Вспомним войну

    Асаблівы дзень

    3 ліпеня для ветэрана Вялікай Айчыннай з Жалаў Леаніда Аляксеевіча Цагельніка - асаблівы дзень. Ён, як ніхто, ведае, колькі сіл прыклаў народ дзеля вызвалення краіны, яе свабоды і незалежнасці. 

     Кожны раз Леанід Аляксеевіч успамінае баявых сяброў, якія назаўсёды засталіся маладымі. Самому ж ветэрану пашчасціла выжыць, хаця, вядома, гэта было не проста. Ён да сённяшняга дня памятае практычна да дробязяў кожны дзень ваеннага жыцця. Як побач узрываліся снарады, як, быццам чорная хмара, у небе лёталі варожыя самалёты, як вызвалялі Кёнігсберг, іншыя гарады, як у адным з баёў быў паранены ў левую нагу. Зразумела, рана загаілася. А вось душэўныя раны не даюць спакою Цагельніку да гэтата часу.

     

     

    Хаця і прайшло ўжо столькі гадоў. I як гаворыць сам ветэран: «Такое зведаць не пажадаў бы нікому. Няхай лепш заўсёды будзе над галавой мірнае неба, смяюцца дзеці, свеціць сонца і спяваюць птушкі!». 


    Н. ЯЎГЕНАВА.Голас Любаншчыны. - 2009 №101

    © 2024. П а м я т ь. Любанский район