Адным з накірункаў барацьбы партызанскіх фарміраванняў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў напярэдадні вызвалення вясной 1944 года была барацьба за будучы ўраджай. Перад партызанамі стаяла задача не толькі абараніць мірнае насельніцтва ад угону ў Германію і харчовых рэквізіцый, але і зберагчы пасевы азімых зерневых культур і забяспечыць яравую сяўбу. 3 мэтай пазбаўлення Чырвонай Арміі пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі крыніц папаўнення запасаў прадуктаў харчавання і стварэння штучнага голаду на вызваленых землях, камандаванне вермахта ўсімі сіламі імкнулася перашкодзіць выкананню данай задачы.
У данясенні камандзіра партызанскага злучэння Мінскай вобласці I.А.Бельскага гаварылася, што гітлераўцы пад пагрозай смерці выганяюць у поле насельніцтва многіх населеных пунктаў Любанскага раёна і прымушаюць іх пераворваць азімыя пасевы. Спецыяльныя паліцэйскія атрады адбіраюць у мірных жыхароў насенны матэрыял. Былі выдадзены спецыяльныя загады акупацыйных улад аб забароне правядзення вясенне-палявых работ. У красавіку 1944 года камандзір партызанскай брыгады № 64 імя В.П. Чкалава М.М.Розаў паведамляў у штаб аб тым, што акупанты забіваюць сялян, якія былі затрыманы ў полі пры правядзенні вясенніх сельскагаспадарчых работ.
Камандаванне партызанскімі атрадамі ў сваю чаргу ўсімі сіламі дапамагала мірнаму насельніцтву — камісары праводзілі растлумачальную работу пра неабходнасць пашырэння пасяўных плошчаў, камандзіры выдзялялі з атрадаў коней, стваралі нават спецыяльныя пасяўныя брыгады з няўзброеных партызан, а там, дзе гэта было неабходна, прыкрывалі і палявыя работы спецыяльна выдзеленымі з атрадаў баявымі групамі. Асаблівая ўвага звярталася на вёскі, якія размяшчаліся на граніцы партызанскай зоны і побач з варожымі гарнізонамі. Тут прыходзілася праводзіць вясенне-палявыя работы пад покрывам ночы і прыкрыццём партызанскіх узброеных груп. Партызанскія майстры-збройнікі прымалі на рамонт сельскагаспадарчы інвентар і выконвалі гэтыя работы хутка і якасна, як і рамонт зброі.
Але, як і ва ўсякай буйнай бітве, у барацьбе за хлеб не абышлося без страт. 3 мэтай акружэння і знішчэння партызанскіх брыгад, якія актыўна дзейнічалі на тэрыторыі Любанскага, Старобінскага і Жыткавіцкага раёнаў, а таксама захопу жывёлы і прадуктаў харчавання, вывазу насельніцтва на катаржныя работы ў Германію 17 мая 1944 г. пачалася карная аперацыя пад кодавай назвай "Марабу". Аперацыя праводзілася ў прыфрантавой паласе 23-га армейскага корпуса 2-й нямецкай арміі групы "Цэнтр" сіламі 810-га і 10-га ахоўных батальёнаў. Батальёны мелі кодавыя назвы "Феркест-Маніх" і "Люфт-Балон". Супраць партызан было накіравана да 10 тысяч чалавек жывой сілы з узбраеннем — да 40 гармат рознага калібру, 20 танкаў, 16 бронемашын. Баявыя дзеянні падтрымалі 12 бамбардзіроўшчыкаў і самалётаў-разведчыкаў.

3 дзённіка начальніка штаба партызанскай брыгады імя С.Будзённага В.Я.Стаюхіна (Палесскае партызанскае злучэнне):
"17 мая 1944 года. Заставы атрадаў імя Панамарэнкі і імя Катоўскага знаходзяцца ў Сцяблевічах. У 20 гадзін далажылі дадзеныя разведкі. Праціўнік на раніцу 18 мая рыхтуе размініраванне дарогі Мікашэвічы. Каля 700 немцаў і ўласаўцаў рыхтуюцца да наступлення. Павялічваюцца гарнізоны ў Старобінскім і Слуцкім раёнах. На ўзбраенні ворага маюцца танкі і артылерыя.
20 г. 30 мін. Партызанскаму атраду імя Панамарэнкі дадзены загад выслаць адну роту па дарозе Мікашэвічы — Сцяблевічы ў раён 5-ага кіламетра ад Мікашэвіч з мэтай недапушчэння размініравання дарогі. Партызанскаму атраду імя Катоўскага дадзены загад выслаць узвод у раён новага цаглянага завода. Падраздзяленням быць ва ўказаных месцах у 2.00 18 мая і весці баявую разведку. Пры з'яўленні праціўніка — уступаць у бой да падыходу асноўных сіл".
Наступленне карных атрадаў вялося ў некалькіх накірунках. М.А.Жалтой, партызан атрада імя Я.Гарбачова партызанскай брыгады №25 імя П.К. Панамарэнкі ў сваім дзённіку запісаў: "19-25 мая 1944 года. Трымалі бой за вёску Абідземля. Адышлі ў балота Камар-Мох каля Чырвонага возера. Занялі адзін востраў, кругом топкае балота. 3 прадуктамі складана. Немцы ўвесь час ідуць па нашых пятах. У балота не пайшлі. Тут, на астравах, амаль усё Мінскае злучэнне, на кожным востраве можна бачыць партызан. Наўкол гараць вёскі і курані, хлеб. Гітлераўцы ўсё знішчаюць. Чакаем, калі ж Чырвоная Армія падасць нам руку вызвалення".
Карная аперацыя працягвалася да 25 мая 1944 г. Баявыя дзеянні паміж партызанамі і гітлераўцамі набылі жорсткі характар амаль на ўсіх накірунках наступлення ворага. Брыгадам Мінскага партызанскага злучэння ўдалося прарваць кальцо блакады і выйсці з раёна карнай аперацыі. У ходзе яе фашысты спалілі ў Любанскім раёне вёскі Новыя Юрковічы і Лісценку, захапілі для ўгону ў Германію 1128 чалавек.
Да пачатку аперацыі Чырвонай Арміі па вызваленню Беларусі заставаўся адзін месяц.

Н. СІНЯК, дырэктар музея народнай славы.Голас Любаншчыны. 2009 № 93