Вялікая Перамога кавалася не толькі на франтах, тыя, хто працаваў на фабрыках, заводах, у сельскай гаспадарцы, нягледзячы на стому і недасып, наблізілі яе не менш за тых, хто са зброяй у руках змагаўся з ворагам. Да цяжкай працы Уладзімір Малчанаў хутка прывык. Ён прыйшоў працаваць на Іжорскі авіяцыйны завод №381 у горадзе Ленінградзе яшчэ ў 1939 годзе, калі хлопцу споўнілася толькі чатырнаццаць гадоў. На тым жа заводзе ён застаўся, і калі пачалася вайна. Горад апынуўся ў жалезным абручы акупантаў, праз некалькі месяцаў асады жыхары пачалі адчуваць недахоп прадуктаў харчавання, гаруча-змазачных матэрыялаў. 3 кожным днём становішча абвастралася. Харчпрадукты сталі выдаваць па картках, сутачны паёк памяншаўся, а аб'ём работы ўзрастаў. Пачыналі працаваць у 4 гадзіны раніцы, а спаць клаліся толькі калі стрэлка гадзінніка паказвала на 12 ночы. Як перажыў той жудасны час, Уладзімір Міхайлавіч не ведае і зараз. 3 усёй сям'і застаўся толькі ён. Маці з бацькам, якія працавалі на тым жа заводзе, не перажылі блакады. Брат, салдат Чырвонай Арміі, загінуў пад Магілёвам. Засталася толькі цётка ў Беларусі, да якой пасля заканчэння вайны і падаўся Уладзімір Малчанаў. Так краіна, за якую брат аддаў жыццё, стала для былога блакадніка другой Радзімай.
Голас Любаншчыны. - 2009 №101