1
Феня любіць Арэсу ў любое надвор'е. Асабліва ёй падабаецца прыходзіць на бераг сонечным ранкам, глядзець, як рака становіцца светлай, празрыстай, а над ёю — высокі блакіт неба. Нешта сёння, у нядзелю, не пазнаць Арэсу. Вада непрыветная, віруе, павевы ветру гнуць і шматаюць вербалознік, чарот шапаціць трывожна, глуха. Фені нават купацца расхацелася. Яна села на траву і задумалася... А ў вёсцы каля школы і ў нядзельны дзень звіняць дзіцячыя галасы. Феня яшчэ здалёк заўважыла высокую постаць Івана. Цёплая хваля радасці запаланіла сэрца: Іван, відаць, шукаў яе і напрасткі шыбаваў да ракі.
Хлопец імкліва падышоў да Фені, апусціўся побач на траву.
— Рыхтуйся, у Капыль на канікулы да маіх бацькоў паедзем,— як пра даўно вырашанае, адрэзаў Іван.— Там і распішамся...
«Родны мой, каханы...» Яна крадком назірала за ім.
У Слуцку, над Случчу, нарадзілася яе каханне, а вось тут, над Арэсай, акрэпла, перарасло ў вялікае, прыгожае пачуццё...
Феня з Іванам Галоцікам разам вучылася ў педагагічным вучылішчы. Нейкі час былі проста аднакурснікамі. Былі... Калі б не той вечар, той непаўторны, дагэтуль незабыўны вальс... Іван запрасіў яе на танец. Ён у той вечар танцаваў, амаль нічога такога значнага не сказаў, толькі неадрыўна ў вочы глядзеў. Танцаваў Іван выдатна. Высокі, шырокі ў плячах, з непаслухмяным «вожыкам» на галаве, які, здавалася, яшчэ больш падкрэсліваў яго спартыўную фігуру, Іван трымаўся ўпэўнена і незалежна. Яго шэрыя вочы былі даверлівыя, шчыра і адкрыта пазіралі на яе з-пад залацістых, выгаралых на сонцы броваў.
Пасля таго вечара жыццё яе набыло нейкі новы, асаблівы сэнс. Думкі пра Івана запаўнялі сэрца. Узрушаная, хадзіла вясновымі вечарамі па ціхіх вулачках горада з надзеяй і спадзяваннем сустрэць каханага, каб хоць здаля паглядзець, калі ён пойдзе з бібліятэкі ў інтэрнат. Ен заўсёды вяртаўся з хлопцамі: яны гучна пра нешта гаварылі, спрачаліся і гэтак былі захоплены гамонкай, што, здавалася, не заўважалі ні прыгажосці майскага вечара, ні адзінокай дзяўчыны, якую хавалі ад цікаўных позіркаў поцемкі.
У тую весну Феня не пазнавала сябе: яе цягнула некуды ісці, нешта рабіць. 3 кнігай у руках спяшалася да рэчкі, доўга стаяла на беразе, пазірала на ціхую плынь вады, слухала далёкую пераклічку паяздоў, шум горада. Ноччу, у інтэрнаце, не магла заснуць, думала, марыла. Было крыўдна, што Іван ні аб чым не здагадваўся.
Феня пра яго ведала амаль усё. Ведала, што нялёгка даецца хлопцу навука, асабліва нямецкая мова, але не надта любіў ён звяртацца за дапамогай. Іван вельмі рана адчуў сябе самастойным. Рос у беднай сям'і, зведаў, як цяжка дастаецца хлеб, і каб неяк дацягнуць да стыпендыі, часта хадзіў на таварную станцыю разгружаць вагоны ці бегаў па дварах, пілаваў і калоў людзям дровы. У час канікул таксама працаваў.
Тая вясна ў яе жыцці прамільгнула зусім непрыкметна. Але вось здадзены апошнія экзамены, пачыналася практыка ў школе. Так атрымалася, што Феню і Івана Галоціка накіравалі на практыку ў адзін раён, нават у суседнія школы на Палессі. Фені было ўсё блізка і знаёма, Івану таксама запаў у сэрца дарагі ёй куток над Арэсай-ракой. Пасля заканчэння вучылішча яны прыехалі ў Нежын. Праца ў школе іх зблізіла. I няхай здараліся паміж імі спрэчкі, але заўсёды такім радасным было прымірэнне, калі ахоплівала пачуццё, гарачае і салодкае да слёз. 3 Іванам было лёгка, бо і сам ён з усімі быў роўны ў абыходжанні, справядлівы, сумленны. Феня радавалася за яго, ганарылася. Яны абое жылі школьнымі клопатамі, даражылі сваёй прафесіяй настаўніка і верылі, што іншай такой няма і не будзе на свеце. I вось два гады праляцелі як адзін дзень...
...Весела жартуючы, Іван пачаў абмяркоўваць паездку ў Капыль, да бацькоў.
— Зачакаліся нябось сына з нявесткай.
— Боязна неяк,— Феня спрабавала адагнаць незразумелую трывогу. Нейкім дзесятым пачуццём яна адчувала, што і ў Івана на душы неспакойна. Яна падышла да яго блізенька, глянула ў вочы.
— Не хвалюйся. Вось пабачыш, мае бацькі табе спадабаюцца. Яны добрыя, чулыя, спагадлівыя...
Феня раптам падхапілася з месца і пабегла з крутога берага да ракі.
— Дагані!
За спіной яна адчувала дыханне Івана, але не азірнулася. Ён паслізнуўся на траве ці мо спатыкнуўся, з разгону кульнуўся, упаў і задаволена зарагатаў. Ён смяяўся гучна, бестурботна. А яна маўчала. Іван раптам змоўк, здзіўлена паглядзеў на яе.
— Ты што?
— Нічога.
— Ці, можа, здарылася што?
— Можа, і здарылася,— адказала яна, пазіраючы ўдалячынь.
Было ветрана, як бывае пасля доўгай спякоты, калі раптам ачышчальным віхрам праляціць над зямлёю навальніца і ўсё стане чыстае, нібы абноўленае: і лес, і палеткі са збажыной, і вёска... Нізка над самай вадой насіліся ластаўкі.
— Навошта ты ўпаў?
— Незнарок.
— Я задумала: калі не дабяжыш да ракі, калі спатыкнешся...
— Дык што? — нецярпліва перабіў ён.— Канец нашаму каханню? Свету канец?!
— Разумееш... Я загадала...
— Якая ж ты ў мяне,— Іван абняў яе за плечы і прыцягнуў да сябе.
— Не дурэй. Мне сапраўды страшна,— гаварыла яна.
— Ох і забабоны сядзяць яшчэ ў табе. Ох гэтыя забабоны!
— Гэта не забабоны. Гэта — прадчуванне. А калі раптам вайна,— яна наблізілася да яго, у вачах стаялі слёзы.— Цябе забяруць на фронт...
— Скажаш — вайна,— насупіўся Іван.
— Калі цябе не будзе, я буду прыходзіць сюды кожны вечар, садзіцца на бераг і слухаць, як шуміць чарот,— яна пяшчотна паглядзела на каханага.— Толькі мне пра тое думаць не хочацца. Хачу шчасця, паўнаводнага, як рака.
— Вось яно, шчасце. Бяры поўнымі жменямі! — Ён зачарпнуў рукамі вады.
Яна склала далоні: быццам падарунак прымала, паднясла прыгаршчы да вуснаў:
— Соладка!
— Дай я паспрабую,— Іван пацалаваў яе пальцы.— Соладка!
— Мне здаецца, што мы адны ў цэлым свеце. Іван абхапіў яе за плечы і зазірнуў у вочы:
— Ты хочаш спытаць, якога колеру белы свет?
— Ведаю, скажаш — ружовага. Дык і я так думаю.
Феня выслізнула з яго рук, зноў кінулася бегчы. На пагорку, каля вялікай старой бярозы, спынілася. Следам падбег Іван.
— Злавіў птушку. Цяпер не выпушчу,— моцна трымаў яе за плечы Іван.
— Трымай, мацней трымай мяне,— прыхінулася да яго Феня, потым прыўзняла галаву.— Паглядзі, хораша як наўкола,— паказала рукой на бярозу.— Ве-даеш, Іван, бяроза гэта для мяне, як маці. I вёску не ўяўляю без яе. Колькі сябе памятаю — і бярозу гэту памятаю. Спакон вякоў, здаецца, стаіць яна на выспе, шмат бачыла на сваім жыцці. I перуны білі, і навальніцы ламалі галіны, а яна стаіць. Небяспеку першая на сябе прымае.
— Як ты сваіх вучняў, ад усяго ліхога абараняе.
— Скажаш,— засаромелася Феня.
— А ці не праўда? — спытаў Іван.— У школе даўно кажуць: у Конанавай характар — крэмень. Любую справу зрушыць. Настаўніца па прызванню.
— Мне здаецца, Іван, людзі здольны перабольшваць, выдаваць незаслужана высокі аванс.
— Не, ты памыляешся,— сур'ёзна адказаў Іван.
— Феня-я-я!
Да іх імкліва бегла Маня, малодшая сястра. Ніколі Феня не бачыла яе такой усхваляванай: губы збялелі, перарывіста дыхае, спынілася, каб адсапціся, хоча загаварыць, нешта сказаць, але нейкі камяк засеў у горле. Феня падбегла да яе і пачала тармасіць:
— Маня? Што здарылася? — не гаварыла, сама крычала, аж пакуль малодшая сястра не прагаварыла:
— Вайна... 3 Любані званілі. Фашысты напалі...
— Няпраўда... Гэтага не можа быць!
— Усе ўжо ведаюць. Толькі вы як на востраве,— крыху супакоіўшыся, сказала Маня і з горыччу паглядзела на іх, разгубленых і нейкіх прысаромленых.— Людзі сабраліся каля канторы. Навін чакаюць.
— Іван, ты чуеш? Бяда... Чаго ты маўчыш? — яна падступілася да Івана, спрабавала заглянуць у вочы.
Іван маўчаў, пазіраў на вёску, рука неяк міжвольна церабіла яе руку, і Феня адчула, што рука ў Івана дрыжыць і сам ён, такі дужы, моцны, быў разгублены і бездапаможны.
— Як бандыты, нечакана напалі,— вымавіў ён і сціснуў кулак, узняў яго над галавой, быццам ударыць хацеў нябачанага ворага.— Нічога. Паплачуць яны яшчэ крывавымі слязьмі. Ох і паплачуць.
Яны знаходзіліся ў палоне тых нечаканых падзей, якія ўварваліся ў цішыню мірнага жыцця, балюча адгукнуліся ў сэрцах, і ніхто цяпер не мог думаць пра нешта іншае, як не пра гэту страшэнную акалічнасць. Яны заспяшаліся ў вёску.
Адсюль, з пагорка, навокал, здаецца, усё было як і раней: спакойная зеляніна садоў, ласкава свеціць сонейка, у цёплым мроіве чэрвеньскага дня ляжыць вёска...
Каля калгаснай канторы — натоўп. Людзі стаяць, чакаюць нечага, не расходзяцца, як спадзяюцца на нешта, мо на нейкую прыкрую і недарэчную памылку, якая абавязкова высветліцца, выправіцца, і ўсё стане, як было. I Феня з Іванам падышлі, сталі, цесна прыхінуўшыся адно да аднаго. Яшчэ ўчора яны не дазволілі б такога сабе на людзях. Феня прытулілася да каханага, быццам хацела засланіць, абараніць ад небяспекі, хацела ўсяму свету кінуць выклік: ён мой, належыць толькі мне, і яго я нікому не аддам! Іван маўчаў, паводзіў сябе крыху дзіўнавата, зрабіўся засяроджаны і маўклівы, як хлапчук: ён, відаць, штосьці вырашаў для сябе вельмі важнае і неабходнае...
2
Нежын ляжаў у баку ад вялікіх дарог. I вогненны вал вайны не хутка дакаціўся на Палессе — затрымаўся недзе на падыходзе, хоць гарматы і грымелі непадалёку. А праз вёску на поўдзень ішлі абкружэнцы, цягнуліся бежанцы, групы мабілізаваных, гналі гурты жывёлы. Пыл узнімаўся высока і так стаяў, не ападаючы за ноч. Стомленыя, змораныя гарачынёй і няблізкай дарогай, ішлі і ішлі людзі, натужна гулі машыны, перапраўляючыся праз Арэсу. Чырвонаармейцы прыпадалі каля калодзежаў да вёдраў з вадой, прагна пілі, набіралі ў кацялкі і каскі — многія былі параненыя. Але тут жа зноў без сну і адпачынку — у дарогу, бо заставаўся яшчэ не закрыты шлях сярод палескіх балот праз лінію фронту, на Гомель.
Феня з Іванам, заклапочаныя, прайшлі вясковай вуліцай да школы.
Спыніліся на двары, агароджаным невысокім новым парканчыкам: частаколіны яшчэ не паспелі пацямнець. Тут усё знаёмае: пляцоўка для гульняў, спартыўны гарадок, малады сад, пасаджаны вучнямі, прыбудова са школьнай маёмасцю... Ні на двары, ні ў самім будынку нікога не відаць: пуста і ціха, як вымерла ўсё наўкола.
У калідоры гулкім рэхам разносіліся іхнія крокі. Ціхенька, нібы нечага баючыся, прайшлі каля настаўніцкай, спыніліся каля Фенінага класа. Яна з нейкім хваляваннем прыадчыніла дзверы. Пахла вымытай падлогай і раскрышаным сухім мелам. Феня кінула хуткі позірк на роўныя рады парт, на стол, дошку з сухой анучкай, моўчкі прайшла ўздоўж парт, прыпынілася, пастаяла каля стала, нарэшце нерашуча прысела і нібы ўвачавідкі ўбачыла сваіх вучняў і не стрымала слёзы.
— Настаўніца. Вочы на мокрым месцы,— неяк зусім нявесела пажартаваў Іван.— Ці ж назаўсёды развітваемся са школай?
Быў Іван надзіва строгі, і яна міжволі падумала: колькі вытрымкі і самавалодання ў гэтага чалавека. Праз слёзы Феня з нейкай роспаччу ўглядалася ў такі блізкі, бясконца дарагі твар каханага, са здзіўленнем адкрывала зусім не вядомыя ёй дасюль рысы — глыбокую ўпартую складачку паміж густых выгаралых броваў, жорсткі прыжмур стаўшых суровымі шэрых вачэй. Было штосьці новае ў яго абліччы, гэта з'явілася зусім нядаўна.
Іван заўсёды быў такі непасрэдны, таварыскі, вясёлы, хутка збліжаўся з людзьмі, непрыкметна станавіўся завадатарам ва ўсіх кампаніях. Яна прызвычаілася чуць яго смех, бачыць яго самога сабраным, рашучым. А як ён спяваў! Столькі ўкладваў у песню энергіі, душы, пачуцця.
Феня пачула, як нехта ўвайшоў у школу, патупаў па калідоры, спыніўся каля дзвярэй класа. Са званком у руках увайшла тэхнічка цётка Аўдоля, убачыўшы іх, узрадавалася:
— Думаю, ці ёсць хто ў школе, а тут вы,— заплакала яна.— От і я патупаю, патупаю па гародзе, і ў школу. Вазьму званок у рукі, патрымаю і плачу... Мо і не дачакаюся таго дня...
Феня абняла старую за плечы:
— Дачакаецеся, цётачка. А званок беражыце, будзе ён звінець у нашай школе. Будзе! — і ўзяла званок, пазваніла.
I такім адзінокім, недарэчным здаўся ім той званок у пустой школе, быццам трывожны прадвеснік бяды.
У той жа дзень, разам з дырэктарам школы Аляксандрам Аляксеевічам Шашковым, яны сабралі ў школе ўсё каштоўнае — кнігі з бібліятэкі, наглядныя дапаможнікі, склалі ў стары Аўдолін куфар і закапалі.
...Людзі жылі ў трывожным чаканні. I старыя і дзеці разумелі ўсю тую небяспеку, якая няўмольна насоўвалася з захаду. Цяпер каля калгаснай пуні хлапчукі ўжо не гулялі ў хованкі, да слыху не даносілася: «Гары, гары ясна...» Ад студні дзяўчынка панесла поўныя вёдры з вадой. Феня ўсміхнулася: «3 поўнымі, пашанцуе». Але раптам з-за лесу данёсся трывожны гул, паказаліся самалёты. Гуло так моцна і непрыемна — аж задрыжала зямля пад нагамі, хадуном захадзіла. Самалёты ляцелі зусім нізка, над самымі вершалінамі. На крылах выразна відаць былі чорныя крыжы. Феня стаяла, быццам ногі прыраслі да зямлі. Недзе зусім блізка, над пераправай, глуха трэснула, нібы пярун ляснуў, частыя выбухі раздаваліся бліжэй і бліжэй — на дарозе аж пыл закурэў.
— Лажыся! — крыкнуў Іван і пацягнуў Феню да студні, пад калодзежны зруб, сам упаў побач, прыкрыў галаву рукамі, прыціснуўся да зямлі.
Феня прыўзняла галаву, каб паглядзець, што адбываецца ў вёсцы. На рацэ, каля моста, узнімаліся высокія слупы вады, над некаторымі хатамі падняўся дым, бушавалі вострыя языкі полымя. «Так-так-так»,— глуха дзяўбло ўгары над самай галавой. Усё злілося ў адзіны працяжны гул: стрэлы, гул самалётаў, грымліва-пранізлівы свіст бомбаў, калі здаецца, што каторая цэліць прама на студню, на іх. Ад жаху Феня заплюшчыла вочы, шчыльней прыціснулася да халаднаватых бёрнаў зруба. Недалёка пачуўся пранізлівы свіст і выбух. Зямля скаланулася, галаву да болю сціснула жалезным абручом, заклала ў вушах. I зноў засвістала жудасна, агідна, і яна вырашыла, што бомба абавязкова трапіць у іх: спачатку будзе агонь, а потым чорная бязмоўная бездань. «Вось зараз і смерць»,— падумала Феня, але смерць бачылася зусім нястрашнай у параўнанні з тым, што яна адчула, перажыла ў гэтыя хвіліны. Феня сціснулася, застыла. Выбух скалануў паветра недзе блізка, яна адчула тугую, цеплаватую хвалю і казытлівы пах нечага гарэлага, дымнага... Потым стала ціха, ціха, і як па камандзе завылі сабакі ў дварах, закудахталі куры, закрычалі, загаласілі ва ўсіх канцах вёскі і зусім недзе побач: «Ах... дачушка мая!»
Іван ускочыў на ногі, дапамог Фені ўзняцца. Яны з жахам агледзеліся, пазнавалі і не пазнавалі вёску: на вуліцы глыбокія, вялізныя ямы ад выбухаў, куродым, смурод... Непадалёк, у зялёнай прыдарожнай траве ляжала дзяўчынка, а побач валяліся пустыя вёдры. «Забіла, забіла маю дочаньку»,— галасіла над ёю жанчына... Ад усяго ўбачанага і перажытага ў Фені закружылася галава. Яна прыхінулася да дубовага зруба студні і не магла зрабіць хоць адзін крок. Галава цяжкая, усё цела разбітае. Яна паспрабавала нешта сказаць і змоўкла — голас здаўся чужым, незнаёмым.
Вечарэла. Сонца пасля бясконца доўгага спякотнага дня паволі садзілася за лесам, недзе там, куды строма несліся чорныя самалёты. А Іван з Феняй дапамагалі перавязваць параненых, падавалі вёдры з вадой, тушылі агонь і толькі позна вечарам, выбіўіпыся з сіл, падышлі да пераправы.
Ад Арэсы цягнулася бялёсая паласа туману, патыхала вечаровай прахалодай. Па мосце, як і да таго налёту, рухаліся машыны, грукаталі калёсамі падводы, ішлі людзі. Толькі ўзбоч дарогі, каля насыпу, чарнелі глыбокія ямы з няроўнымі гурбамі жаўтлявага жвіру па краях, дзе-нідзе стаялі разбітыя машыны з раскіданым скарбам, ляжалі забітыя коні.
— Заўтра пайду ў Любань, у ваенкамат,— рашуча сказаў Іван.
— I я пайду. 3 табою — хоць на край свету,— рэхам адгукнулася Феня. Доўгім запытальным позіркам паглядзела на Івана і спытала: — Навошта яны бамбілі вёску? Тут жа мірныя людзі. Нізавошта дзеці загінулі...
— Яны хочуць, каб іх баяліся ўсе, хто застанецца жывы,— Іван, вуглаваты, упарты, стаяў перад ёю. Непаслухмяныя валасы рэзка прыгладзіў загарэлай далонню, галаву адкінуў назад, нават не павысіў свайго голасу, хоць тое, пра што пыталася Феня, глыбока хвалявала яго.
3
Феня цвёрда вырашыла не разлучацца з Іванам, ісці з ім на фронт, і з тым намерам ішла на зборны пункт у райваенкамат. I цяпер яна больш перажывала за Івана, чым за сябе, разумела, што можа так здарыцца, лёс назаўсёды разлучыць іх, разыдуцца іх шляхі-дарогі і ніколі не будзе таго светлага шчасця, пра якое яны гэтак марылі.
У Любані, у райваенкамаце, засядала прызыўная камісія. У калідоры і на вуліцы тоўпіліся прызыўнікі і добраахвотнікі. Доўга давялося чакаць сваёй чаргі Івану і Фені. Чаго тут, сярод людзей, ні наслухаліся. Больш за ўсё гаварылі пра знішчальныя батальёны, групы, што пачалі фарміраваць у раёне для дзейнасці ў тыле, але часцей за ўсё пра маршавыя роты, якія стануць на абарону пасёлка ад гітлераўскіх захопнікаў. Ад тытунёвага дыму было цяжка дыхаць. Мужчыны, юнакі асабліва хвалююцца — кожны адчувае сябе, як перад здачай цяжкага і адказнага экзамену, і апошняя зацяжка перад тым, як адчыніць дзверы ў пакой, зусім не лішняя. Адзін за адным выходзілі прызыўнікі.
Іх абступалі, пыталіся:
— Годны?
— Годны.
— Цяпер куды?
— Як куды? Вядома — на фронт. А з-за дзвярэй чуецца:
— Наступны!
Феня зайшла ў пакой, у нерашучасці спынілася. Маладзенькі лейтэнант узяў яе заяву, але пазіраў не на паперу, а на яе. Глядзеў, вывучаючы, і ёй здалося, што ў прыжмураных халодных вачах свяціўся недавер. I голас не абнадзейваў — халодны, адчужаны.
— Хочаце ісці на фронт добраахвотнікам?
На пытанні яна адказвала коратка, дакладна, па-вайсковаму.
Не ўтрываў, узняў на яе вочы ваенны камісар раёна Крук, які сядзеў моўчкі, ні на кога не пазіраў, ні-бы знаходзіўся ў палоне сваіх думак, разумеючы, што вось зараз неабходна прыняць адзіна правільнае рашэнне. I ён цяпер, калі ўсё рушыцца і гіне, павінен вырашыць лёс і гэтай дзяўчыны, каб яна не разупэўнілася ў нечым вялікім і важным, знайшла ў сабе сілы выбраць правільны шлях у барацьбе.
Ён падняў на Феню стомленыя, пачырванелыя ад бяссоння вочы, цёпла, спагадліва сказаў:
— Конанава, мы падумаем, як з табой быць.
Але тут зайшоў афіцэр з нейкімі справамі, і райваенком пачаў гаварыць яму, што трэба неадкладна пачынаць капаць роў, каб перарэзаць дарогу на Слуцк, падрыхтавацца да ўзрыву моста праз Арэсу...
Нарэшце ён адпусціў афіцэра і зноў узняў вочы на Феню:
— Дзяцей, Конанава, вучыла. А цяпер ваяваць...
— Таварыш ваенны камісар, пашліце на фронт. Я вас вельмі прашу,— сказала і не стрывала, заплакала і тут жа сумелася.— Я камсамолка. Я не змагу быць убаку ў такі час.
— Супакойся, Конанава,— камісар наліў у шклянку вады.— Фашыстаў слязьмі не проймеш. Каб ваяваць з імі, шмат трэба ўмець,— ён памаўчаў з хвіліну.— Страты, страты. Колькі тых ахвяр, ні ў чым не вінаватых людзей гіне кожны дзень, кожную хвіліну.
— Любое заданне выканаю. Параненых з поля бою буду выносіць.
Ваенком усміхнуўся:
— Жанчын без падрыхтоўкі не бяром,— і сур'ёзна дадаў: — Рыхтуйся, Конанава, і тут справа знойдзецца. Будзем абараняць горад, узводзіць умацаванні. Ствараем атрад самаабароны з мясцовага насельніцтва...
...Яшчэ некалькі дзён назад яны і думаць не думалі, што сустрэнуцца з небяспекай так блізка. Вечарамі спяшаліся на спатканне, аж да світання хадзілі над ракой, марылі пра шчасце, радаваліся кожнай новай сустрэчы. Тыя вечары былі такія цудоўныя і ў памяці застануцца назаўсёды. Ім так было хораша, ім вельмі хацелася адчуваць сябе шчаслівымі... Феня прыціскалася шчакой да каханага, слухала скупыя развітальныя словы, востра адчувала жах перад расставаннем.
Цяжка, вельмі цяжка расставацца, адрываць ад сябе рукі каханага. Вусны яе яшчэ вымаўляюць запаветныя словы, сказаныя на развітанне: «Дзе б ты ні быў, любы, я з табой побач. Маё каханне не дазволіць табе загінуць, бясследна знікнуць з гэтага жыцця».