На досвітку 29 чэрвеня 1944 года часці Чырвонай Арміі выйшлі на мяжу Любанскага раёна. Яго тэрыторыя знаходзілася ў паласе наступлення 19-й механізаванай брыгады пад камандаваннем палкоўніка У.В.Яршова і 48-й стралковай дывізіі, якою камандаваў генерал-маёр Г.М.Корчыкаў. Вораг трымаў абарону сіламі каля палка пяхоты, двух артылерыйскіх дывізіёнаў і чатырох мінамётных батарэй. Увесь дзень 29 чэрвеня ішоў бой. Часці Чырвонай Арміі перарэзалі шашу і павялі наступленне ў двух напрамках — на Трайчаны, Пласток (138-ы і 143-ці стралковыя палкі) і на Трубяціна, Чабусы, Вежанку(146-ы полк). Гэты полк двума батальёнамі да вечара фарсіраваў Арэсу і ачысціў ад непрыяцеля міжрэчча рэк Таліца і Арэса, захапіў шашу на паўночны захад ад Любані. Два другія палкі пераправіліся праз Арэсу каля Любані.
Ноччу на 30 чэрвеня часці 48-й дывізіі завязалі бой за мястэчка на поўнач ад яго і адначасова пачалі абыход з паўднёвага боку. Гітлераўцы не змаглі ўтрымацца на зручным рубяжы па рацэ Арэсе і пачалі паспешны адыход. Перад раніцай, у чатыры гадзіны, войскі Чырвонай Арміі ўступілі ў Любань.
30 чэрвеня часцямі 20-й стралковай дывізіі быў вызвалены ўвесь наш раён. Удзел у вызваленчых баях на Любаншчыне прымалі таксама 48-я і 55-я гвардзейскія дывізіі і часці 3-га гвардзейскага стралковага корпуса.
У баях за Любаншчыну вызначыліся многія салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі. Баявымі ордэнамі і медалямі за вызваленне раёна былі адзначаны радавыя А.Агальцоў, А.Падлесных, В.Мінгалімаў, Сарокін, сяржанты В.Зародзін, Зімін, Валадзец, старшыны П.Цялятнікаў, Гарыпаў, А.Крывашчокаў, лейтэнанты I.Брук, Турсунбаеў, С.Няфёдаў, А.Дзенісенка, С.Бабкоў, Дзесяткаў, капітаны Н. Аўчыннікаў, М.Нізінскі, старшы лейтэнант Д.Няўстроеў, танкавыя экіпажы лейтэнантаў Туканава і Жукава. Вызначыліся ў баях за вызваленне Любанскага раёна камандзір 65-га асобнага танкавага палка падпалкоўнік М.Амельчанка, камандзір роты лейтэнант У.А.Касенка. Камандзір 19-й механізаванай брыгады У.Яршоў за ўмелую аперацыю па вызваленню м.Любань быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У іх гонар у нашым горадзе ўстаноўлены мемарыяльны знак.
Загінулі пры вы зваленні райцэнтра капітан 166-га стралковага палка М.Я. Валошын і сяржант Я. Акбулатаў, якія пахаваны ў мемарыяльным скверы горада Любані.