не стрымаецца.
Гэтак яны і сядзелі: яна каля акна, а ён усё наігрываў на гармоніку ды піў. Прыйшлі тыя двое дакладваць, што вобыск закончылі. Высокі, з чырвоным шрамам-пісягом праз усю шчаку, акінуў хату, змераў Феню з ног да галавы пранізлівым позіркам, прамовіў злосна па-руску:
— Тут паны самадзейнасцю займаюцца,— і сашчапіў кулак.— Нічога, настаўніца, дайграешся!
Феня не хавала свайго вясёлага настрою, хоць унутры яе трэсла і калаціла ад злосці. Падумала: «Хай мы вашу дуду паслухаем, але хутка вы ў нас затанцуеце, вось дык затанцуеце...»