Перамога... Доўгія і цяжкія чатыры гады ішлі да яе нашы дзяды і прадзеды. I нават праз столькі гадоў тыя, хто застаўся жывы, з неахвотай успамінаюць кровапралітны час. Нешматслоўна расказвае пра вайну і Іван Аляксандравіч Трубчык з вёскі Калінаўка. Будучы партызанам атрада імя Гарбачова брыгады імя Панамарэнкі, не раз даводзілася яму рызыкаваць жыццём. Хадзіў з сябрамі ў разведку, рабіў засады, каб не даць ворагу захапіць родны край.
Пасля вызвалення Беларусі, у чым Іван Аляксандравіч таксама прымаў непасрэдны ўдзел, яго ваенны шлях прадоўжыўся. Ен змагаўся з гітлераўцамі ўжо ў саставе 197 армейскага запаснога стралковага палка, пасля -293 гвардзейскага стралковага.
"Мы не скарыліся фашыстам, выстаялі пад іх страшным націскам. А ўсё таму, што былі згуртаваныя, аб'яднаныя адной галоўнай мэтай - стаяць да апошняга, але незалежнасць краіны адстаяць", — гаворыць ветэран, якому сёлета споўніцца ўжо 85 гадоў. За гэты час І.А.Трубчык зрабіў шмат такога, што, безумоўна, застанецца ў людской памяці. Ен мужна змагаўся з ворагам. Пра гэта сведчаць яго шматлікія ўзнагароды. А пасля праявіў сябе і ў мірнай стваральнай працы. Аднаўляў разбураныя ворагам калгасныя аб'екты, дамы, шчыраваў на карысць гаспадаркі.

Голас Любаншчыны. - 2009 №101