Спякотнае лета 1941 года замест доўгачаканага цяпла прынесла страшэнную карычневую навалу, на барацьбу з якой паўстаў увесь народ Беларусі. Яна адной з першых прыняла на сябе ўдары. Ад нечаканасці ачуньвалі хутка, замест разгубленасці прыйшло жаданне ачысціць родную зямлю і адпомсціць фашыстам. Ужо 13 ліпеня Рыгор Келбас быў прыняты ў рады Чырвонай Арміі, каб са зброяй у руках адстаяць права на жыццё для свайго народа. Адразу пасля прызыву ён быў накіраваны ў палкавую школу горада Ялецка Арлоўскай вобласці. Праз паўгода навучання ў ёй радавы Келбас стаў сувязістам пры штабе 42 палка 2-га Украінскага фронта, забяспечваў сувязь з батапьёнамі, дывізіямі, арміяй, іх фронт трымаў абарону Харкава. Свой першы бой чырвонаармеец прыняў ужо за пакінутым горадам, у Ахтырскім раёне. Адыходзілі з вялікімі чалавечымі стратамі, становішча Чырвонай Арміі ўскладнялася непадрыхтаванасцю да вядзення баявых дзеянняў. Не функцыянавала палявая кухня, не ўсе былі ўкамплектаваны цёплай формай.
А зіма сорак першага - сорак другога года выдалася суровай, спаць прыходзілася ў мятровых гурбінах снегу. Бохан чорнага хлеба дзялілі на дзесяць чалавек. Па прызнанню ветэрана, гэтыя гады былі самымі страшнымі, пакутавалі і целам, і душой. Даводзілася аддаваць у рукі ворага самае дарагое - Радзіму... Сціснуўшы зубы, з баямі адыходзілі ўсё далей ад межаў Саюза. У адной з жорсткіх бітваў пад Варонежам вясной 1942 года Рыгор Пятровіч быў паранены ў нагу. Чатыры месяцы залечваў раненне ў шпіталі, а адразу пасля выпіскі вярнуўся ў сваю гвардзейскую брыгаду, якая ўжо стаяла насмерць пад Сталінградам. Рыгору Келбасу пашчасціла, ён выстаяў усю гэту страшэнную і гераічную бітву са зброяй у руках і застаўся жывым. Хаця доўгі час не верылася, што стрымалі гэты націск, спынілі праціўніка. Зараз цяжка нават успомніць, тое, што тады давялося перажыць. Кожны дзень сапраўдны подзвіг. Надзвычайныя здарэнні сталі штрдзённай справай.
Камандзір даў загад: наступленне праз 15 хвілін. 3 першым батальёнам прапала сувязь. Рыгор Келбас не стаў пасылаць нявопытнага байца, які толькі прыйшоў у дзеючую армію, адправіўся сам. Пад трапсіруючымі кулямі прапоўз,да катлавана ад узрыву і аднавіў сувязь. Аперацыя пачалася ў вызначаны тэрмін. Чалавек да ўсяго прывыкае, а калі знаходзіцца ў пастаянным напружанні - губляе страх.
Адзінае, з чым нельга змірыцца, загубленае чалавечае жыццё. Пад Сталінградам паклалі свае жыцці дзеля Вялікай Перамогі тысячы савецкіх людзей. Перад наступленнем у часць, дзе служыў Рыгор Пятровіч, прыйшло 240 чалавек папаўнення, пасля засталося ўсяго дванаццаць...
Пра сваё баявое мінулае ветэрану гаварыць цяжка, часам хацелася б сцерці з памяці гады ліхалецця назаўсёды, ды як жа такое забудзеш?!

С. КРЫВАЛЬЦЭВІЧ.Голас Любаншчыны. - 2009 №101