У спісе былых мясцовых франтавікоў значыцца і жыхар вёскі Таль Павел Пятровіч Сушчыц. Вайна літасціва пакінула яму жыццё, але назаўсёды зрабіла інвалідам… Тут, у Талі, Павел Пятровіч і нарадзіўся. Скончыў сем класаў і, вядома, збіраўся вучыцца далей. Гэтаму перашкодзіла вайна. Магутныя танкавыя кліны фашыстаў так жорстка і хутка прасоўваліся на ўсход, што дзён праз пяць пасля першых стрэлаў на граніцы шматлікае сямейства Сушчыцаў, як і дзесяткі тысяч іншых не паспеўшых эвакуіравацца, аказалася на занятай ворагам тэрыторыі. Падлетак поўнай лыжкай чэрпаў усе нягоды акупацыі - і голад, і галечу, і страх быць адпраўленым на рабскую працу ў Германію або наогул быць знішчаным…
Літаральна праз пару дзён пасля вызвалення Любаншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Паўла Сушчыца мабілізавалі ў Чырвоную Армію. Два месяцы тальчанін праходзіў падрыхтоўку ў 4-ым запасным палку, які размяшчаўся ў лясным масіве непадалёку ад Бабруйска. А ўжо потым Паўла Пятровіча разам з іншымі накіравалі на перадавую: ён трапіў у 487-мы стралковы полк 143-яй стралковай дывізіі 47-ай арміі І-га Беларускага фронту.
Тады, у кастрычніку 1944-га, полк, як і другія падраздзяленні, ачышчаў ад гітлераўцаў усходні бераг Віслы.
- Ох, і страшна было ў першыя гадзіны баёў!.. - успамінае ветэран. - Вакол разрывы снарадаў і мін, злавеснае ціўканне асколкаў і куль. Раз за разам міжвольна ўціскаў галаву ў плечы, нахіляўся да долу. Але паступова страх прытупіўся, бо, напэўна, прывык да такой абстаноўкі. Увогуле чалавек да ўсяго прывыкае: нават хадзіць ледзь не пад ручку са смерцю.
А ўжо дзён праз шэсць з таго моманту, як апынуўся на перадавой, хлопца ўзнагародзілі медалём "За баявыя заслугі". Рота пад вечар заняла новыя пазіцыі. Два ўзводы акапаліся побач, а трэці падчас руху крыху збочыў ды загубіўся дзесьці ў цемры.
- От, чорт! - вылаяўся ротны. - Хто бачыў, куды тыя валацугі прапалі?
- Я бачыў, - адказаў тальчанін.
- Дык бяжы да іх ды скажы, каб заварочвалі сюды, - загадаў ротны.
Сушчыц пабег разам з сяржантам, якога камандзір роты даў яму ў кампанію. Па дарозе стралкі натыкнуліся на немцаў і дваіх узялі ў палон. Прывялі палонных на КП роты ды зноў адправіліся на пошукі трэцяга ўзвода. Вось за гэта Паўла Пятровіча і ўзнагародзілі медалём.
А ў канцы лістапада тальчаніна лёгка параніла ў бядро. Падраздзяленню паставілі задачу выбіць праціўніка з займаемых пазіцый уздоўж чыгункі ды акапацца там. Байцы дружна ўзняліся ў атаку. І вось калі да насыпу заставаўся які дзесятак метраў, пад ногі Сушчыцу ўпала нямецкая граната. Яму пашанцавала: асколкі ўпіліся ў цела, але не надта глыбока і не пашкодзілі косці. Праўда, усё роўна хлопца адправілі на шпітальны ложак. Тады толькі на васемнаццаць дзён.
Пакуль Павел Пятровіч лячыўся, І-шы Беларускі фронт рыхтаваўся да правядзення Варшаўска-познаньскай аперацыі - адной з частак буйной стратэгічнай Вісла-одэрскай наступальнай аперацыі. На двух плацдармах - Магнушэўскім і Пулаўскім, захопленых савецкімі войскамі на заходнім беразе ракі, пачалі скрытна накоплівацца свежыя часці. Дзякуючы адмысловай маскіроўцы чырвонаармейскіх падраздзяленняў, вораг не заўважаў таго накаплення. Таму і не чакаў тут актыўных дзеянняў савецкіх войскаў раней канца студзеня 1945 года. Між тым, наступленне па просьбе саюзнікаў было назначана на 12 студзеня.
47-ай арміі належала нанесці дапаможны ўдар паўночней Варшавы, якая ўжо была відна і без бінокля. Абарона праціўніка на супрацьлеглым беразе Віслы, вышыня якога сям-там дасягала васьмі метраў, складалася з трох ліній траншэяў, узмоцненых мноствам інжынерных збудаванняў і загарод. Іх і трэба было ўзяць байцам. Дзіўна, але Паўлу Пятровічу найбольш запомнілася, як даводзілася спаць пад адкрытым небам у тыя марозныя ночы напярэдадні наступлення, як холад працінаў арганізм да самай апошняй клетачкі…
Аперацыя пачалася з 25-мінутнай артпадрыхтоўкі. Эфект ад гэтага ўдару пераўзышоў усе чаканні. Справа ў тым, што немцы падцягнулі свае рэзервы бліжэй да перадавой, і яны аказаліся ў зоне знішчальнага агню артылерыі. Вось шчыльныя разрывы снарадаў ды мін і нанеслі моцны ўрон не толькі варожым часцям першага эшалона, а і тым рэзервам. Гэта пасля і забяспечыла надзвычай імклівы рух савецкіх войскаў - ад 25 да 30 кіламетраў за суткі!
Пад прыкрыццём артылерыі, а таксама дзесяткаў штурмавікоў і бамбардзіроўшчыкаў, байцы 47-ай арміі хутка фарсіравалі Віслу - дзе па тонкім ільдзе, дзе па адкрытай вадзе, - прарвалі магутную абарону фашыстаў і пагналі гітлераўцаў далей. 17 студзеня 47-ая сумесна з 61-ай арміяй і 1-ай арміяй Войска Польскага вызваліла Варшаву. Увогуле ж да 18 студзеня галоўныя сілы нямецкай групоўкі былі разгромлены. Колькі ворагаў знішчыў у тыя дні са свайго ППШ Сушчыц і не злічыць. На той час хлопец ужо паспеў ператварыцца ў мужнага, лоўкага, кемлівага і цягавітага салдата. Такому б ваяваць яшчэ ды ваяваць! Але…
Да пачатку лютага часці І-га Беларускага фронту прарвалі ўмацаванні фашыстаў на былой германа-польскай мяжы, выйшлі на Одэр і захапілі плацдарм у раёне Кюстрына. Там, на Одэры, падраздзяленню тальчаніна загадалі адбіць мост, які ўпарта ўтрымлівалі адборныя эсэсаўцы. У момант чарговай атакі хлопца і дастала варожая куля: разбіла калена, моцна пакалечыла нагу.
Сем месяцаў залечваў Павел Пятровіч рану ў Краснаярскім шпіталі. Там сустрэў і радасную вестку аб капітуляцыі фашысцкай Германіі.
- Дадому ляцеў як на крылах, - расказвае ветэран. - Ну, вядома, бо знудзіўся па родных краях проста нясцерпна! На работу ўладкаваўся ў мясцовы калгас. Спачатку, пакуль нага добра не зажыла, выконваў розныя не надта цяжкія работы. А пасля мяне прызначылі загадчыкам збожжасклада. Неўзабаве да склада перанеслі млын, воўначоску, пілараму. І іх дзейнасцю давялося кіраваць.
Да любога задання Сушчыц заўсёды ставіўся адказна, не шкадаваў ні часу, ні сіл, каб найлепшым чынам выканаць яго. За стараннасць, за нястомнасць, за любоў да сваёй работы Паўла Пятровіча ўзнагародзілі ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Шмат было і іншых высокіх адзнак.
Так, адыходзіць пакаленне тых, хто лічыў беззапаветнае служэнне Айчыне, адданасць ёй, справай гонару. Дык давайце паспяшаемся навучыцца таму ў сівых ветэранаў! Гэта яшчэ пакуль не позна.

С. КВІТКЕВІЧ.Голас Любаншчыны. - 2010 №72-74