У доме жыхара г. Любані Мікалая Міронавіча Квашы і ў буднія дні дзверы, як кажуць, не зачыняюцца. То хтосьці з дзяцей прыйдзе, а іх у ветэрана чацвёра, і ўсе жывуць у Любані, то ўнукі забягуць, якіх ажно сямёра, ёсць нават адна праўнучка. А вось 3 ліпеня усе плануюць сабрацца разам, каб адзначыць Дзень вызвалення, ушанаваць заснавальніка свайго роду, які зведаў жахі ваеннага ліхалецця, выжыў і стварыў такую вялікую і дружную сям'ю.
Калі пачалася Вялікая Айчынная, Мікалаю Міронавічу было ўсяго 14 гадоў. Таму ў армію яго прызвалі толькі пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 1944. А ў хуткім часе накіравалі ў школу малодшых камандзіраў, дзе Кваша на працягу васьмі месяцаў пазнаваў азы вайсковай службы. Затым ён сем гадоў абараняў Айчыну і толькі ў 1951 вярнуўся дамоў.
У арміі Кваша служыў сувязістам, а таму пасля дэмабілізацыі пайшоў працаваць па такому ж профілю ў раённы вузел электрычнай сувязі. Ён так бездакорна выконваў свае абавязкі, што быў удастоены ордэнаў Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалёў , звання заслужанага сувязіста БССР.

Голас Любаншчыны. - 2009 №101